Дзень паходаў і экскурсій

У суботу, 7 кастрычніка, пачаткоўцы адправіліся на экскурсію “Вясковымі сцяжынкамі”. Вучні 5 — 7 класаў наладзілі паход у лес “Таямніцы восеньскага лесу”. Старшакласнікі спаборнічалі ў гульні-трэнінгу “На востраве Рабінзона” (практыкум па падрыхтоўцы да паходаў).

 

Продолжить чтениеДзень паходаў і экскурсій

Віншуем!

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі Пружанскага раёна, асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Жэдзік Галіна Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы.

Продолжить чтениеВіншуем!

Настаўнікам жыць на Зямлі, пакуль жывая Зямля!

У пятніцу, 29 верасня, прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Падрыхтавалі яе вучні разам з работнікамі сельскага клуба. Шмат слоў падзякі прагучала ў адрас настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы.

Продолжить чтениеНастаўнікам жыць на Зямлі, пакуль жывая Зямля!

Акцябраты — дружныя рабяты

26 верасня педагог-арганізатар Каляда А. Г. запрасіла вучняў 2 — 4 класаў прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні «Горад Акцябрацк». Дзякуючы цікавым і пазнавальным заданням, вучні змаглі ўзнавіць свае веды аб прыродзе і гісторыі роднага краю, сваёй Радзімы.

Продолжить чтениеАкцябраты — дружныя рабяты

Прававая субота

У суботу, 23 верасня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты свае правы?”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Падарожжа па горадзе Правоў”. Старшакласнікі змагаліся ў лепшым веданні сваіх правоў у гульні-спаборніцтве  “Грамадзянін і права”.

Таксама ў гэты дзень працавалі гурткі і спартыўныя секцыі.

Продолжить чтениеПрававая субота

ВЫДАТКУЕМ АДЗІН ДЗЕНЬ НА КАРЫСЦЬ ЧЫСТАГА ПАВЕТРА!

З 15 па 22 верасня ў школе праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці і экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля». З гэтай нагоды, 21 верасня, для вучняў школы была праведзена інфармацыйная гадзіна «Захаваем паветра чыстым». Вучні 9 класа пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Граб В.М.  расказалі  шмат цікавай і карыснай інфармацыі.

Продолжить чтениеВЫДАТКУЕМ АДЗІН ДЗЕНЬ НА КАРЫСЦЬ ЧЫСТАГА ПАВЕТРА!

Прыгажэй стане Брэстчына мая

Пад такой назвай праходзіў раённы этап абласнога конкурсу-агляду па навядзенні парадку і азеляненні школьных тэрыторый, за ўдзел у якім наша ўстанова ўзнагароджана дыпломам II ступені.

Продолжить чтениеПрыгажэй стане Брэстчына мая

Ведай правілы пажарнай бяспекі

19 верасня ўсёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок,  адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.

Продолжить чтениеВедай правілы пажарнай бяспекі