Да пабачэння

   20 чэрвеня скончылася змена ў аздараўленчым летніку «Дружба».  На развітанне педагогі лагера наладзілі для дзяцей свята. Усе гульні і конкурсы былі накіраваны на фарміраванне разумнай, творчай і самастойнай асобы выхаванцаў.

Продолжить чтениеДа пабачэння

Экскурсіі

   У жывапісным куточку непадалёку ад г. Кобрына размешчана ферма, на якой разводзяць экзатычную для нашых мясцін птушку — страусаў.

   17 чэрвеня вучні, якія наведваюць аздараўленчы лагер «Дружба», пабывалі на ферме. Яны пазнаёміліся з умовамі ўтрымання птушкі, паназіралі за працэсам кармлення, наведалі іншых пітомцаў фермы.

Продолжить чтениеЭкскурсіі

Акцыі

   З 10 чэрвеня па 10 верасня 2015 года ў Брэсцкай вобласці праводзіцца акцыя «Брестчина – за здоровый образ жизни!»

АФИША Акция СЗОЖ-2015 на Брестчине

 Да Дня прафілактыкі алкагалізму з 29 чэрвеня па 2 ліпеня 2015 года ў Брэсцкай вобласці будзе праводзіцца абласная інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Брестчина – за трезвый образ жизни!»

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у акцыях.

Продолжить чтениеАкцыі

Адпачынак з карысцю

   Цікава і весела бавяць час наведвальнікі аздараўленчага лагера «Дружба». Разнастайныя конкурсы, гульні, віктарыны, святы і спартыўныя мерапрыемствы спрыяюць стварэнню добрага настрою, даюць магчымасць адпачыць з карысцю для здароўя.

Продолжить чтениеАдпачынак з карысцю

У добры шлях

   Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены.

   5 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 11 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.

   У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

 

Продолжить чтениеУ добры шлях

Адпачынак з задавальненнем

   Дзякуючы цікавым і захапляльным мерапрыемствам, арганізаваным педагагічным калектывам школы, кожны дзень жыцця ў летнім аздараўленчым лагеры “Дружба” прыносіць выхаванцам станоўчыя эмоцыі і цудоўны настрой.

Продолжить чтениеАдпачынак з задавальненнем

Сцежкамі гісторыі

   17 ліпеня 1944 года — знамянальная дата для ўсіх жыхароў Пружанскага раёна. У гэты дзень г.Пружаны быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

   10 чэрвеня вучні 4 класа пабывалі ля помніка на месцы баёў 9 танкавага корпуса ля в. Шакуны, даведаліся пра жыццёвы шлях і подзвігі генерала-маёра  Б. С. Бахарава.

  А яшчэ навучэнцы даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага фалькларыста, грамадскага дзеяча, мастацкага кіраўніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР  Р. Р. Шырмы.

Продолжить чтениеСцежкамі гісторыі

У паход

   Першы дзень лета для вучняў 1 і 2 класа пачаўся з паходу па маршруце «Шані — Плябанцы». Дзеці не толькі пабывалі ля помніка на месцы баёў 30-й танкавай дывізіі, але і даведаліся пра яе гераічны шлях.

   А гадзіны, праведзеныя на ўлонні цудоўнай прыроды, пакінулі толькі добры настрой.

Продолжить чтениеУ паход

У летніку «Дружба» жывём дружна»

   Адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены ў прышкольным летніку «Дружба», які на працягу 18 дзён будуць наведваць 28 хлопчыкаў і дзяўчынак. Педагогі паклапаціліся, каб у лагеры былі створаны спрыяльныя ўмовы для цікавага баўлення часу.

З першага дня дзеці ўключыліся і ў спартыўныя, і ў працоўныя справы.

Продолжить чтениеУ летніку «Дружба» жывём дружна»