Наш выбар за намі

З 12 па 17 сакавіка ў школе прайшоў Тыдзень прафарыентацыі.

За гэты час навучэнцы наведалі інтэрактыўныя гульні, конкурсныя праграмы, паўдзельнічалі ў інфармацыйных і інтэлектуальных марафонах і экскурсіях на тэму «Свет прафесій».  Падчас удзелу ў мерапрыемствах яны даведаліся аб новых сучасных прафесіях, што дапаможа ім вызначыцца са сваім прафесійным будучым.

Продолжить чтениеНаш выбар за намі

Пашпарты ўручыў дэпутат

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзесяць прадстаўнікоў таленавітай моладзі Пружаншчыны, у ліку якіх выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, ездзілі на ўрачыстае ўручэнне пашпартоў у Мінск. Сярод іх была і вучаніца нашай школы Германовіч Аліна. Цырымонія адбылася ў Авальнай зале Дома ўрада з удзелам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Іванавіча Качыны і Анатоля Уладзіміравіча Ткачука. 

Продолжить чтениеПашпарты ўручыў дэпутат

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

13 сакавіка для вучняў школы прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя асноўнаму закону Рэспублікі Беларусь, на аснове якога фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства. 

Продолжить чтение15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дзень здароўя. Дзень скакуна

У суботу, 10 сакавіка, пачаткоўцы адправіліся ў падарожжа  “У горад Здароўя са Смяшарыкамі” і прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў  “Мы любім спорт!” Спаборніцтвы па скачках “Лепшы сярод лепшых!” чакалі сваіх пераможцаў сярод вучняў 5 – 11 класаў. Эстафета  “Вышэй, хутчэй, далей” паміж вучнямі сярэдняга звяна ўзбадзёрыла не толькі гульцоў, але і гледачоў. Гульня-квэст “Мы за здаровы лад жыцця!” паклікала старшакласнікаў.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень скакуна

Са святам, паважаныя жанчыны!

Святочны настрой панаваў у школе 7 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, сястрычак, сябровак  вучні падрыхтавалі віншавальную паштоўку. У выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка і гуртка «Звонкія галасы» гучалі песні, вершы, цудоўныя мелодыі.

Продолжить чтениеСа святам, паважаныя жанчыны!

Мы — за здаровы лад жыцця

1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з наркотыкамі. У гэты дзень вучняў 9, 11 класаў запрасілі абмеркаваць пытанні па тэме «Як жыць сёння, каб мець шанс убачыць заўтра?»

Продолжить чтениеМы — за здаровы лад жыцця

Сусветны дзень грамадзянскай абароны

1 сакавіка 2018 года ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Пачаліся мерапрыемствы з вучэбнай эвакуацыі па ўводнай узгарання ў будынку школы. Далей настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Ціхановіч Я. Д. паведаміў вучням аб тым, як праводзіцца апавяшчэнне насельніцтва  пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і дзеяннях па сігналах апавяшчэння ў мірны і ваенны час.

Настаўнікі пачатковых класаў пазнаёмілі малодшых школьнікаў з правіламі аказання пацярпелым першай медыцынскай дапамогі.

Асабліва спадабалася вучням старшых класаў вывучэнне правіл карыстання індывідуальнымі сродкамі абароны. Яны з захапленнем вучыліся прымяняць працівагазы.

Продолжить чтениеСусветны дзень грамадзянскай абароны

Конкурс строю і песні

Апошнім мерапрыемствам у рамках Месячніка патрыятычнага выхавання стала правядзенне конкурсу строю і песні, прысвечанага 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.

Продолжить чтениеКонкурс строю і песні

Міжнародны дзень роднай мовы

Добрай традыцыяй стала ў нашай установе кожны год праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

У суботу, 17 лютага, пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Чаму я размаўляю на беларускай мове?” і гадзіне ціхага чытання “Родная мова, цудоўная мова”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў гульні “Ведай роднае слова”. Старшакласнікі паказалі свае веды ў сваёй гульні “Край мой родны – Белая Русь”.

 

Продолжить чтениеДзень роднай мовы