Твае першыя фінансы
Кніжку з казкамі пад такой назвай 25 кастрычніка атрымалі пяцікласнікі. Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.
Кніжку з казкамі пад такой назвай 25 кастрычніка атрымалі пяцікласнікі. Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.
З 16 па 21 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Падчас яго правядзення былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне вучняў з самымі запатрабаванымі прафесіямі ў краіне і рэгіёне, на вызначэнне здольнасцей для будучай прафесіі.
У суботні дзень, 21 кастрычніка, пачаткоўцы наведалі гульнёвую праграму “Усе работы добрыя – выбірай на свой густ”, вучні 5-7 класаў адкрылі для сябе шмат цікавага на пазнаваўчай гадзіне “Свет будучай прафесіі”. Старшакласнікі мелі магчымасць у гульнёвай форме пазнаёміцца з самымі запатрабаванымі прафесіямі сучаснасці ў інтэрактыўнай гульні “Запрашаем у прафесію” . На асенніх канікулах вучні 9 і 11 класаў вырашылі наведаць прафарыентацыйны цэнтр у г. Брэсце.
У рамках кансультатыўна-адукацыйнай акцыі “Школьнае харчаванне – здаровае і рацыянальнае!” было арганізавана выступленне агітбрыгады “Мы — за здаровае харчаванне!”, якую падрыхтавалі вучні 9 класа пад кіраўніцтвам Граб В. М.
У рамках Месячніка па добраўпарадкаванні вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Чысціня вакол нас».
13 кастрычніка ў школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Настаўнік усяе Беларусі», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Якуба Коласа.
14 кастрычніка вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, прысвечаных Дню маці.
Пачаткоўцы спаборнічалі ў гульні “Прыгоды ў краіне Здароўя”. Вучні 5 — 7 класаў вырабілі віншавальныя паштоўкі “Са святам цябе, матуля!» Старшакласнікі правялі адкрыты дыялог “Маці — ўсякай справе галава”. Члены атрада «Міласэрнасць» арганізавалі віншавальны калейдаскоп “Мая мама лепшая ў свеце”.
У перыяд з 9 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. На працягу Тыдня прайшлі многія класныя і агульнашкольныя святочныя мерапрыемствы. Шмат шчырых слоў падзякі прагучала ў гонар жанчын-маці. Лепшым падарункам у гэтыя дні быў цудоўны настрой.
12 кастрычніка ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Шмат светлых і пяшчотных слоў прагучала ў адрас самага дарагога ў свеце чалавека. Пачаткоўцы падрыхтавалі для мам канцэрт. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычных кампазіцыях.
У конкурсе дзіцячых вырабаў з прыроднага матэрыялу «Залатая восень» творчая работа «Букет для мамы» вучня 2 класа Пекуна Данііла заняла 3 месца.
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект шостага школьнага дня ў намінацыі “Здоровье – это здорово” Дыпломам II ступені ўзнагароджана педагог-арганізатар Каляда А. Г.