Упрыгожым ёлачку
Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у творчым конкурсе «Алімпійская цацка на ёлачку».
Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у творчым конкурсе «Алімпійская цацка на ёлачку».
Работы вучаніцы 1 класа Вярэніч Алісы і вучаніцы 6 класа Парфянюк Ганны ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені за ўдзел у раённым этапе 47 абласной выставы дзіцячай творчасці навучэнцаў «Вясёлкавы калейдаскоп».
Віншуем!
Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе Міжнароднага конкурса дзіцячых малюнкаў «Сябруюць дзеці на планеце». Вучаніца 3 класа Бульц Наталля ўзнагароджана Дыпломам І ступені ў намінацыі «Жывапіс» ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 9 гадоў.
Пад такой назвай 20 снежня для вучняў 5 — 11 класаў быў праведзены ўрок бяспекі, дзе яны пазнаёміліся з міжнароднымі стандартамі ў вобласці інфармацыйнай бяспекі дзяцей, якія адлюстраваныя ў беларускім заканадаўстве, з асноўнымі правіламі карыстання сеткай Інтэрнэт, з тэхналогіямі бяспечных зносін у асяроддзі хуткага абмену паведамленнямі.
20 снежня перад вучнямі школы выступіў інспектар нагляду і прафілактыкі Пружанскага РАНС Чычырын А.А. Ён нагадаў навучэнцам аб бяспечным выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, аб небяспецы знаходжання на вадаёмах у зімовы перыяд.
19 снежня для бацькоў вучняў 1 класа праводзіўся дзень адчыненых дзвярэй, у ходзе якога яны мелі магчымасць наведаць урокі і пазакласныя мерапрыемствы. Бацькі змаглі ўбачыць, чаму навучыліся іх першакласнікі з пачатку навучальнага года.
16 снежня ў 14.00 у Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылася тэатралізаваная цырымонія ўручэння штогадовых прэмій «Дараванне года». Сярод узнагароджаных пераможцаў абласных конкурсаў і наша вучаніца 9 класа Германовіч Аліна. Віншуем!
У суботу, 16 снежня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсна-гульнёвай праграме “Семья вместе – и душа на месте”. Вучні 5 — 7 класаў наведалі пазнаваўча-гульнёвую праграму “Мы разам”. Старшакласнікі спаборнічалі ў конкурснай праграме “Мая сям’я”. Члены ГА «БРПА» прынялі ўдзел у віншавальным серпанціне “Са святам Вас, паважаныя!”
Падведзены вынікі ўдзелу вучняў у раённым этапе конкурсу навукова-даследчых работ «З навукай у будучае». Работа Ніпарка Ганны «Тапаніміка роднага краю» адзначана Дыпломам ІІ ступені і падарункам (кіраўнік Бяляева І. Р.).
23 снежня 2017 года ў гарадскім парку г. Пружаны ў 15.30 адбудзецца святочнае шэсце «Парад Дзедаў Марозаў».