Звініць званок апошні

   Апошняя лінейка школьнага года заўсёды асаблівая, бо асаблівыя пачуцці, якія перапаўняюць і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў.

   На свята апошняга званка ў школу завіталі старшыня Шаняўскога сельскага Савета С. І. Лапука, намеснік дырэктара ААТ «Шані-аграпрадукт» А. К. Станкевіч, бацькі і проста вяскоўцы.

   Лепшым вучням ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

   Прачулым і пачуццёвым стала выступленне выпускнікоў, для якіх у гэты дзень празвінеў апошні званок.

Продолжить чтениеЗвініць званок апошні

Акцыя «Падары дзецям футбольны мяч»

   У апошні дзень навучальнага года Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», ААТ «Белінвестбанк» і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі для першакласнікаў футбольныя мячы, якія былі ўручаны на святочнай лінейцы з пажаданнямі стаць здаровымі, моцнымі, дужымі, вынослівымі.

Продолжить чтениеАкцыя «Падары дзецям футбольны мяч»

Бывай, пачатковая школа!

   Свята заканчэння пачатковай школы — першы крок на новую прыступку школьнага жыцця. Гэта свята адначасова і радаснае, і крыху сумнае.

   29 мая вучні 4 класа развіталіся з пачатковай школай і сваёй настаўніцай. Наперадзе вучняў чакаюць новыя настаўнікі, новыя прадметы.

Продолжить чтениеБывай, пачатковая школа!

Дзень алімпійца

   20 мая ў школе праводзілася агульнашкольнае спартыўнае свята  Дзень алімпійца. У ім прымалі ўдзел вучні 1-11 класаў. Пастраенне ўсіх класаў адбылося на пляцоўцы перад школай, затым настаўнік фізкультуры Аўдзяйчук А.У. далажыў дырэктару аб гатоўнасці школы да ўдзелу ў спаборніцтвах. Лепшымі спартсменамі нашай школы на лінейку былі вынесены алімпійскі сцяг і агонь. Пад гімн Рэспублікі Беларусь былі падняты Дзяржаўны і алімпійскі сцягі, затым усе адправіліся на стадыён.

   Спаборніцтвы праводзіліся па ўзроставых групах. Змагацца было вельмі цяжка, але як заўсёды самае прыемнае — гэта калі  ўзнагароджваюць пераможцаў. А пераможцаў было шмат.

Продолжить чтениеДзень алімпійца

Нас стала больш

   19 мая — свята, якое яднае сучасных піянераў, дае магчымасць адчуць сябе сапраўднымі грамадзянамі Беларусі. У гэты дзень у школе прайшоў збор піянерскай дружыны, на якім усе вучні 4 класа сталі членамі ГА «БРПА». Павіншаваць нашых піянераў і пажадаць цікавай, творчай работы, добрага настрою прыйшлі члены ГА «БРСМ», бацькі і настаўнікі.

Продолжить чтениеНас стала больш

СНІД — праблема сучаснасці

   18 мая адзначаецца Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Акцыя з гэтай нагоды ўпершыню прайшла ў Сан-Францыска, дзе арганізатары ўшанавалі тых, каго ўжо няма, і падтрымалі тых, хто змагаецца з “чумой ХХ стагоддзя”.

   Вучні нашай школы наведалі пазнавальна-прафілактычную гадзіну «СНІД — праблема сучаснасці», якую правяла настаўніца біялогіі і геаграфіі Дзенісюк В. М.

Продолжить чтениеСНІД — праблема сучаснасці

Зробім планету чыстай

   16 мая вучні нашай школы прынялі ўдзел у акцыі “Зробім!” – сусветнай валанцёрскай акцыі па збору смецця ў месцах з несанкцыянаванымі звалкамі пераважна ў прыродных зонах. Яны навялі парадак вакол сядзібы Дзяконскіх у вёсцы Каштанаўка.

Продолжить чтениеЗробім планету чыстай

Будзьце асцярожныя на вадзе!

   На мінулым тыдні, з 11 па 16 мая, для вучняў школы быў арганізаваны прагляд кінафільмаў «Асновы бяспекі на вадзе» і «Азбука выжывання», якія пазнаёмілі вучняў з правіламі знаходжання на вадаёмах і правіламі аказання першай неадкладнай дапамогі пацярпеламу.

Продолжить чтениеБудзьце асцярожныя на вадзе!

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

   У рамках святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў школе быў праведзены турнір «Вікторыя», на які былі запрошаны педагогам-арганізатарам Калядой А. Г. вучні старэйшых класаў.

 

 

Продолжить чтениеДа 70-годдзя Вялікай Перамогі