А ў нас новы аўтобус!

12 снежня было адзначана значымай падзеяй: школа атрымала новенькі аўтобус МАЗ, на якім будзе ажыццяўляцца падвоз на заняткі вучняў з вёсак Кацёлкі, Каштанаўка, Чахец і Шубічы.

Увесь школьны калектыў гучнымі апладысментамі і воклічамі «ўра» вітаў прыезд аўтобуса, святочна прыбранага шарамі і кветкамі.

Нязменны вадзіцель школьнага аўтобуса В. П. Парфенюк расказаў вучням аб правілах перавозкі ў аўтобусе, абсталяваным крэсламі з рамянямі бяспекі, а таксама запрасіў у салон першых пасажыраў, якімі сталі вучні пачатковых класаў.

Дзякуй дзяржаве за падарунак!

Продолжить чтениеА ў нас новы аўтобус!

Пусть праздник будет безопасным

В скором времени наступят Рождество и Новый год, которые как для взрослых, так и для детей связаны с приятными хлопотами и суетой. Новогодние и рождественские праздники вселяют в нас надежду на лучшее, дарят массу эмоций и подарков.

Ещё до наступления праздников на улице можно услышать взрывы петард. В этой связи, стоит напомнить, какую опасность несут такие игры. Так, существует реальная угроза того, что петарда взорвется раньше, чем ее выбросят, что может привести к серьезным последствиям для здоровья лица, взрывающего петарду, так и для посторонних лиц. Не стоит забывать и о противопожарной безопасности, поскольку взрыв петарды способен вызвать пожар и соответственно привести к порче имущества.

Помимо опасности причинения вреда здоровью или имуществу, законодательством Республики Беларусь предусмотрена ответственность за взрыв петард. В соответствии со ст. 17.1 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях умышленные действия, нарушающие общественный порядок, деятельность организаций или спокойствие граждан и выражающиеся в явном неуважении к обществу, влекут наложение штрафа в размере от двух до тридцати базовых величин или административный арест. В прошлом году в Пружанском районе за совершение указанных противоправных действий двое несовершеннолетних было привлечено к административной ответственности.

Напомним, что совершение несовершеннолетним правонарушений, за которые предусмотрена административная ответственность, является основанием для постановки его на учет в инспекции по делам несовершеннолетних и признания его находящимся в социально-опасном положении, и влечет соответствующие последствия.

Помощник прокурора

Пружанского района

юрист 3 класса А.А. Крупский

Продолжить чтениеПусть праздник будет безопасным

Выбіраем прафесію

11 снежня ў школе адбылася сустрэча вучняў 11 класа з выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага універсітэта Зайцавым І. В., які пазнаёміў вучняў з правіламі прыёму ва ўніверсітэт у 2018 годзе.
Продолжить чтениеВыбіраем прафесію

Падведзены вынікі дня гімнаста

Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктарам школы А. М. Ярмашэвіч былі адзначаны і ўзнагароджаны граматамі вучні, якія паказалі найлепшыя вынікі падчас правядзення дня гімнаста.

Продолжить чтениеПадведзены вынікі дня гімнаста

Дзень здароўя. Дзень гімнаста. Прававая субота

У суботу, 9 снежня, вучні школы прынялі ўдзел у гімнастычнай эстафеце “Спорт – гэта здароўе”. Вучняў 5 — 7 класаў запрасілі наведаць гульнёвы трэнінг “Давай жыць” і гульню-падарожжа “Краіна прававых ведаў”. Таксама яны ўдзельнічалі ў трэнінгу “Не веданне закона не вызваляе ад адказнасці”.

Вучаніца 4 класа Курыльчук Аліна і вучаніца 7 класа Ніпарка Ганна прынялі ўдзел у раённай канферэнцыі даследчых работ З навукай у будучае”.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень гімнаста. Прававая субота

Ведай свае правы, але і выконвай абавязкі

З 4 па 9 снежня ў школе праходзіць тыдзень прававых ведаў. Для пачаткоўцаў праведзены інфармацыйная гадзіна «Ведай свае правы і абавязкі» і прававая гульня «Сказка — ложь, да в ней намёк!». Вучняў 5 — 7 класаў запрасілі прыняць удзел у брэйн-рынгу «Ці ведаеш ты правы чалавека?» і пазнавальнай гадзіне «Правы дзіцяці — твае правы». Старшакласнікі больш падрабязна пазнаёміліся з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.

 

Продолжить чтениеВедай свае правы, але і выконвай абавязкі

Беларусы на Алімпійскіх гульнях

Пад такой назвай 6 снежня ў  школе для вучняў 5 — 7 класаў прайшоў Алімпійскі ўрок. Разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Ціхановічам Я. Д. вучні ўзгадалі ўсе сімвалы Алімпійскіх гульняў, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння НАК Беларусі, з краінай і ўмовамі правядзення гульняў у 2018 годзе, даведаліся аб знакамітых спартсменах-паралімпійцах Беларусі і іх дасягненнях на Алімпійскіх гульнях.

Продолжить чтениеБеларусы на Алімпійскіх гульнях

Дзень прафілактыкі шкодных звычак

У рамках тыдня здаровага ладу жыцця прайшлі суботнія мерапрыемствы. Для пачаткоўцаў прайшла гульнёвая праграма «Ведаць — каб жыць». У час правядзення мерапрыемства яны адказвалі на пытанні, выконвалі ролю экспертаў, удзельнічалі ў гульні «Здаровы снежны ком». Вучні 5 — 7 класаў наведалі інтэрактыўны занятак “Прыгажосць і здароўе”. Старшакласнікі абмяркоўвалі праблемы здароўя  ў інтэрактыўным дыялогу “Сёння звычка – заўтра вобраз жыцця”.

Таксама ў гэты дзень працавала майстэрня па вырабу навагодніх упрыгожванняў.

 

Продолжить чтениеДзень прафілактыкі шкодных звычак