Сустрэчы ў школе

У пятніцу, 5 кастрычніка, старшакласнікі сустрэліся з выпускніком нашай школы Гардейчуком Глебам, які падзяліўся сваімі ўражаннямі аб армейскай службе ў г. Слоніме.
Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Самае лепшае месца ў свеце

Пад такой назвай у 7 класе прайшоў збор піянерскага атрада, прысвечаны Году малой радзімы. Парфенюк Ганна пазнаёміла аднакласнікаў з прэзентацыяй “Утульны вугалок — мой аграгарадок”, якую падрыхтавалі разам з класным кіраўніком Граб В. М.
Продолжить чтениеСамае лепшае месца ў свеце

У гасцях у прыроды

Класная гадзіна, праведзеная ў форме гульні, дапамагла пяцікласнікам апынуцца ў незвычайных куточках дзівоснай прыроды роднага краю. Вядучая Курыльчук Аліна патрабавала ад вучняў поўных і цікавых адказаў на пастаўленыя пытанні гульні.
Продолжить чтениеУ гасцях у прыроды

Дзень міласэрнасці

У суботу, 29 кастрычніка, прайшоў Дзень міласэрнасці (да Дня пажылых людзей). У рамках гэтага дня былі праведзены дабрачынныя акцыі “Дарогаю дабрыні”, “Абудзі міласэрнасць у сабе”, “Добрае сэрца”, майстэрня добрых спраў “Старасць, сагрэтая цяплом”. З мэтай аказання дапамогі састарэлым людзям вучні наведалі Петруковіч М.В., Мецька В.П., Сцяпанаву М.М. і падарылі ім паштоўкі зробленыя сваімі рукамі.
Продолжить чтениеДзень міласэрнасці

Моладзь за бяспеку

У час правядзення акцыі “Моладзь за бяспеку” старшы інспектар МНС Ліпко В.В. і вучні 10 класа наведалі шматдзетныя сем’і Ніпарка В.В., Краўчук В.Ю., Пекуна М.А. Падчас наведвання былі праведзены гутаркі аб правілах небяспечных паводзін з агнём і ўручаны наглядныя дапаможнікі.
Продолжить чтениеМоладзь за бяспеку

Сустрэчы ў школе

21 верасня ў школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі абмеркаваны актуальныя праблемныя пытанні адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Гуляюць акцябраты

19 верасня для малодшых школьнікаў была праведзена гульня “Піянерскі салют акцябратам”. У час гульні вучні дзяліліся кампліментамі, вучыліся ўжываць у размове добрыя словы: “добрай раніцы”, ”калі ласка”, “дзякуй”, “да пабачэння”. У ходзе гульні патрэбна было быць вельмі ўважлівымі і адказнымі.
Продолжить чтениеГуляюць акцябраты