Карысныя канікулы

   Вучні ўстановы адукацыі ў час асенніх канікул актыўна ўключыліся ў правядзенне  абласной прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы!»

   З мэтай фарміравання ў дзяцей свядомых законапаслухмяных паводзін педагогам сацыяльным Якімавец С.А. у суботу была праведзена інтэлектуальная гульня “Прававы калейдаскоп”, удзел у якой прынялі вучні і настаўнікі школы.

   Тры каманды спаборнічалі паміж сабой  у лепшым веданні дакументаў аб правах дзіцяці, разгадвалі анаграмы, удзельнічалі ў бліц-апытванні, разгадвалі разнастайныя сітуацыі. З вялікім задавальненнем усе ўдзельнікі ўспаміналі розныя казкі, у якіх парушаліся правы дзіцяці, калі праводзіўся   конкурс “У госцях у казкі”.

   Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню прававой культуры школьнікаў, уменню працаваць у камандзе, выказваць уласную думку па тым ці іншым пытанні.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы

Канікулы з карысцю

    28 кастрычніка вучні пачатковых класаў здзейснілі падарожжа ў г. Пружаны. Яны пазнаёміліся з прыродным багаццем Белавежскай пушчы, наведаўшы музей-сядзібу «Пружанскі палацык», ушанавалі памяць людзей і вёсак, загінуўшых і спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, ля помніка спаленым вёскам Пружанскага раёна і на алеі герояў, даведаліся, што трэба рабіць, каб быць заўсёды здаровым, пабываўшы ў водным і лядовым палацах.

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Дзень прафарыентацыі

   У суботні дзень, 24 кастрычніка, вучні школы мелі магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіях па родных мясцінах.

  З навучэнцамі пачатковых класаў праводзілася віктарына “Ці ведаеш ты прафесіі?”.  Дзеці адгадвалі загадкі, рэбусы, складалі прыказкі, прымаўкі. У канцы мерапрыемства кожны склаў выказванне “Мая прафесія ў будучым”.

   З вялікай цікавасцю вучні 5 – 7  класаў знаёміліся з прафесіямі сваіх бацькоў. Яны зусім па-новаму адкрылі свет прафесій, якія, на іх думку, былі знаёмыя з дзяцінства.

   Вучні 8 – 10 класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Свет прафесій”. Старшакласнікі абмяркоўвалі, чым займаюцца прадстаўнікі сучасных прафесій, назвы якіх некаторыя з іх нават не чулі, падбіралі прымаўкі і прыказкі пра працу і старанне, рабілі рэйтынг самых запатрабавальных прафесій у краіне. Самым цікавым, на погляд вучняў, стаў конкурс “Здагадайся па фота”, дзе яны адгадвалі назвы  незвычайных сучасных прафесій. Заданні, якія былі прапанаваны школьнікам насілі пазнаваўчы характар і мелі на мэце пашырыць кругагляд вучняў і спрыяць прафесійнаму самавызначэнню.

   Педагог-арганізатар правяла з вучнямі 5 класа гульню “Піянерская азбука”. У ходзе гульні піянеры вучыліся завязваць гальштукі, адгадвалі крыжаванкі, расказвалі пра піянераў-герояў.

Продолжить чтениеДзень прафарыентацыі

Рукі, якія пахнуць хлебам

   22 кастрычніка для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны прагляд прэзентацыі “Рукі, якія пахнуць хлебам” . У ходзе прагляду пачаткоўцы мелі магчымасць расказаць аб прафесіях сваіх бацькоў, паўдзельнічаць у віктарыне “Прафесія хлебароб”.

Продолжить чтениеРукі, якія пахнуць хлебам

Віншуем з перамогай!

  16 — 17 кастрычніка вучні школы ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Лепшыя спартсмены Вашчук Кірыл, Варажбіцкія Дзіяна і Аксана прывезлі ўзнагароды, якімі папоўнілі скарбонку спартыўных дасягненняў.

Продолжить чтениеВіншуем з перамогай!

Тыдзень маці

   У перыяд з 7 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. На працягу Тыдня прайшлі многія класныя і агульнашкольныя  святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Настаўнікі і вучні з задавальненнем  рыхтавалі святы, на якіх прысутнічалі і прымалі актыўны ўдзел мамы навучэнцаў.

   Былі арганізаваны выставы творчых работ матуль “Залатыя ручкі маёй мамы”, фотаздымкаў “Усё на свеце пачынаецца з маці”. Працавала творчая майстэрня па вырабу віншавальных паштовак для мам. Члены БРСМ аказвалі дапамогу састарэлым жанчынам аграгарадка Шані, правялі акцыю –віншаванне матуль са шматдзетных сямей “Свет вачэй нашых матуль”.

   Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у гадзіне паэзіі “Маме прысвячаецца”, у час якой гучалі пранікненыя словы пра маму, мамачку, матулю…

   14 кастрычніка ў школе адбыўся святочны канцэрт “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чье имя — Мать!” Вучні і іх мамы расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, выконвалі сцэнкі, праводзілі конкурсы.

   Усе праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў вучняў светлага пачуцця любові і павагі да маці.

Продолжить чтениеТыдзень маці

Дзень здароўя

    Стала добрай традыцыяй праводзіць у другую суботу месяца Дзень здароўя. Гэта спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любові да спорту. Выдатна, весела і заўзята ў нашай школе ў суботу, 10 кастрычніка, праходзіў Дзень здароўя. Вучні мелі магчымасць паказаць сябе ў бегу, скачках у даўжыню, кіданні мяча, валейболе.

Продолжить чтениеДзень здароўя

11 кастрычніка — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    8 кастрычніка вучні 10 класа наведалі выбарчы ўчастак у Шаняўскім сельвыканкаме. Яны пазнаёміліся з умовамі правядзення датэрміновага галасавання.

Продолжить чтение11 кастрычніка — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У суботу

    3 кастрычніка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у КТС «Сям’я ў адным доме», прысвечанай Дню пажылых людзей. Разам з Коверзневай І. М. яны стварылі сапраўдны альбом з сямейных малюнкаў.

    Вучні 5 — 7 класаў са сваім класным кіраўніком Кечка А. В. наводзілі парадак ля помніка Ахвярам фашызму, а таксама ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі па ўборцы тэрыторыі вакол вясковага возера.

   Таксама ў суботу працавалі спартыўныя секцыі.

Продолжить чтениеУ суботу