Дзень інтэлектуалаў

   17 студзеня для вучняў 1 — 4 класаў была праведзена пазнавальная гульня «Аўкцыён ведаў».

   Старэйшыя вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?». Гульні праводзіліся паміж дзвюма камандамі. Пытанні былі цікавымі і рознымі па тэматыцы.

Продолжить чтениеДзень інтэлектуалаў

Пружаншчына — мой лёс і надзея

   15 студзеня для вучняў 5 — 7 класаў прайшла пазнавальная гадзіна «Пружаншчына — мой лёс і надзея». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй развіцця Пружанскага раёна, прамысловымі прадпрыемствамі, сельскагаспадарчымі аб’ектамі, славутымі мясцінамі і знакамітымі людзьмі Пружаншчыны.

Продолжить чтениеПружаншчына — мой лёс і надзея

Пружаншчыне прысвячаецца…

   15 студзеня спаўняецца 75 гадоў з дня ўтварэння Пружанскага раёна.

  З нагоды юбілею ў школе запланаваны шматлікія ўрачыстыя мерапрыемствы, аформлена святочная вітрына «Пружаншчыне прысвячаецца…»

Продолжить чтениеПружаншчыне прысвячаецца…

Экскурсіі

   5 студзеня для навучэнцаў 7 — 11 класаў была арганізавана экскурсія на ААТ «Пружанскі лёнзавод» і ў музей Перамогі УА «Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж».

 Наведаўшы ААТ «Пружанскі лёнзавод», вучні маглі асабіста паназіраць за працэсам вытворчасці льнянога валакна. Таксама дзяцей уразіла сучаснае абсталяванне прадпрыемства.

   Цікавую экскурсію ў музеі Перамогі правёў Пропер В. І. Вучням была прадстаўлена экспазіцыя зброі, абмундзіравання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеЭкскурсіі

Экскурсіі

   30 снежня для вучняў 5 — 11 класаў была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музей ёлачных цацак.

   Вучні наведалі 10 выставачных залаў, у якіх больш за 8000 экспазіцыйных матэрыялаў, прысвечаных перыяду ад даваенных дзён да падняцця сцяга над рэйхстагам.

   У Музеі ёлачных цацак вучні мелі магчымасць назіраць за працэсам вырабу цацак для ёлкі, а таксама пазнаёміліся з традыцыямі ўпрыгожвання навагодняй ёлкі ў розных краінах.

Продолжить чтениеЭкскурсіі

З Новым годам!

DSC00314

Дарагія вучні, паважаныя калегі, бацькі і госці сайта!

          Вось і пачаў свой адлік Новы год.

    Няхай ён прынясе толькі добрыя сюрпрызы і радасць, новыя цікавыя сустрэчы і прыемныя клопаты. 

      Хай збываюцца вашы запаветныя мары і жаданні.

      Моцнага вам здароўя, дабрабыту вашым сем’ям.

З павагай дырэктар Шаняўской школы Алена Ярмашэвіч

Продолжить чтениеЗ Новым годам!

У Навагоднім карагодзе

   Вясёлыя, прыгожыя і светлыя навагодні ранішнік і вечар прайшлі ў нашай школе.

   Дзякуючы старанням членаў драматычнага гуртка (кір. А. В. Вашчук), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Цыганкі, Снегавік, Карабас Барабас, Ліса Аліса і Кот Базіліо…

   Цікавыя гульні і вясёлыя карагоды пад акампанімент І. М. Коверзневай, вершы і песні ўдзельнікаў музычнага гуртка (кір. І. Р. Бяляева) яшчэ больш надавалі святочнага настрою.

   Здаецца, што ён перадаўся і тым, хто прыйшоў на школьны навагодні вечар.

Продолжить чтениеУ Навагоднім карагодзе

Надыходзяць Каляды

   Надыходзіць свята. Усё навокал прыгажэе. Апранулася і наша школа ў цудоўны ўбор. Дзверы кабінетаў упрыгожаны каляднымі вяночкамі, на вокнах красуюцца зімовыя ўзоры, радуе вока выстава навагодніх елачак і анёлаў, створаная дзецьмі пад кіраўніцтвам педагогаў.

Продолжить чтениеНадыходзяць Каляды

Хутка Новы год

   Парад Дзядоў Марозаў у Пружанах — традыцыя маладая, ёй усяго трэці год, але штогод яна з аднолькавым энтузіязмам успрымаецца гараджанамі.

   21 снежня да палацыка з’ехаліся калегі сівабародага дзеда з розных куткоў раёна. У гэтым годзе ў парадзе ўдзельнічалі Дзед Мароз і Снягурка і нашай школы (Коверзнева І. М. і Жабрун Н. В.)

Продолжить чтениеХутка Новы год