Шануй родную мову
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з вучнямі 8 і 11 класаў была праведзена гульня «Родная мова».
У ходзе гульні навучэнцы паказалі добрае веданне беларускай мовы, прыгадалі вершы з буквара, песні беларускіх аўтараў.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з вучнямі 8 і 11 класаў была праведзена гульня «Родная мова».
У ходзе гульні навучэнцы паказалі добрае веданне беларускай мовы, прыгадалі вершы з буквара, песні беларускіх аўтараў.
Пад такой назвай 16 лютага ў нашай школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя чарговай гадавіне вываду войск з Афганістана. На мерапрыемствах вучні здзейснілі завочнае падарожжа ў гістарычнае мінулае, успомнілі імёны загінуўшых землякоў, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.
14 лютага вучняў зноў паклікаў Дзень здароўя. Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў эстафеце, турніры ў гульні ў даміно і шашкі, вучні старэйшых класаў змагаліся за першае месца ў валейболе.
Таксама вучні старэйшых класаў і сярэдняга звяна ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Палавінка мая” і гадзіне творчасці “Валянцінка сваімі рукамі”, прысвечаных Дню закаханых, а навучэнцы пачатковых класаў рыхтавалі віншавальныя паштоўкі сваім татам да Дня абаронцы Айчыны.
З усёй сур’ёзнасцю ў суботні дзень адзінаццацікласнікі рыхтуюцца да выпускнога экзамену па гісторыі на стымулюючых занятках.
Са снежня 2014 года па красавік 2015 года ў раёне праводзіцца экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!». Вучні нашай школы актыўна далучыліся да ўдзелу ў гэтай акцыі.
13 лютага для вучняў 5 – 7 класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “У гасцях у птушак”. Вучні адгадвалі рэбусы, загадкі, выконвалі заданні, якія “прынёс бусел”, слухалі спевы птушак, абмяркоўвалі карысныя і шкодныя прадукты для птушак. Пераможцамі сталі Паляшук Андрэй, Бойдзіч Паліна і Крысевіч Яўгеній (вучні 6 класа), якія былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.
Наведвальнікі гуртка “Юны эколаг” пад кіраўніцтвам Дзенісюк В.М. зрабілі і развесілі кармушкі ў школьным садзе, і кожны дзень вучні не забываюць папаўняць іх свежым кормам. Многія вучні вывесілі кармушкі каля сваіх дамоў.
Таксама навучэнцы нашай школы прымалі ўдзел у раённым конкурсе «Падтрымаем птушак!». У намінацыі “Лепшы інфармацыйны прадукт” прынялі ўдзел Маршалак Ганна і Карпінчык Таццяна, якія падрыхтавалі буклет “Дапаможам пярнатаму сябру разам!”. Чакаем вынікаў.
У рамках Месячніка патрыятычнага выхавання і абаронна-масавай работы было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Перамогі «И помнит мир спасённый…»
Вучні мелі магчымасць узнавіць у памяці асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і скласці «Каляндар Перамогі».
12 лютага вучні 2 — 7 класаў наведалі выставу, прысвечаную 26 гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана «Афганістан — наша памяць і боль». З цікавасцю вучні слухалі аповед экскурсавода аб гераічных подзвігах нашых землякоў, разглядалі зброю салдат і афіцэраў, глядзелі кліп адпаведнай тэматыкі.
З 23 студзеня па 23 лютага ў школе праходзіць Месячнік патрыятычнага выхавання і абаронна-масавай работы. У гэты перыяд вучням школы прапануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне мужнасці і патрыятызму.
7 лютага вучні пачатковых класаў здзейснілі завочнае падарожжа “Іх імёнамі названы вуліцы горада”, дзе пазнаёміліся з лёсам людзей, якія абаранялі нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы нашага раённага цэнтра.
Вучні сярэдняга звяна ўспомнілі тых, хто змагаўся з ворагам, наведаўшы гадзіну памяці «Героі Беларусі».
Старшакласнікі пазнаёміліся з лёсам піянераў-герояў, дзяцінства якіх прайшло ў суровыя гады вайны, наведаўшы пазнавальную гадзіну “Дзяцінства, апаленае вайной”.
Памылковым з’яўляецца меркаванне, што пераахаладжэнне ці прастуда садзейнічаюць узнікненню грыпу. Яны не выклікаюць эпідэміі, а толькі спрыяюць больш цяжкаму ходу захворвання. Успышкі грыпу адзначаюцца ў месцах з вялікай колькасцю людзей.
Як і многія іншыя захворванні, грып можна прадухіліць, выконваючы пэўныя рэкамендацыі.
1. Прытрымлівацца здаровага ладу жыцця (загартоўка, фізічнае выхаванне, рацыянальнае харчаванне).
2. Захоўваць рэжым дня.
3. Падчас эпідэміі пазбягаць натоўпаў.
4. Прымаць для прафілактыкі вітаміны (асабліва С), есці цыбулю, часнок.
5. Падчас эпідэміі выкарыстоўваць аксалінавую мазь, інтэрферон і інш., процівірусныя прэпараты.
6. Насіць ахоўную маску.
Рэкамендацыі для хворых на грып:
Не рызыкуйце: не пераносьце грып “на нагах”, пры першых сімптомах хваробы кладзіцеся ў ложак.
Хвораму трэба даваць у вялікай колькасці вітамінізаванае піццё (сокі, морсы, чай з лімонам, малінай, ліпай, мёдам).
Для хворага рэкамендуецца асобны посуд, бялізна і, пажадана, асобны пакой.
Рэгулярна праветрывайце і рабіце вільготную ўборку ў памяшканні.
Абмяжуйце кантакты з хворым.
МТРК «Мір» аб’яўляе аб пачатку конкурсу, які прымеркаваны да свята 8 сакавіка «Дзеці малююць падарунак маме».
Удзел у конкурсе могуць прыняць дзеці да 18 год.
Падрабязней аб правядзенні конкурсу можна даведацца на сайце: konkurs.mir24.tv
Звязацца з арганізатарамі конкурсу можна па электронным адрасе: risunok@mirtv.ru
31 студзеня ў Шаняўскім сельскім клубе сабраліся былыя вучні нашай школы. Яны прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб выказаць словы падзякі настаўнікам і зноў прайсціся па школьных калідорах. Юбілейныя выпускі прыйшлі не з пустымі рукамі і ўручылі сваім настаўнікам і школе падарункі. Для ўсіх гасцей вучнёўскім і настаўніцкім калектывам падрыхтаваны цудоўны канцэрт.