Дзень сям’і
15 мая, у Дзень сям’і, члены атрада «Міласэрнасць» разам з педагогам сацыяльным Чарэшка Г. У. павіншавалі шматдзетныя сем’і са святам.
А вучні чацвёртага класа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мая сям’я — мая радасць».
15 мая, у Дзень сям’і, члены атрада «Міласэрнасць» разам з педагогам сацыяльным Чарэшка Г. У. павіншавалі шматдзетныя сем’і са святам.
А вучні чацвёртага класа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мая сям’я — мая радасць».
Днямі выпускнікамі школы быў прэзентаваны стэнд «Каб быць здаровым». Вучні прадставілі матэрыялы, якія расказваюць аб асаблівасцях рухальнай актыўнасці, правільным харчаванні, выкананні рэжыму дня і інш. На стэндзе размешчаны буклеты і брашуры, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, а таксама такіх небяспечных хвароб, як туберкулёз, энцэфаліт, менінгіт, СНІД. Не абышлі ўвагай і пытанні наступстваў шаленства.
Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 10 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.
На мітынг прыйшлі школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.
На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна павіншавала прысутных з Днём Перамогі, выказала словы павагі ветэранам.
Айцец Міхаіл, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да ўдзельнікаў вайны са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.
Вучні школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй. Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.
На жаль, з кожным годам удзельнікаў тых трагічных падзей ваеннага ліхалецця застаецца ўсё менш. Дзень Перамогі – гэта напамін усім нам аб цане тых ахвяр, якія былі прынесены дзеля нашай свабоды і незалежнасці.
8 мая піянеры нашай школы арганізавалі і правялі акцыю “Паштоўка ветэрану”. У рамках акцыі яны наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ўручылі ім кветкі, паштоўкі, пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця пад мірным небам.
8 мая адбыўся раённы велапрабег «Памяць сэрца», прысвечаны 70 гадавіне Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у якім прынялі ўдзел вучні школы. Перад стартам прабегу вучні школы з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады правялі мітынг ля помніка ў в. Шані, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця.
Вучні школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі». Было зроблена 150 бутаньерак, якія ўпрыгожылі не толькі касцюмы школьнікаў, настаўнікаў і работнікаў школы, але і будуць падораны ўдзельнікам мітынгу, які адбудзецца 9 мая.
Вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Вянок славы». Вянок і медаль «Залатая зорка» адзначаны дыпломамі 2 і 3 ступені.
Метадычны дзень пад назвай «Мы маладыя» днямі прайшоў у школе. Маладыя педагогі, якія толькі пачынаюць свой шлях, і тыя, хто працуе ў нашай школе першы год, запрасілі сваіх больш вопытных калег на свае адкрытыя ўрокі.
З такой адказнай справай педагогі Шпарла Г. А., Жабрун Н. В., Чарэшка Г. У. справіліся дастойна, за што і атрымалі словы падтрымкі і адабрэння ад калег.
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні ў школе праведзены шматлікія працоўныя справы і акцыі.
3 тысячы кветак высаджана на прышкольнай тэрыторыі, пабелены сквер і садовыя дрэвы.
Работнікі школы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні могілак сумесна з сельвыканкамам.
Вучні навялі парадак ля помнікаў у в. Шані, в. Козі Брод, в. Шакуны.
На суботніку ўсёй школай шчыравалі на прышкольным участку.