Тыдзень бяспекі руху
З 1 па 6 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі руху. У ходзе тыдня з навучэнцамі праводзіліся гутаркі, практычныя заняткі, віктарына «Што? Дзе? Калі?»
З 1 па 6 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі руху. У ходзе тыдня з навучэнцамі праводзіліся гутаркі, практычныя заняткі, віктарына «Што? Дзе? Калі?»
Мэтай гэтага дня стала прывіццё вучням і ўсім работнікам школы навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях.
Найперш была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку надзвычайных сітуацый, а потым вучні пабывалі на ўроку бяспекі, які быў праведзены работнікамі Пружанскага РАНС. Змястоўная гутарка перарасла ў зацікаўлены дыялог інспектара РАНС Прасняк В. В. з вучнямі па праблеме пажарнай бяспекі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікала тэхніка: сучасная пажарная машына і разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.
1 верасня — гэта заўсёды святочны і адказны дзень не толькі для вучняў, іх бацькоў, але і для настаўнікаў. У гэтым навучальным годзе ў школу прыйшлі працаваць тры маладыя настаўнікі: Жабрун Наталля Васільеўна — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Ціхановіч Яўгеній Дзмітрыевіч — настаўнік фізічнай культуры і здароўя, Чарэшка Ганна Уладзіміраўна — настаўнік нямецкай мовы і сацыяльны педагог.
Ці ведаюць вучні як з’явіліся грошы, што такое банк, як ён працуе, якія мары можа здзяйсняць? Ці праўда, што пластыкавымі карткамі могуць карыстацца нават дзеці? На гэтыя пытанні дапамогуць адказаць прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк», якое праводзіць акцыю «Твае першыя фінансы» .
ААТ «Белаграпрамбанк» павіншаваў вучняў нашай школы з пачаткам новага навучальнага года і пажадаў ім весела крочыць па краіне ведаў. У падарунак кожны вучань атрымаў каляндар на новы навучальны год, расклад з выявай Агрыка і рэкламную брашуру «Твае першыя фінансы».
Кошт камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для асоб, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе:
Для ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, незалежна ад формы ўласнасці |
||
Клас | Кошт камплекта | Сума аплаты за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі асобамі, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі |
I клас | 71 399 | 35 700 |
II клас | 56 507 | 28 300 |
III клас | 108 468 | 54 200 |
IV клас | 118 016 | 59 000 |
V клас | 144 598 | 72 300 |
VI клас | 88 638 | 44 300 |
VII клас | 94 812 | 47 400 |
VIII клас | 96 550 | 48 300 |
IХ клас | 135 092 | 67 500 |
Х клас | 167 403 | 83 700 |
ХI клас | 167 040 | 83 500 |
…пад такой назвай прайшоў першы ўрок навучальнага года ва ўсіх класах школы. Правядзенне ўрокаў спрыяла фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў школьнікаў пачуцця гонару за герояў нашай краіны.
Гучалі цудоўныя вершы і песні ваенных гадоў.
А словы асаблівай пашаны былі аддадзены героям-пераможцам.
1 верасня педагогі школы, вучні і іх бацькі сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года. З прывітальным словамі да прысутных звярнуліся дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч і старшыня Шаняўскога сельскага савета С. І. Лапука. Прадстаўнік ААТ «Шані-аграпрадукт» С. В. Зелянееў уручыў грашовыя прэміі вучням, якія летам працавалі ў гаспадарцы.
Вясёлыя песні і інсцэніроўкі парадавалі і вучняў, і шматлікіх гасцей свята. А галоўнымі на ім былі, вядома, першакласнікі, якія атрымалі ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кнігу «Беларусь — наша Радзіма».
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 2014/2015 навучальнага года,
адбудзецца 1 верасня ў 9 гадзін.
…што ў 2014/2015 навучальным годзе да выкарыстання дапускаюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя любымі тыпаграфіямі. Галоўнае патрабаванне — гэта наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Іншых абмежаванняў на выкарыстанне дзённікаў навучэнцаў у адукацыйным працэсе няма.
08.08.2014 № 05-21/175
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць 2014/2015 навучальнага года для навучэнцаў ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, устанаўліваецца з 1 верасня 2014 г. па 30 мая 2015 г. Навучальныя заняткі праводзяцца з 1 верасня 2014 г. па 29 мая 2015 г.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2014 г. па 25 кастрычніка 2014 г.;
другая – з 3 лістапада 2014 г. па 27 снежня 2014 г.;
трэцяя – з 12 студзеня 2015 г. па 21 сакавіка 2015 г.;
чацвёртая – з 30 сакавіка 2015 г. па 30 мая 2015 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 8 дзён з 26 кастрычніка 2014 г. па 2 лістапада 2014 г. уключна;
зімовыя – 15 дзён з 28 снежня 2014 г. па 11 студзеня 2015 г. уключна;
вясновыя – 8 дзён з 22 сакавіка 2015 г. па 29 сакавіка 2015 г. уключна;
летнія – 93 дні з 31 мая 2015 г. па 31 жніўня 2015 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 79 дзён з 14 чэрвеня 2015 г. па 31 жніўня 2015 г. уключна.