Дзень Зямлі

   Дзень Зямлі — назва, якая выкарыстоўваецца ў дачыненні да розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўвесну і закліканы заахвоціць людзей быць больш уважлівымі да  навакольнага асяроддзя на планеце Зямля.

   21 сакавіка вучні разам з настаўніцай Дзенісюк В.М. правялі працоўную акцыю “Квітней, родная Беларусь!” і назбіралі вельмі шмат смецця ў лесе і на яго ўскрайку.  Вучням праца спадабалася і яны прапанавалі рабіць такія акцыі як мага часцей.

   Таксама вучні пачатковых класаў пабывалі на сваёй гульні «Экалагічны серпанцін». Яны даведаліся аб рэдкіх птушках і жывёлах, занесеных у Чырвоную кнігу, пападарожнічалі па прыродных згуртаваннях роднага краю, паказалі добрыя веды аб прыродзе Беларусі.

Продолжить чтениеДзень Зямлі

Вянок славы

   Рэспубліканскі конкурс «Вянок славы» праводзіцца з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і духоўнага выхавання падрастаючага пакалення, развіцця дзіцячай мастацкай творчасці.

      Вучні нашай школы таксама прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу і падрыхтавалі свае работы.

 

Продолжить чтениеВянок славы

У гасцях у прыроды

   Пад такой назвай 19 сакавіка для вучняў пачатковых класаў была праведзена конкурсная праграма. Яна дапамагла вучням успомніць правілы знаходжання ў прыродзе, назвы птушак і жывёл Беларусі, даведацца аб лекавых раслінах, якія дапамагаюць пры розных хваробах. У праграме спаборнічала каманда хлопчыкаў супраць каманды дзяўчынак, але перамагло сяброўства.

Продолжить чтениеУ гасцях у прыроды

Канстытуцыя — асноўны закон Рэспублікі Беларусь

   Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь былі прысвечаны тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, якія прайшлі ў школе 16 сакавіка. Вучні яшчэ раз звярнулі ўвагу на тое, на якіх трох кампанентах грунтуецца асноўны закон  Рэспублікі Беларусь, якія правы і свабоды мае беларускі народ.

Продолжить чтениеКанстытуцыя — асноўны закон Рэспублікі Беларусь

Дзень асноўнага закона краіны

   У суботні дзень вучняў запрасілі на мерапрыемствы, прысвечаныя асноўнаму закону Рэспублікі Беларусь. Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з Канстытуцыяй РБ, яе артыкуламі. Вучні старэйшых класаў даведаліся аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года, што яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Продолжить чтениеДзень асноўнага закона краіны

Дзень скакуна

   У суботу, 14 сакавіка, вучні школы сабраліся на вясёлыя спаборніцтвы па скачках. У цікавых эстафетах прымалі ўдзел каманды «Сонейка» і «Ракета». Барацьба была напружаная. Уперад вырывалася то адна, то другая каманда. У выніку перамагло сяброўства.

Продолжить чтениеДзень скакуна

Кладзезь народнай мудрасці

   13 сакавіка вучні пачатковых класаў адправіліся ў чароўную краіну казак. Яны сабраліся на мерапрыемства «Кладзезь народнай мудрасці», якое было арганізавана бібліятэкарам Калядой А. Г.

Продолжить чтениеКладзезь народнай мудрасці

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

   13 сакавіка вучняў 5 — 7 класаў запрасілі на мерапрыемства «Героям юным спяваем мы гімны», прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі. На працягу гадзіны памяці вучні ўспомнілі тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў малым узросце змагаліся з ворагам і аддалі сваё жыццё дзеля нашай светлай будучыні. Усіх загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеДа 70-годдзя Вялікай Перамогі

Цырк! Цырк! Цырк!

   12 сакавіка ў госці да вучняў школы завіталі цыркачы. Артысты прапанавалі вясёлае прадстаўленне з фокусамі, конкурсамі, забавамі, сюрпрызамі. Незабыўнай стала сустрэча з рознымі жывёламі.

Продолжить чтениеЦырк! Цырк! Цырк!