Пераходзім у 2 клас
26 мая для вучняў 1 класа прайшло свята “Развітанне з букваром”.
26 мая для вучняў 1 класа прайшло свята “Развітанне з букваром”.
22 мая піянерская дружына «Дружная» імя М. Казея папоўніла свае рады. Вучні 4 класа былі прыняты ў піянеры.
19 мая ў школе прайшоў збор піянерскай дружыны, прысвечаны Дню піянерскай дружбы. У ходзе гульні-падарожжа «Скарбонка піянерскіх ведаў» вучні змаглі праявіць свае арганізатарскія здольнасці і паспаборнічаць у цікавых конкурсах.
16 мая настаўнік пачатковых класаў Коверзнева I. М. запрасіла вучняў ў музычную гасцёўню. У ходзе мерапрыемства дзеці знаёміліся з народнымі песнямі, калыханкамі, забаўлянкамі, гулялі ў народныя гульні, танцавалі беларускія народныя танцы.
У суботу, 13 мая, вучні 1 — 6 класаў прынялі ўдзел у спартыўным свяце “Почёт и слава той семье, где содружество в цене». Пачаткоўцы таксама спаборнічалі ў конкурснай праграме “Калі мая сям’я са мною” і конкурсе малюнкаў. Старшакласнікі выпусцілі віншавальную газету “З Днём сям’і”.
У пятніцу, 12 мая, у школе адбылася сустрэча вучняў выпускных класаў з дацэнтам кафедры хірургіі УА «Віцебская ордэна «Знак гонару» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Камароўскім В. А. У ходзе сустрэчы старшакласнікі даведаліся аб прафесіях, якія можна атрымаць у акадэміі, з уступнымі іспытамі пры паступленні, а таксама з умовамі навучання і пражывання студэнтаў падчас навучання.
З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны для вучняў 5 – 7 класаў была праведзена гадзіна памяці “Набат вайны нам стукае ў сэрцы”.
Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 9 гадзін 30 мінут каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.
На мітынг прыйшлі школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.
На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч.
Айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.
Вучні школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй. Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі. Пасля мітынгу члены атрада «Міласэрнасць» павіншавалі ветэранаў вайны Гуга Л. В. і Бабрук Н. А. са святам, наведаўшы іх на даму.
Напярэдадні святкавання 72-ой гадавіны Перамогі над фашысцкімі захопнікамі вучні школы прынялі актыўны ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Былі прыведзены ў належны стан помнікі ў аг. Шані, в. Козі Брод, в. Шакуны.
2 мая вучні школы прынялі актыўны ўдзел у прафілактычнай акцыі «Правільная пастава — залог здароўя».