Дзень здароўя. Дзень лыжніка

У суботу, 12 студзеня, з самага ранку вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у выпуску газеты “Спорт – гэта здароўе”, а сярод вучняў 5 – 9 класаў прайшлі лыжныя спаборніцтвы “Лыжня кліча!” Таксама пачаткоўцы змагаліся за перамогу ў хадзьбе на лыжах “У здаровым целе – здаровы дух”, вучні 5 — 7 класаў праяўлялі свае таленты ў гадзіне творчасці “Снежныя скульптуры”, старшакласнікі паказалі ўменні ў дакладным пападанні ў цэль ў гульні “Снежны снайпер”.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень лыжніка

Светлае свята — Божае Нараджэнне

10 студзеня вучні пачатковых класаў сустрэліся з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы айцом Сергіем. У ходзе сустрэчы пачаткоўцы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю і традыцыі праваслаўнага Раства — аднаго з галоўных праваслаўных свят. Айцец Сергій адзначыў, што Раство Хрыстова святкуецца праваслаўным светам 11 дзён, што гэты перыяд атрымаў у народзе назву Святкі, а ў беларускай версіі — Каляды. 

Продолжить чтениеСветлае свята — Божае Нараджэнне

Адпачываем

З мэтай пашырэння ведаў навучэнцаў аб прафесіях і прыцягвання дзяцей да актыўнага адпачынку і занятку спортам 3 студзеня з вучнямі 8-10 класаў была праведзена экскурсія ў г. Пружаны. Падчас экскурсіі былі наведаны ОАО Пружанскі льнозавод, Лядовы палац і Водны палац.
Продолжить чтениеАдпачываем

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»

Дыпломам І ступені ў намінацыі «Малюнак» адзначана работа вучаніцы 8 класа Радзіончык Анастасіі.

 

Продолжить чтениеПадведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»

Свет вакол нас

28 снежня вучняў 5 — 7 класаў запрасілі прыняць удзел у віктарыне «Жывая прырода», дзе яны змаглі праявіць свае здольнасці і паказаць веды аб аб’ектах жывой прыроды роднага куточка. Пераможцай у віктарыне стала Бойдзіч Валерыя, вучаніца 6 класа.

Продолжить чтениеСвет вакол нас

Вайна на заходнім напрамку

У пятніцу, 28 снежня, вучняў 8 — 10 класаў запрасілі на кіналекторый, які быў прысвечаны падзеям на Заходнім фронце 1941 — 1945 гг. Старшакласнікі праглядзелі фільм і абмеркавалі асноўныя бітвы гэтага перыяду і прааналізавалі ўклад саюзнікаў у перамогу над фашызмам.

 

Продолжить чтениеВайна на заходнім напрамку

Паданні і міфы Косаўскага замка

28 снежня вучні 4 — 6 класаў наведалі музей-сядзібу вядомага беларускага рэвалюцыянера Тадэвуша Касцюшкі і Косаўскі замак. Яны даведаліся, як жыў і правёў дзяцінства нацыянальны герой 5 краін свету, а таксама аб 7 паданнях Палаца Пуслоўскіх.

Продолжить чтениеПаданні і міфы Косаўскага замка

Навагодні серпанцін

27 снежня члены драматычнага гуртка разам са сваім кіраўніком Вашчук А. В. запрасілі бацькоў, педагогаў і вучняў школы ў сапраўдную навагоднюю казку. Кікімара, Лясун, Баба-Яга разам з Царом, Нянькай, Іванам-царэвічам і Варварай парадавалі ўсіх сваім прадстаўленнем і падарылі ўсім бадзёры і радасны настрой.

Продолжить чтениеНавагодні серпанцін

Казачны Новы год

27 снежня на Навагодні ранішнік у госці да дзяцей завіталі казачныя героі з Лукамор’я. Дзеці разам з імі танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя зімовыя гульні. У канцы Дзед Мароз і Снягурачка ўсіх пачаставалі салодкімі падарункамі.

Продолжить чтениеКазачны Новы год

Навагодняя мазаіка

Пад такой назвай прайшла конкурсная праграма сярод вучняў 5 — 7 класаў, дзе дзеці змаглі не толькі паказаць  свае веды, але і праявіць свае творчыя здольнасці ў вырабе навагодніх упрыгожванняў.

Продолжить чтениеНавагодняя мазаіка