Дзень беларускай гульні

У суботу, 27 кастрычніка, пачаткоўцаў чакалі забавы “У госці да Янкі-запытанкі”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў гульнёвай праграме “Беларускія гаспадынькі”. Старшакласнікі змагаліся ў культуралагічнай віктарыне ”Скарбонка беларускіх гульняў”.
Продолжить чтениеДзень беларускай гульні

Камсамолу — 100 гадоў!

29 кастрычніка 2018 года — ЮБІЛЕЙ УЛКСМ. З гэтай нагоды для старшакласнікаў быў праведзены дыспут “Сувязь пакаленняў” з праглядам і абмеркаваннем відэафільма “Слаўны шлях камсамола”.
Продолжить чтениеКамсамолу — 100 гадоў!

Твае першыя фінансы

З 5 верасня пяты раз стартавала рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка па фінансавай адукаванасці. Пяцікласнікі нашай школы сталі ўдзельнікамі гэтай акцыі. Усім вучням былі ўручаны кніжкі “Твае першыя фінансы”. У рамках урокаў фінансавай адукаванасці хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць віктарыны, гульні і конкурсы. У гэтым годзе да фінансавых казак, гісторый аб узнікненні грошай, укладаў, крэдытаў, парад па правільным выкарыстанні зберажэнняў, апавяданняў пра важнасць і неабходнасці банкаў даданы цэлы раздзел займальных галаваломак і рэбусаў з яркімі ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі. З іх дапамогай дзеці змогуць праверыць атрыманыя веды ў сферы фінансаў.
Продолжить чтениеТвае першыя фінансы

Тыдзень прафарыентацыі

З 15 па 20 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень прафарыетацыі, у рамках якога вучні даведаліся аб самых запатрабаваных прафесіях сучаснасці, зрабілі вывад, што пры выбары прафесіі неабходнай умовай павінны быць тры складаемыя:“Магу, хачу, трэба”. Школьнікі наведалі гульню “Вясёлка прафесій”, гадзіну разважання “Кім быць?”, гутарку “Прафесіі маіх бацькоў”, рэкламную прэзентацыю “Свет былых і свет новых прафесій”.
Продолжить чтениеТыдзень прафарыентацыі

Дзень прафарыентацыі

У суботу, 20 кастрычніка, пачаткоўцы спаборнічалі ў конкурснай праграме “Кім быць?” Вучні 5 — 7 класаў праявілі сваю кемлівасць у інтэлектуальнай гульні “Вясёлка прафесій”. Старшакласнікі прынялі ўдзел у трэнінгу “Як выбраць прафесію па душы?”

Продолжить чтениеДзень прафарыентацыі

Лермонтов – «поэт совсем другой эпохи»

Пад такой назвай 17 кастрычніка ўвазе вучняў 8 — 10 класаў быў прапанаваны вусны часопіс па творчасці Ю.М. Лермантава. У ходзе мерапрыемства вучні яшчэ раз нагадалі жыццёвы і творчы шлях паэта, паслухалі вершы, рамансы.
Продолжить чтениеЛермонтов – «поэт совсем другой эпохи»

Падтрымаем зборную Беларусі

З 6 па 18 кастрычніка ў г. Буэнас-Айрэс праходзяць ІІІ Юнацкія Алімпійскія гульні.

З мэтай далучэння грамадскасці да прапаганды алімпійскіх каштоўнасцей і падтрымкі нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь з 17 жніўня 2018 года Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь аб’явіў аб старце рэспубліканскай акцыі «Разам з камандай!» Наша школа таксама далучылася да гэтай акцыі.

Продолжить чтениеПадтрымаем зборную Беларусі

Дзень здароўя. Дзень бегуна

13 кастрычніка ў школе прайшоў традыцыйны Дзень здароўя. Усе вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў спартыўным свяце “Рух – гэта жыццё”, дзе сваю добрую фізічную падрыхтоўку паказалі каманды “Маячок” і “Вектар”.
Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень бегуна

Наводзім парадак

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі і каля помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны пры правядзенні акцый «Чысты школьны двор» і «Абеліскі».

Продолжить чтениеНаводзім парадак