Віншуем!

Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна, дырэктар установы, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння. Ганаровую грамату ўручыла намеснік начальніка аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Супрыновіч С. В.

Продолжить чтениеВіншуем!

Захаваем сваё здароўе

Штогод у адпаведнасці з рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Генеральнай асамблеі ААН, прынятым у снежні 1988 — 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. З гэтай нагоды ў школе перад вучнямі выступіла агітбрыгада «Мы за здаровы лад жыцця».

 

Продолжить чтениеЗахаваем сваё здароўе

21 лістапада вучні 10 класа сустрэліся з прадстаўніком ДУ «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Падчас сустрэчы старшакласнікі даведаліся аб факультэтах, кафедрах, аграрным каледжы, навукова-даследчым інстытуце ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі, Рэспубліканскай лабараторыі інфармацыйных тэхналогій. Таксама вучні атрымалі поўную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання ў акадэміі.

Продолжить чтение

Міколу Засіму прысвячаецца…

У панядзелак, 19 лістапада, вучні пачатковых класаў былі запрошаны на літаратурную гасцёўню, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння земляка-паэта Міколы Засіма.

Падчас правядзення мерапрыемства вучні знаёміліся з творчай дзейнасцю і жыццёвым шляхам Міколы Засіма, дэкламавалі вядомыя вершы паэта, гулялі ў беларускія народныя гульні, удзельнічалі ў віктарыне па творчасці земляка, імя якога носіць наша школа.

 

Продолжить чтениеМіколу Засіму прысвячаецца…

Засімаўскія дні ў школе

Свята захоўваецца памяць пра славутага земляка, паэта Міколу Засіма. З 14 па 20 лістапада ў школе наладжаны мерапрыемствы, у ходзе якіх праводзяцца экскурсіі, літаратурныя вечарыны і віктарыны, конкурсы чытальнікаў вершаў Міколы Засіма, творчыя майстэрні, літаратурныя гульні.

Продолжить чтениеЗасімаўскія дні ў школе

Дзень здароўя. Дзень спартыўнай гульні

У суботу, 10 кастрычніка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Касмічнае падарожжа”. Вучні 5 — 7 класаў паказалі сваю фізічную падрыхтоўку у спартландыі “Фізкульт – ура!”. А старшакласнікі змагаліся за перамогу ў спартыўных стартах “Дужыя, смелыя, умелыя”.
Пасля спаборніцтваў для вучняў 1 — 10 класаў былі арганізаваныя гульні ў піянербол і валейбол.
Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень спартыўнай гульні

Эканомія і беражлівасць

У Рэспубліцы Беларусь 11 лістапада 2018 года будзе адзначацца міжнародны Дзень энергазберажэння. Мэтай правядзення гэтага свята з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергазберажэння і адпавядаюць палітыцы павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці, якая праводзіцца ў рэспубліцы.
Продолжить чтениеЭканомія і беражлівасць

Чытаем разам

Цікавай і займальнай атрымалася гульня-падарожжа “Перыядычныя выданні для дзяцей”. Пачаткоўцы пазнаёміліся з сучаснымі дзіцячымі газетамі і часопісамі, падзяліліся інфармацыяй аб перыядычных выданнях, якія выпісваюць для іх бацькі.
Продолжить чтениеЧытаем разам