Бацькоўскі сход
16 лютага у школе прайшоў бацькоўскі сход «Аб павышэнні адказнасці бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей». Па тэме сходу выступілі інспектар ІСН Анур’еў Я. В., інспектар РАНС Леўлюх А. В.
16 лютага у школе прайшоў бацькоўскі сход «Аб павышэнні адказнасці бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей». Па тэме сходу выступілі інспектар ІСН Анур’еў Я. В., інспектар РАНС Леўлюх А. В.
Шматлюдна было ў суботу, 13 лютага, у школе. Навучэнцы сабраліся на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню алімпійца.
Вучні 1 — 5 класаў спаборнічалі ў спартландыі “Зімовыя забавы”, прысвечанай Алімпійскім гульням ў Лілехамеры, алімпійскім уроку“Брэстчына алімпійская”, а таксама падарожнічалі па краіне здаравячкоў.
Вучні старэйшых класаў прымалі ўдзел у віктарыне “Алімпійцы Беларусі”, змагаліся за перамогу ў спартыўнай эстафеце “Вышэй, мацней, хутчэй” і спаборніцтвах “Мы любім спорт”.
9 лютага ў піянерскай дружыне «Дружная» прайшоў збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста «Вайна — боль і памяць народа».
Піянеры яшчэ раз узгадалі імёны і подзвігі піянераў-герояў Беларусі, праглядзелі і абмеркавалі фрагмент відэафільма «Дзеці і вайна».
6 лютага ў Шаняўскім сельскім клубе сабраліся былыя вучні нашай школы. Яны прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб выказаць словы падзякі настаўнікам і зноў прайсціся па школьных калідорах. Юбілейныя выпускі прыйшлі не з пустымі рукамі і ўручылі сваім настаўнікам і школе падарункі. Для ўсіх гасцей вучнёўскім і настаўніцкім калектывам падрыхтаваны цудоўны канцэрт.
Суботні дзень, 6 лютага, паклікаў вучняў прыняць удзел у мерапрыемствах на прававую тэматыку.
Пачаткоўцы адправіліся ў падарожжа, наведаўшы гадзіну разважання «Краіна і мае правы», а вучні старэйшага звяна паўдзельнічалі ў віктарыне «Прававы лабірынт»
3 лютага на базе школы прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў нямецкай мовы. Тэма «Развіццё творчых здольнасцей вучняў на ўроках замежнай мовы», у абмеркаванні якой прымалі ўдзел настаўнікі нямецкай мовы раёна, з’яўляецца актуальнай і прываблівай.
Госці наведалі адкрыты ўрок у 3 класе па тэме «Ежа», які правяла настаўніца Жырыкава Н. І. Ён быў насычаны разнастайнымі гульнёвымі момантамі, спрыяў развіццю творчых здольнасцей малодшых школьнікаў. Калегі далі станоўчыя водгукі, адзначылі эфектыўнасць і займальнасць усіх этапаў урока.
У аўторак, 2 лютага, для вучняў 5-7 класаў прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна-прэзентацыя “Нашы равеснікі”, у ходзе якой вучні ўзнавілі ў памяці імёны піянераў-герояў, іх подзвігі, а таксама чыталі вершы на ваенную тэматыку.
У рамках Месячніка патрыятычнага выхавання і абаронна-масавай работы ў суботу, 30 студзеня, прайшоў Дзень мужнасці і патрыятызму.
Наведаўшы мерапрыемствы, вучні ўспомнілі ўжо вядомыя і пазнаёміліся з новымі імёнамі піянераў-герояў, якія мужна абаранялі нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іх гераічнымі подзвігамі.
Таксама вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, арганізаваных і праведзеных настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Ціхановічам Я. Д.
30 студзеня вучні школы прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод».
На агляд традыцыйных страў Берасцейшчыны вучаніцай 10 класа быў прадстаўлены шмалец.
Членамі гуртка «Гаспадынька» (кіраўнік Ханіла В. С.) на агляд народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падрыхтаваны камплект для калыскі, выкананы ў абрэзкавай тэхніцы: сяльнік, коўдра, пакрывала, лялька, мяшэчак для зёлак, анёл. Прадстаўляла работу вучаніца 7 класа Германовіч А.
У конкурсе даследчых работ удзельнічала работа «Беларускія народныя гульні», падрыхтаваная ўдзельнікамі гуртка «Юны рэпарцёр» (кіраўнік Каляда А. Г.)
Падзячным пісьмом ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” адзначана работа Вашчука Кірыла “Вывучэнне шчупака звычайнага ў вадаёме аграгарадка Шані Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці”, выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі і геаграфіі Граб В.М.