Народжаная дарыць святло. Творчасць Алены Лось

19 студзеня настаўнік пачатковых класаў Тарасава М. Б. запрасіла вучняў пачатковых класаў на пасяджэнне дапытлівых “Народжаная дарыць святло. Творчасць Алены Лось”. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з біяграфіяй таленавітай мастачкі, яе творамі, якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», Літаратурных музеях Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Мінску, у Галереі Алены Георгіеўны Лось у Мінскай дзіцячай бібліятэцы №2.

Продолжить чтениеНароджаная дарыць святло. Творчасць Алены Лось

Грамадзянскі шлюб: за і супраць

19 студзеня вучні старэйшых класаў наведалі ток-шоу “Грамадзянскі шлюб: за і супраць”, куды былі запрошаны старшыня Шаняўского сельскага савета Лапука С. І., загадчык ФАПа в. Чахец  Жук С. В., настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Сергій, настаўнікі школы. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з паняццямі «шлюб», «сям’я», даведаліся як праходзіць абрад вянчання, якія псіхалагічныя наступствы чакаюць жанчыну і мужчыну ў выпадку распаду сям’і, якая знаходзіцца ў грамадзянскім шлюбе.

Продолжить чтениеГрамадзянскі шлюб: за і супраць

Твае першыя фінансы

Кніжку з казкамі пад назвай «Твае першыя фінансы» ад ААТ «Белаграпрамбанк» 19 студзеня атрымалі пяцікласнікі. Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі і казачным персанажам Агрыкам, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.

Продолжить чтениеТвае першыя фінансы

Дзень лыжніка

14 студзеня ў школе прайшоў Дзень лыжніка. Пачаткоўцы паўдзельнічалі у гульні-конкурсе «Здаровым быць зусім не проста». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў навагодняй эстафеце. Старшакласнікі прынялі ўдзел ў інфармацыйным часопісе «Алімпійцы Беларусі».

Продолжить чтениеДзень лыжніка

Краіна мая дарагая

Дыпломам II ступені Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Граб В. М., якая прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» ў намінацыі «Дзівоснае побач» (фотаздымак «Блакітныя вочкі»). Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 6 класа Ніпарка Г. за работу «Запрашаю ў Белавежскую пушчу» ў той жа намінацыі.

Продолжить чтениеКраіна мая дарагая

Выбіраем прафесію

11 студзеня адбылася сустрэча вучняў 10, 11 класаў з дацэнтам кафедры «Фітапаталогіі і хімічнай абароны раслін» Гродненскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Міхальчыкам Васіліем Ціханавічам. Навучэнцаў пазнаёмілі са спецыяльнасцямі, якія можна набыць ва ўніверсітэце, формамі і тэрмінамі навучання, уступнымі іспытамі. А тым, хто жадае прайсці папярэднюю падрыхтоўку да іспытаў, прапануюць дзённыя, вячэрнія і кароткатэрміновыя падрыхтоўчыя курсы.

Продолжить чтениеВыбіраем прафесію

Здравствуй, мир!

Пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу-агляду дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» сталі вучаніца 6 класа Радзіончык Настасся (кіраўнік Ханіла В. С.) і вучаніца 5 класа Парфянюк Ганна (кіраўнік Граб В. М.), якія падрыхтавалі работы ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» і «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць».

Продолжить чтениеЗдравствуй, мир!

Адпачываем з карысцю

5 студзеня, напярэдадні Каляд, вучні пачатковых класаў наведалі творчую майстэрню “Прыляцеў да нас Анёл”, дзе змаглі праявіць свае творчыя здольнасці ў падрыхтоўцы вырабаў з падручных матэрыялаў. А таксама паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне «Казачная экалогія».

Продолжить чтениеАдпачываем з карысцю

Падтрымаем птушак

З снежня 2016 па сакавік 2017 года праводзіцца раённая экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!» Вучні нашай школы прымаюць у ёй актыўны удзел. У час акцыі яны займаюцца вырабам кармушак і падкормкай птушак, а таксама удзельнічаюць у разнастайных выхаваўчых мерапрыемствах.

Продолжить чтениеПадтрымаем птушак