“Люблю цябе, мая пружанская зямліца!”

З мэтай данясення да навучэнцаў важнасці ідэі нацыянальнага самасазнання, выхавання патрыятызму, маральнасці, культуры маладога пакалення, фарміравання грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі ў падрастаючага пакалення ў перыяд з 6 кастрычніка па 27 снежня 2024 года прайшоў раённы конкурс дзіцячага малюнка “Люблю цябе, мая пружанская зямліца!”, прысвечаны 85-годдзю ўтварэння Пружанскага раёна. Вучань 3 класа Уроніч Данііл заваяваў дыплом ІІІ ступені на гэтым конкурсе. Віншуем Даніка і кіраўніка Коверзневу І.М.!

Продолжить чтение“Люблю цябе, мая пружанская зямліца!”

Прафілактычная гутарка начальніка ІСН Клімашэвіча В.М. з вучнямі 7-10 вучняў

Начальнік ІСН Клімашэвіч В.М. правёў прафілактычную гутарку з вучнямі 7-10 вучняў аб адказнасці непаўналетніх за прычыненне шкоды здароўя аднагодкаў, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці, аб недапушчэнні ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерпрыемствах.  Віктар Мікалаевіч яшчэ раз нагадаў прысутным пра ўзрост, з якога пачынаецца адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за правапарушэнні.

 

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка начальніка ІСН Клімашэвіча В.М. з вучнямі 7-10 вучняў

Анонс суботы 18 студзеня

18 студзеня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень працоўнага навучання і прафесій

9.00 – 9.45 Экскурсія ў школьную бібліятэку “Кніжнае царства запрашае” (1-4 класы)

Месца правядзення – школьная бібліятэка

Адказны – Тарасава М.Б.

9.55 – 10.40 Творчая майстэрня “Экакармушкі для птушак” (5-6 класы)

Месца правядзення – кабінет № 10

Адказны – Жырыкава Н.І.

17.00 – 21.30 Літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” (7-10 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказны — Сунік А.М., класныя кіраўнікі.

Продолжить чтениеАнонс суботы 18 студзеня

Безопасность зимой

ПАМЯТКА «ПРАВИЛА ПОВЕДЕНИЯ ЗИМОЙ»

Правила безопасного поведения на льду

  • Объясните ребенку, что выходить на лед очень опасно, и расскажите об опасности игр на льду.
  • Предупредите его, что нельзя подходить к водоему и проверять прочность льда ударом ноги.
  • Не играйте с ребенком на льду, подавая плохой пример, ведь дети копируют поведение родителей.

Помните, что учить ребенка катанию на коньках нужно только на специально оборудованных ледовых площадках!

Если ребенок провалился под лед:

  • не паникуйте;
  • позвоните в МЧС по телефонам 101;
  • сообщите криком ребенку, что идете к нему на помощь;
  • приближайтесь к полынье осторожно, ползите по-пластунски;
  • за 3-4 метра подайте ребенку любое подручное средство (палку, шарф и т.д.);
  • после того, как извлекли его из воды, согрейте, дайте горячее питьё.

Первая помощь при обморожении

  • Если ребенок получил обморожение или переохлаждение, немедленно внесите его в теплое помещение.
  • Снимите обувь и одежду.
  • Укутайте ребенка пледом либо одеялом.
  • Напоите чаем, компотом.
  • При обморожении наложите теплоизолирующие повязки из марли и ваты, не пережимая обмороженные части тела.
  • Вызовите скорую помощь.
Продолжить чтениеБезопасность зимой

Памяці трагедыі в.Ала прысвячаецца…

З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычных падзеях мінулага, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання разумення каштоўнасці чалавечага жыцця, асуджэння дзеянняў фашыстаў, якія прывялі да смерці мноства людзей, 14 студзеня ў школе прайшлі ўрокі Памяці, прысвечаныя трагедыі в. Ала. Падзеі, якія капіравалі трагедыю в. Хатынь, прымушалі вучняў задумацца над сэнсам жыцця, прыйсці да высновы, што нявінныя людзі загінулі безсэнсоўна, без ніякай прычыны. Дзеці з жалем слухалі настаўнікаў, якія імкнуліся данесці да кожнага сэнс урока. Мы павінны памятаць і ніколі не забываць тыя пакуты і жахі, якія выпалі на лёс людзям эпохі вайны, каб памяць аставалася назаўсёды ў нашых сэрцах.

