Акцябрат стала больш
23 снежня члены ГА «БРПА» прынялі ўдзел у прыёме другакласнікаў у рады акцябрат.
23 снежня члены ГА «БРПА» прынялі ўдзел у прыёме другакласнікаў у рады акцябрат.
У суботу, 17 снежня, вучняў пачатковых класаў запрасілі наведаць гадзіну адпачынку «Беларускія сямейныя традыцыі». Вучні 5 — 7 класаў прынялі ўдзел у шчырай размове “Як святкуюць Новы год у нашай сям’і». Старшакласнікі ўдзельнічалі ў конкурснай праграме «Мая сям’я». Пры наведванні мерапрыемстваў вучні знаёміліся з традыцыяй святкавання Каляд і Новага года на Беларусі, вучыліся ствараць калядныя вобразы (бабы, казы, ваўка), ляпіць з салёнага цеста традыцыйныя пачастункі, спяваць абрадавыя песні.
Падведзены вынікі раённага конкурсу «Вясёлкавы калейдаскоп». Тупік Г. і Краўчук Ю., вучаніцы 4 класа, адзначаны Дыпломамі ІІІ ступені за работы ў намінацыях «Навагодняя ёлачка» і «Лялька (кіраўнікі Тарасава М. Б. і Ханіла В. С.).
16 снежня вучні школы прынялі ўдзел у благачыннай акцыі «Падзяліся цяплом, падары паштоўку». Вучні падрыхтавалі падарункі-паштоўкі для дзяцей-інвалідаў.
16 снежня вучні пачатковай школы наведалі музычную гасцёўню «Беларускі дзіцячы музычны фальклор», якую падрыхтавала настаўніца Коверзнева І. М. Дзеці з ахвотай знаёміліся са старажытнымі і сучаснымі музычнымі інструментамі, спявалі абрадавыя песні, калыханкі, забаўлянкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.
У суботу, 10 снежня, вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Права ці абавязак?» Педагог сацыяльны запрасіла вучняў 5 — 7 класаў наведаць гульню-аўкцыён “На што патраціць жыццё ці як стварыць жыццёвы капітал?” У адкрытым дыялогу старшакласнікі абмеркавалі пытанне “Як мы выконваем свае абавязкі і карыстаемся сваімі правамі?”
Вучні школы падрыхтавалі работы для ўдзелу ў раённым этапе IV рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці «Здравствуй, мир!»
З 5 па 10 снежня ў школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў для вучняў 1-11 класаў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі навыкі правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.
Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.
8 снежня вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі прыняты ў рады арганізацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны членскія білеты.