Адпачываем з асалодай
Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» з задавальненнем прымаюць удзел у разнастайных мерапрыемствах: казачных эстафетах, конкурсах загадак, малюнкаў, гадзінах ціхага чытання, спартыўных гульнях, экскурсіях, кіналекторыях.
Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» з задавальненнем прымаюць удзел у разнастайных мерапрыемствах: казачных эстафетах, конкурсах загадак, малюнкаў, гадзінах ціхага чытання, спартыўных гульнях, экскурсіях, кіналекторыях.
16 чэрвеня выхаванцы атрада «Сонейка» здзейснілі паход у лясны масіў (ур. Песчына), дзе яны змаглі больш дасканала пазнаёміцца з прыродай роднага краю, падыхаць свежым паветрам і проста адпачыць.
У пятніцу, 16 чэрвеня, выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» наведалі выставу сучасных мастакоў «Разам» у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і пазнаёміліся з гісторыяй адкрыцця сабора ў імя дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.
16 чэрвеня з наведвальнікамі летніка праведзена гутарка аб правілах паводзін на вадаёмах падчас купання.
Падчас правядзення аперацыі вучні школы прывялі ў належны стан помнікі ў аграгарадку Шані, вёсках Козі Брод, Шакуны.
Удзел у конкурснай праграме прынялі вучаніцы 4 — 6 класаў: Міранюк Н., Бульц Д., Куртава А., Парфянюк Г., Завадская Н., Рамановіч Ю., Ягорава К. Дзяўчынкі загадзя рыхтавалі прычоскі, стваралі адзенне з падручнага матэрыялу, прымалі ўдзел у конкурсах. Журы абрала пераможцамі Міранюк Н., Ягораву К., Парфянюк Г.
14 чэрвеня выпускнікам 9 класа былі ўручаны пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі. Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М., класны кіраўнік Арабей А. Я, настаўнікі-прадметнікі, бацькі. Дзевяцікласнікі ў сваю чаргу звярнуліся са словамі ўдзячнасці да ўсіх работнікаў школы.
У аўторак, 13 чэрвеня, выхаванцы атрада «Сонейка» прынялі ўдзел у цікавым і захапляльным падарожжы на востраў скарбаў. А атрад «Усмешка» стварыў сваю кнігу рыцараў.
13 чэрвеня ў сельскім клубе выхаванцаў летніка чакала цыркавое прадстаўленне. Дзеці прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах, паспрабавалі сябе ў паказе фокусаў, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і задавальненне.
13 чэрвеня з выхаванцамі аздараўленчага лагера «Дружба» праведзены мерапрыемствы па вывучэнні правілаў карыстання электраэнергіяй і правілаў паводзін на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый.