Дзень маці

Завяршыўся тыдзень маці ўдзелам вучняў у рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам». Члены атрада “Міласэрнасць” павіншавалі са святам шматдзетных мам і матулю, якая ўзяла пад апеку дзвюх дзяўчынак.

Продолжить чтениеДзень маці

Галоўны чалавек у тваім жыцці

Згодна з Планам супрацоўніцтва з Свята-Мікалаеўскай царквой в. Засімавічы ў школе ў рамках тыдня маці адбылася сустрэча з настаяцелем айцом Сергіем. Вучні 6 – 8 класаў з цікавасцю слухалі аповед пра свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якое супадае з Днём маці, і пра тое, як патрэбна адносіцца да самага блізкага чалавека ў свеце. У канцы сустрэчы вучні мелі магчымасць задаць пытанні айцу Сергію.
Продолжить чтениеГалоўны чалавек у тваім жыцці

Пад матуліным крылом

З 8 кастрычніка ў школе праходзіць тыдзень маці. Падчас правядзення тыдня пачаткоўцы і вучні 5 — 7 класаў удзельнічаюць у гульнёвых і святочных праграмах, конкурсах малюнкаў, наладжваюць творчыя майстэрні па вырабу віншаванняў для любых матуль. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у гадзіне зносін «Самая цудоўная з жанчын», «Я — будучае маёй сям’і», літаратурнай гадзіне «Я слаўлю мамы светлае імя», конкурсе-выставе фотаздымкаў «Мая маці лепшая ў свеце».

Продолжить чтениеПад матуліным крылом

Віншуем!

Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана Жырыкава Н.І., настаўніца нямецкай мовы, за добрасумленную шматгадовую працу і ў сувязі з прафесійным святам Днём настаўніка.

 

Продолжить чтениеВіншуем!

Віншуем пераможцаў

Па выніках конкурсу «Упрыгожым Беларусь кветкамі» ў намінацыі “Лепшы вучэбна-доследны ўчастак» Дыпломам I ступені на раённым этапе і Дыпломам ІІ ступені на абласным ўзнагароджана настаўнік геаграфіі і біялогіі Граб В.М.

Продолжить чтениеВіншуем пераможцаў

Прыгажэй стане Брэстчына мая

Пад такой назвай праходзіў абласны конкурс-агляд па навядзенні парадку і азеляненні школьных тэрыторый, у якім праект «Школьны  двор — планета прыгажосці» Германовіч Аліны (кіраўнік Граб В. М.) узнагароджаны дыпломамі IІI ступені па выніках раённага і абласнога этапаў.

Продолжить чтениеПрыгажэй стане Брэстчына мая

Віншуем

Вучні нашай школы прымалі актыўны ўдзел у конкурсах рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». У раённым этапе конкурсу «Юны натураліст» творчая работа «Уникальный парк деревни Каштановка» вучаніцы 10 класа Германовіч Аліны адзначана Дыпломам ІІІ ступені.

 

Продолжить чтениеВіншуем

Дзень паходаў і экскурсій

У суботу, 6 кастрычніка, вучні пачатковых класаў адправіліся ў лес. Яны наведалі масіў каля вёскі Шані. Гульні на свежым паветры, назіранні за птушкамі і зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам восені, стварылі цудоўны настрой.
Продолжить чтениеДзень паходаў і экскурсій

Настаўнік — гэта гучыць годна

У пятніцу, 5 кастрычніка, прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Падрыхтавалі яе настаўнікі і вучні разам з работнікамі сельскага клуба. Шмат слоў падзякі прагучала ў адрас настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы.

Продолжить чтениеНастаўнік — гэта гучыць годна