Продолжить чтениеПамяці трагедыі в.Ала прысвячаецца…

З юбілеем, родная Пружаншчына!

Напярэдадні 85-летняга юбілею Пружанскага раёна ва ўстанове адукацыі прайшла лінейка, прысвечаная гэтай знамянальнай падзеі. Намеснік дырэктара па ВВР Граб В.М. звярнулася да ўсіх з прамовай, у ходзе якой нагадала асноўныя этапы станаўлення нашага раёна, пазнаёміла прысутных з дасягненнямі і яго славутымі месцамі і пажадала далейшага росквіту і дабрабыту Пружаншчыне. На інфармацыйных гадзінах былі ўзгаданы помнікі архітэктуры, прамысловыя прадпрыемствы, вядомыя асобы раёна – усё тое, чым мы можам ганарыцца. А ганарыцца раёну ёсць чым! Разнастайныя відэафрагменты, фотаздымкі, цікавыя пытанні настаўнікаў і свае асабістыя ўражанні нікога не аставілі абыякавымі, спрыялі развіццю цікавасці і пазнаваўчага інтарэсу да жыцця Пружан і мясцовасці.

Продолжить чтениеЗ юбілеем, родная Пружаншчына!

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Субота 11 студзеня прайшла пад дэвізам  прапаганды здаровага ладу жыцця. Для вучняў 5-9 класа быў арганізаваны шахматна-шашачны турнір, у ходзе якога былі выяўлены лепшыя шашысты і шахматысты. Напружаная гульня і азарт захапілі многіх дзяцей і спрыялі развіццю інтэлектуальна-спартыўных якасцей. Пасяджэнне дапытлівых «Краіна ЗЛЖ. Якая яна?» для вучняў 1 — 4 класаў паказала зацікаўленасць малодшых школьнікаў у правільным выбары сродкаў і метадаў для зберажэння свайго здароўя, а цікавыя заданні сапраўды запалілі агеньчыкі ў душах маленькіх вучняў. Сустрэча з фельчарам ФАП в.Чахец Жук С.В. «Як не стаць ахвярай насілля?» была карыснай для вучняў 5 — 7 класаў. Яшчэ раз у даступнай форме медработнік нагадала дзецям правілы супрацьпраўных паводзін як у сям’і, так і на вуліцы.  Інтэрактыўная відэагульня «Я выбіраю ЗЛЖ» сабрала разам вучняў 8, 9 класаў. Разнастайныя заданні інтэрактыўнага накірунку прыйшліся даспадобы падлеткам і спрыялі развіццю правільнага і асазнанага выбару стыля жыцця — здароўе. Мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі дзецям аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця.

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Аб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 ад 3 студзеня 2025 г., якім 2025 год аб’яўлены годам добраўпарадкавання. Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі. У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны. Год добраўпарадкавання закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Продолжить чтениеАб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

Анонс суботы 11 студзеня

11 студзеня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лыжніка

9.00  — 9.45 Шахматна-шашачны турнір (лыжныя спаборніцтвы «Лыжня кліча!») (5 — 9 класы)

Месца правядзення — кабінет №5

Адказны Сахарэвіч М.М.

9.00 — 9.45 Пасяджэнне дапытлівых «Краіна ЗЛЖ. Якая яна?» (1 — 4 класы)

Месца правядзення — кабінет №2

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 — 10.40 Сустрэча з фельчарам ФАП в.Чахец Жук С.В. «Як не стаць ахвярай насілля?» (5 — 7 класы)

Месца правядзення — кабінет №11

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 — 10.40 Інтэрактыўная відэагульня «Я выбіраю ЗЛЖ» (8, 9 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Сунік А.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 11 студзеня