З сакавіка па кастрычнік 2024 года праводзіўся абласны агляд-конкурс па навядзенні парадку і азеляненню тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая»

     З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін дзяцей і навучэнскай моладзі да прыроды праз добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый, выхавання патрыятызму, падтрымання ў належным стане мемарыяльных комплексаў, выяўлення перадавога вопыту работы з сакавіка па кастрычнік 2024 года праводзіўся абласны агляд-конкурс па навядзенні парадку і азеляненню тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая».  На абласны агляд-конкурс было прадстаўлена 181 работа з 173 устаноў адукацыі па шасці намінацыях. Два дыпломы ў нашай установы адукацыі.
Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат».
Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў адукацыі ў сельскай мясцовасці».

Продолжить чтениеЗ сакавіка па кастрычнік 2024 года праводзіўся абласны агляд-конкурс па навядзенні парадку і азеляненню тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая»

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Моладзь — за міласэрнасць»

     У фокусе абмеркаванняў была маладзёжная палітыка ў Беларусі, міласэрнасць, дабрачыннасць, валанцёрская дзейнасць, валанцёрскія атрады, магчымасць самавызначэння і самарэалізацыі навучэнцаў, патрыятызм, ініцыятыўнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя і грамадзянская адказнасць.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Моладзь — за міласэрнасць»

За акенцам выдатная пара- залатая восень

Яна прыходзіць з лістападам і калейдаскопам рознакаляровых фарбаў. Восеньскае сонца радуе ўсіх сваім цяплом. Навучэнцы 4 класа вырашылі пакінуць на памяць аб гэтай пары года яркія фарбы лісця і пажадаць усім выдатнага восеньскага настрою.

Продолжить чтениеЗа акенцам выдатная пара- залатая восень

У рамках Тыдня бацькоўскай любові члены ГА БРПА правялі прэзентацыю стэнда аб ролі бацькоў у нашым жыцці

У рамках Тыдня бацькоўскай любові члены ГА БРПА аформілі тэматычны стэнд і правялі для навучэнцаў школы яго прэзентацыю. На стэндзе размешчаны фота і выказванні вялікіх людзей аб ролі бацькоў і сям’і ў жыцці кожнага чалавека, яны прымушаюць задумацца кожнага аб сваіх адносінах да членаў сям’і і падзякаваць бацькоў за любоў.

Продолжить чтениеУ рамках Тыдня бацькоўскай любові члены ГА БРПА правялі прэзентацыю стэнда аб ролі бацькоў у нашым жыцці

Навучэнцы 9 класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Online марафон знаёмства з Універсітэтам грамадзянскай абароны»

Продолжить чтениеНавучэнцы 9 класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Online марафон знаёмства з Універсітэтам грамадзянскай абароны»

26 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Кулінарны паядынак «Гатуем разам з мамамі» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №3

Адказны Коверзнева І.М.

9.55 -10.40  Арт-калаж «Традыцыі маёй сям’і» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №11

Адказны Менжынская Г.А.

10.45-11.30  Валанцёрская акцыя «Цеплыня нашых сэрцаў» (дапамога састарэлым) (актыў ГА «БРПА»)

Адказны Каляда А.Г.

10.00 — 12.00 Наведванне заняткаў па праграме «Юны армеец» (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1 г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

Продолжить чтение

Кожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Рабочыя прафесіі

      Вучні 1-4 класаў разам з педагогамі здзейснілі пазнавальную і займальную экскурсію ў восеньскі лес. Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у прафесійным навігатары «Прафесіі ад зямлі» з удзелам агранома-семенавода ААТ «Шані-аграпрадукт» Міранюк Д.С. Рабяты разыгрывалі сцэнкі, малявалі, вывучалі раслінны свет школьнай тэрыторыі на занятках аб’яднанняў па інтарэсах.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Рабочыя прафесіі

З 21 па 25 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца Тыдзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечныя канікулы!»

Нагадайце дзецям асновы, якія дапамогуць весела і бяспечна правесці канікулы:
🚦Пры наяўнасці тратуара ісці неабходна строга па ім.
🚦Калі няма тратуара, ідзі па левым краі дарогі, насустрач руху транспарту.
🚦Дарогу пераходзь у тым месцы, дзе ёсць пешаходны пераход або ўсталяваны святлафор.
🚦Дарогу пераходзь на зялёнае святло.
🚦Калі пераходзіш дарогу, глядзі спачатку налева, потым направа.
🚦Перасякаць вуліцу трэба прама, а не наўскос.
🚦Не пераходзь дарогу перад блізка ідучым транспартам.
🚦На праезнай частцы гульні строга забароненыя.
🚦Пазнач сябе флікерам ў цёмны час сутак.
🚦Не выязджай на праезную частку на ровары.

Продолжить чтениеЗ 21 па 25 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца Тыдзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечныя канікулы!»

Удалае выступленне вучняў школы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды

     З восеньскага першынства па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы рабяты вярнуліся з граматамі.
Пекун Данііл- 1 месца на дыстанцыі 800 м.
Андрухін Іван- 1 месца на дыстанцыі 800 м.
Пекун Данііл- 1 месца на дыстанцыі 400 м.
Андрухін Ягор- 2 месца на дыстанцыі 3000 м
Шаламіцкая Паліна- 2 месца ў кіданні дыска.
Бабей Ягор — 3 месца на дыстанцыі 3000 м.
Сіліна Сняжана — 3 месца на дыстанцыі 1500 м.
Варажбіцкі Інакенцій — 3 месца на дыстанцыі 3000 м.
Бабей Ягор — 3 месца на дыстанцыі 1500 м.
Віншуем рабят і іх настаўніка Сахарэвіча М. М.!

Продолжить чтениеУдалае выступленне вучняў школы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды