Дзякуй табе, родная школа!

Дзякуй вам, паважаны калектыў настаўнікаў і вучняў ДУА “Шаняўская СШ імя М.Засіма”.  45 гадоў таму мы былі выпускнікамі вашай школы, чым заўжды ганарыліся і памяталі наказ нашага класнага кіраўніка Петруковіч Таісіі Іванаўны: “Помні пра бессмяротны подзвіг Чалавека, стань Чалавекам!”. У час сустрэчы мы ўспаміналі сваіх настаўнікаў, якія не толькі словам, а сваёй дзейнасцю, сваім натхненнем, сваім жыццём падавалі нам прыклад. Так здарылася, што ў першы клас прымаў нас дырэктар Сцяпанаў Васіль Арцёмавіч, а атэстаты ўручаў ужо дырэктар Макарэвіч Міхаіл Мікітавіч. У дзяцінстве, у школьныя гады ўсялякае здаралася… Са смехам і нейкім жалем успаміналі мы нашы свавольствы. Дасціпнымі былі, гарэзлівымі, але нашы дырэктары і нашы настаўнікі нас разумелі. Можа таму на кожным рабочым месцы, ад радавога працаўніка да палкоўніка КДБ з нас атрымаліся дастойныя людзі.

 У жыцці шмат адбылося, шмат змянілася… Больш прывабнай, сучаснай, аснашчанай камп’ютернай тэхнікай стала школа. Гаспадарская рука адміністрацыі і калектыву адчуваецца ва ўсім, нават на падыходах да школы: парадак, чысціня, прыгажосць, адноўленасць. Эстафету няпростай адміністратыўнай долі ўсклалі на сябе дырэктар Ярмашевіч Алена Мікалаеўна і яе намеснік Жэдзік Галіна Мікалаеўна. Хочацца адзначыць, што яны з педагагічных дынастый. Матуля Ярмашэвіч А.М. да выхаду на заслужаны адпачынак была загадчыцай дзіцячага садка, а матуля Жэдзік Г.М. — выхавальніцай у школе – інтэрнаце. Настаўніцкі калектыў таксама дастойны пераемнік традыцый Шаняўской школы. Многія — выпускнікі сваёй жа школы. З вялікім задавальненнем чытаем пра поспехі гэтага калектыву на старонках раённай газеты.

Святочная праграма была прадумана да дробязей, бо кожнаму ў зале здавалася, што размова вядзецца менавіта пра яго час, пра яго дасягненні, пра яго малую Радзіму. І традыцыйная гасціннасць і сардэчнасць, бо ўвагі гэтых добрых людзей і іх выхаванцаў хапіла на ўсе выпускі, ад 45 – гадовага да 1 – гадовага.

Дзякуй вам вялікі! Няхай і надалей вам служыць здароўе, няхай хапае прафесіяналізму, сіл і цярпення трымаць годнае імя на нашай школы.

Выпуск 1973 года Шаняўской СШ імя М.Засіма.

Продолжить чтениеДзякуй табе, родная школа!

Сустрэча школьных сяброў

3 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Зала сельскага клуба, у якой праходзіла ўрачыстая частка вечара, была перапоўнена. На сустрэчу сабраліся выпускнікі розных пакаленняў, а ў цэнтры ўвагі быў выпуск 1973 года, які закончыў школу 45 гадоў таму. Арганізатары мерапрыемства не толькі самі спявалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.  Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.

Продолжить чтениеСустрэча школьных сяброў

Падтрымаем алімпійцаў

Вучні 9 — 11 класаў прынялі ўдзел у алімпійскім уроку «Беларусы на Алімпійскіх гульнях», дзе яны ўзгадалі беларускіх спартсменаў, якія будуць абараняць гонар нашай краіны падчас спаборніцтваў, пазнаёміліся з краінай, у якой будуць праходзіць Алімпійскія гульні.

Продолжить чтениеПадтрымаем алімпійцаў

Поддержим национальную сборную Республики Беларусь,

приняв активное участие в акции «Разам з камандай!»

Уважаемые учащиеся!

В период с 9 по 25 февраля 2018 года в городе Пхёнчхане (Республика Корея) состоятся XXIII зимние Олимпийские игры.
С целью вовлечения общественности в пропаганду олимпийских ценностей и поддержки национальной сборной Республики Беларусь в Играх Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь объявил с 21 декабря 2017 года республиканскую акцию «Разам з камандай!».
Приглашаем вас принять участие в создании лозунга белорусской сборной, сфотографироваться на фоне спортивных объектов или с предметами, которые ассоциируются с олимпийским движением, направить пожелания в адрес спортсменов.
Вы можете проверить свои знания по истории участия белорусских атлетов в зимних Олимпийских играх разных лет, ответив на вопросы онлайн-тестов, рамещенных на сайте НОК Беларуси (www.noc.by(внешняя ссылка)).
Ваши работы можно разместить в социальных сетях с официальными хештегами #NOCBelarus,  #TeamBelarus, #OlympicBelarus,  #разамзкамандай.
Подробности об условиях акции размещены на официальных страницах НОК Беларуси в социальных сетях Instagram, Facebook, ВКонтакте.

Продолжить чтение

Прававая субота

У суботу, 20 студзеня, пачаткоўцы спаборнічалі ў прававым турніры “Сказка – ложь, да в ней намёк…”. Вучні 5 — 7 класаў прынялі ўдзел у прававой гульні “Мой погляд”. Старшакласнікі змагаліся за перамогу ў інтэрактыўнай гульні “Прававая манаполія”.

Члены ГА «БРСМ» аказалі дапамогу састарэлым, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.

Продолжить чтениеПрававая субота

Віртуальнае падарожжа «Беларусь ад А да Я»

19 студзеня вучні 5 — 7 класаў адправіліся ў падарожжа па Беларусі, куды іх запрасіла  педагог-арганізатар Каляда А. Г.

Продолжить чтениеВіртуальнае падарожжа «Беларусь ад А да Я»

Ведай родную мову

Вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах. У раённым этапе конкурсу «Буслік», які ўзнік па ініцыятыве настаўнікаў беларускай мовы і праводзіцца па правілах вядомага міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру», нашы вучні сталі прызёрамі.

Продолжить чтениеВедай родную мову

Прафілактыка

17 студзеня ў школе прайшоў адзіны дзень прафілактыкі па тэме «Прафілактыка гвалтоўных дзеянняў у адносінах да падлеткаў». Вучняў 5 — 11 класаў запрасілі на кіналекторый «Што павінен ведаць падлетак?». З вучнямі 1 — 4 класаў праведзены практычны занятак «Умей сябе абараніць».

Продолжить чтениеПрафілактыка

Падведзены вынікі

15 студзеня ў школе праведзены агляд-конкурс школьных кабінетаў.

У намінацыі «Удасканаленню няма межаў»  лепшымі  сталі  кабінеты  рускай  мовы  і  літаратуры  (загадчык Вашчук А. В.), нямецкай мовы (загадчык Жырыкава Н. І.).

У намінацыі «Традыцыі  і  стабільнасць»  пераможцамі  названы  кабінеты  фізікі (загадчык  Семянчук В. М.), беларускай мовы  і  літаратуры (загадчык Арабей А. Я.).

Адзначаны ў намінацыі  «На шляху развіцця»  кабінеты  пачатковых  класаў (загадчыкі  Бяляева І. Р.,  Коверзнева І. М.,  ТарасаваМ. Б.), хіміі  (загадчык Граб В. М.).

Усе пераможцы атрымаюць матэрыяльнае заахвочванне.

 

Продолжить чтениеПадведзены вынікі