Нятканы свет

4 студзеня вучні 8 — 10 класаў наведалі ТАА «Нятканы свет», дзе пазнаёміліся з вытворчасцю нятканых матэрыялаў. Цікавую і пазнавальную экскурсію правяла тэхнолаг прадпрыемства Буцько Ірына Аляксееўна. Вучні даведаліся, дзе можна атрымаць прафесію аператара для работы на прадпрыемствах адпаведнага накірунку.

Таксама вучні змаглі адпачыць, наведаўшы Лядовы палац г. Пружаны.

Продолжить чтениеНятканы свет

Дарагія вучні, паважаныя калегі, бацькі і госці сайта!

На парозе 2017 год.

Няхай кожнаму з вас ён прынясе шмат прыемных момантаў, будзе багаты на новыя сустрэчы, здзяйсненні і творчыя знаходкі.

Няхай у вашых дамах жывуць мір і згода, заўсёды будзе мірным неба над нашай Беларуссю.

Дабрабыту, шчасця, здароўя вам і вашым блізкім.

 З павагай дырэктар Шаняўской школы Алена Ярмашэвіч

Продолжить чтение

Школа святочная

Як і належыць, да навагодніх і калядных свят школа рыхтавалася загадзя. Незвычайныя фіранкі з бялюткіх сняжынак упрыгожылі вокны калідора школы, а кожны вучэбны кабінет падрыхтаваў сваё адметнае ўбранства. Абнавіліся калядныя вянкі, многія з якіх зроблены з прыродных матэрыялаў. Тонкія, далікатныя шары з нітак упрыгожылі фае і ўваход у школу.

Вынікам калектыўнай творчай справы дзяўчынак 8 — 11 класаў стала ёлка з тэкстыльнымі цацкамі ручной работы.

А ў вячэрні час будынак аздабляюць агні святочнай ілюмінацыі.

Продолжить чтениеШкола святочная

У госці да Дзеда Мароза і Снягуркі

28 снежня вучні нашай школы дзейснілі чароўнае падарожжа ў рэзідэнцыю Дзядулі Мароза. Святочны настрой стварылі казачныя героі Каргота, Вартаўнікі, Сцюжа, Мяцеліца, Лесавік, Млын, а таксама навагоднія сюрпрызы і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. А яшчэ вучні наведалі музей прыроды, дзе пазнаёміліся з жывёльным светам Белавежскай пушчы.

Продолжить чтениеУ госці да Дзеда Мароза і Снягуркі

Навагоднія сустрэчы

Шмат гасцей сабралася на навагодні вечар «Навагоднія сустрэчы». Казка, разыграная на ім, не толькі развесяліла, але і паказала творчы патэнцыял членаў драматычнага гуртка (кіраўнік Вашчук А. В.).

Дзяўчынкі  і хлопчыкі 8 класа здзівілі сваім музычным сюрпрызам, а танцавальная праграма падняла ў навагодні карагод усіх гасцей.

Продолжить чтениеНавагоднія сустрэчы

Падарожжа па Зімовай краіне

Вясёлы, прыгожы і светлы навагодні ранішнік прайшоў у нашай школе.

Дзякуючы старанням вучняў 5 — 6 класаў (пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Каляды А. Г.), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Баба Яга, Кот, Лесавік, Вадзяны …

Продолжить чтениеПадарожжа па Зімовай краіне

Мы за чаем не скучаем

У першы дзень канікул вучні 8 і 9 класаў сабраліся на пасядзелкі «Мы за чаем не скучаем». Дзеці мелі магчымасць не толькі паласавацца рознымі прысмакамі, але і даведацца, дзе вырошчваюць і як збіраюць чай, якія гатункі яго бываюць.

Продолжить чтениеМы за чаем не скучаем

З Новым 2017 годам!

У суботу, 24 снежня, вучні школы прынялі ўдзел у КТС. Пачаткоўцы выпусцілі віншавальныя паштоўкі “З Новым 2017 годам!”, а вучні 5 — 7 класаў паўдзельнічалі ў навагоднім вернісажы “Зімовая казка”.

Продолжить чтениеЗ Новым 2017 годам!