Брэстчына Алімпійская
29 студзеня ў школе прайшоў Алімпійскі ўрок “Брэстчына Алімпійская”, у ходзе якога вучні пазнаёміліся з сімволікай Алімпійскіх гульняў, з імёнамі вядомых беларускіх спартсменаў, іх дасягненнямі ў спорце.
29 студзеня ў школе прайшоў Алімпійскі ўрок “Брэстчына Алімпійская”, у ходзе якога вучні пазнаёміліся з сімволікай Алімпійскіх гульняў, з імёнамі вядомых беларускіх спартсменаў, іх дасягненнямі ў спорце.
Шмат прыгожых кармушак для птушак падрыхтавалі вучні школы. Яны былі вывешаны на тэрыторыі школы. Самай лепшай і зручнейшай стала кармушка Рамановіч Юліі, вучаніцы 2 класа.
У аўторак, 26 студзеня, для вучняў 5 – 7 класаў прайшла інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”. У час гульні вучні паказалі свае веды па геаграфіі, гісторыі, літаратуры, матэматыцы.
Суботні дзень, 23 студзеня, быў насычаны на мерапрыемствы. Пачаўся ён з лыжных спаборніцтваў. Самымі моцнымі і спрытнымі аказаліся вучні 7 класа.
Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце. Таксама для іх было арганізавана завочнае падарожжа па Белавежскай пушчы і запаведных куточках Беларусі.
Вучні старэйшых класаў пазнаёміліся з гістарычнымі помнікамі Беларусі, культурнымі дзеячамі сваёй краіны. Яны мелі магчымасць паглядзець, як праводзіліся розныя абрады: “Каляды”, “Купалле”, “Масленіца”. У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь.
Цікава і змястоўна прайшоў тыдзень біялогіі ў нашай школе. Адкрылі прадметны тыдзень вучаніцы 5 — 9 класаў у вобразах царыцы Біялогіі і яе дачок — Батанікі, Заалогіі і Анатоміі. Усе навучэнцы былі запрошаны ў падарожжа «У царства біялогіі».
Вучні 5 — 6 класаў удзельнічалі ў гульні «Сцяжынка загадак». Навучэнцы 7 — 8 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Вінегрэт-шоу». А старшакласнікі абмеркавалі праблемнае пытанне прафілактыкі шкодных звычак на пасяджэнні круглага стала «Дзеткі ў піўной клетцы». У суботні дзень вучні 5 — 7 класаў прадставілі міні-праекты «Скарбы роднага краю», дзе праявілі сваю самастойнасць і творчасць.
У суботу, 16 студзеня, вучні 5 — 6 класаў прынялі ўдзел у працоўным дэсанце. Разам з педагогам-арганізатарам Калядой А. Г. яны расчысцілі ад снегу цэнтральную дарожку і пляцоўку каля школы.
Але не толькі мерапрыемствы і працоўны дэсант зацікавілі вучняў. Многія з іх у суботні дзень наведваюць факультатыўныя заняткі па беларускай мове і гурток «Умелыя ручкі».
16 студзеня для вучняў пачатковых класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір «Свая гульня». Каманды «Ракета» і «Умняша» спрачаліся паміж сабою ў адгадванні загадак, рэбусаў.
Таксама паспаборнічаць запрасілі і вучняў сярэдняга звяна. Яны наведалі гульню «Знаўца нямецкай мовы», якая садзейнічала развіццю ў вучняў інтэлектуальных здольнасцей.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах эрудытаў «Зорная гадзіна». Вучні паказалі добрыя веды па фізіцы, біялогіі, геаграфіі, музыцы і іншых прадметах.
Напярэдадні старога Новага года члены аб’яднання па інтарэсах «Спадчына» прадставілі фальклорны абрад «Шчадруха».
Пасля выступлення ў школе абрад быў паказаны для работнікаў ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, мясцовых жыхароў.
Трэцяя чвэрць для вучняў пачатковых класаў пачалася з рэалізацыі праекта «Як добра ўжо ўмець чытаць».
З планам работы па праекту пазнаёміла настаўніца пачатковых класаў Коверзнева І. М. Бібліятэкар Каляда А. Г. прэзентавала навінкі дзіцячай літаратуры.