Ведай гісторыю роднага краю
У суботу, 23 чэрвеня, вучні 7 класа разам са сваім класным кіраўніком Ціхановічам Я. Д. здзейснілі паход па знакамітых мясцінах малой радзімы.
Любімы вугалок – наш аграгарадок
Дзеці з задавальненнем наведалі сацыяльныя аб’екты аграгарадка, малочна-таварны комплекс і механізаваны двор.
Лета, адпачынак, паходы
19 чэрвеня наведвальнікі аздараўленчага лагера адправіліся ў паход у вёску Каштанаўка.
Паэту-земляку прысвячаем
18 чэрвеня – дзень, які быў прысвечаны нашаму паэту-земляку М. Засіму. Дзеці сустрэліся з жыхарамі вёскі Ханіла В. С. і Каробка М. А., якія расказалі аб Міколе Засіму і паказалі, дзе стаяла хата паэта. У час сустрэчы Ханіла В. С. чытала вершы М. Засіма, якія яна чула ад сваіх бацькоў.
Падарожжы па памятных мясцінах Пружаншчыны
Выхаванцы летніка «Дружба» наведалі памятныя мясціны Пружаншчыны. Падчас наведвання яны ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру на роднай зямлі, хвілінай маўчання.
Умелыя рукi не ведаюць суму
МНС папярэджвае
15 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера пабывалі на ўроку бяспекі, які быў праведзены работнікамі Пружанскага РАНС. Змястоўная гутарка перарасла ў зацікаўлены дыялог інспектара РАНС з вучнямі па праблеме пажарнай бяспекі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікала тэхніка: сучасная пажарная машына і разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.
14 чэрвеня выхаванцы лагера здзейснілі экскурсію ў г. Пружаны. Яны наведалі музей-сядзібу «Пружанскі Палацык» і Палац культуры, дзе для дзяцей была арганізавана святочная забаўляльная праграма. У рамках свята дзеці мелі магчымасць паглядзець выставу студыі ДПМ “Шклянка-маляванка” і выставу работ народнага майстра Беларусі Марыі Кулецкай. Удзельнікі конкурснай праграмы атрымалі падарункі.
Экскурсія ў Брэст
13 чэрвеня выхаванцы летніка «Дружба» пабывалі на экскурсіі ў г. Брэсце. Яны наведалі Брэсцкую крэпасць, музей «Бярэсце» і многа іншых цікавых месцаў.