Сустрэча школьных сяброў

4 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Зала сельскага клуба, у якой праходзіла ўрачыстая частка вечара, была перапоўнена. На сустрэчу сабраліся выпускнікі розных пакаленняў, а ў цэнтры ўвагі быў выпуск 1977 года, які закончыў школу 40 гадоў таму. Арганізатары мерапрыемства не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.  Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.

Продолжить чтениеСустрэча школьных сяброў

Дзень мужнасці і патрыятызму

У суботу, 4 лютага, пачаткоўцы адправіліся ў падарожжа, наведаўшы гістарычны экскурс “Дзеці ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, і прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Наша шчаслівае дзяцінства”. Вучняў 5 – 7 класаў запрасіла гадзіна патрыятычнай песні “Песні ваеннай пары”. Старшакласнікі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па валейболе, прысвечаных памяці воінаў, загінуўшых пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу  ў Афганістане, і гадзіне мужнасці “Любім, памятаем Вас, абаронцы Айчыны”.

Продолжить чтениеДзень мужнасці і патрыятызму

Віншавальны серпанцін

4 лютага адзначае сваё 30-годдзе настаўніца біялогіі і геаграфіі Граб Вольга Мікалаеўна.

Літаральна ўся школа сабралася, каб павіншаваць былую вучаніцу, калегу і настаўніцу з гэтай прыемнай падзеяй.

Са словамі віншавання да юбіляра звярнуліся дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч, старшыня прафарганізацыі Тарасава М. Б., вучні 5 класа, класным кіраўніком якога з’яўляецца Вольга Мікалаеўна. Калегі і вучні парадавалі музычным сюрпрызам.

З Днём нараджэння, Вольга Мікалаеўна!

Здароўя Вам, шчасця, плёну ў працы.

Продолжить чтениеВіншавальны серпанцін

Дзень юных інтэлектуалаў

У суботу, 28 студзеня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсна-гульнёвай праграме “Майстар школьных навук”. Вучні 5 — 7 класаў праявілі сябе ў гульні “Што? Дзе? Калі?”, а старшакласнікі паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Пазнай Беларусь”.

Продолжить чтениеДзень юных інтэлектуалаў

Уладар песень

26 студзеня настаўнікі-філолагі Вашчук А. В. і Арабей А. Я. запрасілі вучняў 8 — 11 класаў у гасцёўню «Уладар песень», прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння беларускага фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, земляка Р. Р. Шырмы. На мерапрыемства таксама былі запрошаны Шырма С. В., Ханіла В. С., дырэктар школы Ярмашэвіч А. М., якія падзяліліся сваімі ўражаннямі і ўспамінамі сваіх родных аб Р. Р. Шырме — Чалавеку з вялікай літары. Удзельнікі вакальнай групы Шаняўскога сельскага клуба Кабрынец Т. Ф., Бяляева І. Р., Вашчук А. В., Арабей А. Я. выканалі абрадавыя песні пад акампанемент музычнага кіраўніка Сухоцкага П. У.

Продолжить чтениеУладар песень

Алімпійскае дараванне – 2016

13 студзеня ў авальнай зале Брэсцкага гарвыканкама прайшла цырымонія ўзнагароджвання 94 юных спартсменаў – фіналістаў ІІ абласной акцыі “Алімпійскае дараванне – 2016”. Сярод тых, хто атрымаў узнагароды ў гэты дзень, была і вучаніца 8 класа нашай школы Бойдзіч Паліна, якая адзначана як тхэквандыстка, якая ў 2016 годзе заняла 2-е месца на Рэспубліканскім турніры па тхэквандо і 3-е месца на Рэспубліканскім турніры “Юныя таленты – 2016”. Віншуем з узнагародай!

Продолжить чтениеАлімпійскае дараванне – 2016

І сэрца, і песні — народу

У суботу, 21 студзеня, бібліятэкар Шаняўскога сельскага клуба Чэчка Н. У. і настаўніца школы Вашчук А. В. запрасілі вучняў 4 — 7 класаў на літаратурна-музычную вечарыну «І сэрца, і песні — народу», прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы Р. Р. Шырмы. Аповед аб творчым шляху вядомага земляка дапаўняўся вершамі беларускіх паэтаў і народнымі песнямі.

Продолжить чтениеІ сэрца, і песні — народу

Прававая субота

21 студзеня вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну асветы “Аб правах у вершах”, прынялі ўдзел у конкурсе снежных скульптур “Самы класны снегавік”. Для вучняў 5 – 7 класаў прайшоў прававы эрудыт  “Правы і абавязкі разам  крочаць”. Старшакласнікі паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Правапарушэнне і пакаранне”.

Продолжить чтениеПрававая субота

Адпачываем з карысцю

Кожную суботу ў школе працуюць гурткі і спартыўныя секцыі. А яшчэ вучні і настаўнікі рыхтуюцца да розных мерапрыемстваў. Адным з іх з’яўляецца святкаванне юбілейнай даты з дня нараджэння земляка, фалькларыста, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР Р. Р. Шырмы, якое рыхтуюць работнікі сельскага клуба сумесна з настаўнікамі школы.

Продолжить чтениеАдпачываем з карысцю