Вопыт і майстэрства

Старшая піянерская важатая Каляда А. Г. узнагароджана Дыпломам І ступені ў намінацыі «Вопыт і майстэрства» ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Суперважаты».

Продолжить чтениеВопыт і майстэрства

З любоўю да песні, з павагай да абаронцаў Айчыны

Яркім і запамінальным стала закрыццё месячніка патрыятычнага выхавання, якое завяршылася конкурсам інсцэніраванай песні. У ім прынялі ўдзел усе вучні школы.

Прагучалі як песні ваенных гадоў (“Кацюша”, “У лесе прыфрантавым”, “У зямлянцы”, “Тальяначка”), так і сучасныя патрыятычныя кампазіцыі (“Шлі салдаты на вайну”, “Вайна”, “Пра тую вясну”). Удзельнікі праявілі столькі фантазіі і таленту, што журы складана было вызначыцца ў выбары лепшых.

У выніку перамогу святкавалі вучні 5, 6 і 8 класаў, якія прадставілі на суд гледачоў песні “Пра тую вясну” і “У лесе прыфрантавым”.

Свята песні падарыла ўсім шмат прыемных момантаў.

Продолжить чтениеЗ любоўю да песні, з павагай да абаронцаў Айчыны

Мова родная мая

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, у ходзе якіх вучні паказалі добрае веданне беларускай мовы, прыгадалі вершы, песні беларускіх аўтараў.

Продолжить чтениеМова родная мая

Дзень роднай мовы

У суботу, 18 лютага, пачаткоўцаў запрасілі прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні “Мова родная, сябруй са мною!” і гульні-віктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Конкурсная праграма “Мова родная – мова модная!” сабрала вучняў 5 — 7 класаў, дзе яны змаглі праявіць свае здольнасці ў веданні беларускай мовы. Старшакласнікі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах “Знаўцы роднай мовы”.

Продолжить чтениеДзень роднай мовы

Конкурсы

Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру. Вучань 8 класа Паляшук А. узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Вашчук А. В.).

Віншуем!

 

Продолжить чтениеКонкурсы

Дзень здароўя. Дзень лыжніка

У суботу, 11 лютага, у школе прайшоў дзень здароўя. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай віктарыне “Як мы ведаем зімовыя віды спорту”. Вучні 5 – 7 класаў змагаліся за перамогу ў зімовай эстафеце “Спорт – альтэрнатыва шкодным звычкам”.

Таксама ў гэты дзень таты школьнікаў сабраліся на бацькоўскі сход, дзе абмеркавалі пытанні выхавання падлеткаў, праглядзелі відэафільм, які паведаміў аб наступствах ужывання алкаголю, тытуню, наркотыкаў. Пасля сходу адбыліся спаборніцтвы па валейболе паміж бацькамі і вучнямі 8 – 11 класаў.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень лыжніка

Майстар лірычнага пейзажу

7 лютага для вучняў 5 — 7 класаў было арганізавана мерапрыемства пад назвай “Майстар лірычнага пейзажу”, на якім вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

Продолжить чтениеМайстар лірычнага пейзажу