Віншуем!

ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адзначана Дыпломам ІІІ ступені ў раённай экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак» у намінацыі «Рэпартаж «Майстэрня кармушак і птушыных домікаў».

Продолжить чтениеВіншуем!

Бацькоўскі сход

24 сакавіка бацькі вучняў 9 класа сабраліся, каб абмеркаваць пытанні завяршэння 2017/2018 навучальнага года. Класны кіраўнік Вашчук А. В. пазнаёміла прысутных з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб завяршэнні 2017/2018 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах сярэдняй адукацыі» і Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Продолжить чтениеБацькоўскі сход

Выбіраем прафесію

23 сакавіка вучні 11 класа сустрэліся з прадстаўнікамі ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт». У ходзе гутаркі старшакласнікі пазнаёміліся з новымі спецыяльнасцямі, на якія можна паступіць у новым навучальным годзе, умовамі паступлення і пражывання падчас вучобы.

Падрабязней: http://www.polessu.by/sites/default/files/files/13-ovrm/01/42_0.pdf

Продолжить чтениеВыбіраем прафесію

Запрашае цырк

23 сакавіка вучні пачатковых класаў наведалі цыркавое прадстаўленне ў Палацы культуры г. Пружаны. Цікавыя і вясёлыя выступленні выклікалі ў дзяцей цудоўны настрой.

Продолжить чтениеЗапрашае цырк

Імкненне перамагчы

17 сакавіка  вучні 6 – 9 класаў  прынялі  ўдзел у спартыўна-гульнёвай праграме “Спортивное движение – наше увлечение”, якая праходзіла ў ДУА «СШ № 1 г. Пружаны». Вынікам спаборніцтваў стала І месца.

Віншуем!

Продолжить чтениеІмкненне перамагчы