Прамая тэлефонная лінія
УВАГА!
30.05.2013 года
з 10.00 да 12.00
адбудзецца прамая тэлефонная лінія
з начальнікам аддзела адукацыі
Пружанскага райвыканкама Казарэз І. А.
па пытаннях арганізацыі выніковай атэстацыі
тэлефон: 2 — 13 — 45
УВАГА!
30.05.2013 года
з 10.00 да 12.00
адбудзецца прамая тэлефонная лінія
з начальнікам аддзела адукацыі
Пружанскага райвыканкама Казарэз І. А.
па пытаннях арганізацыі выніковай атэстацыі
тэлефон: 2 — 13 — 45
26 красавіка настаўніца нямецкай мовы Жырыкава Наталля Ільінічна правяла майстар-клас па тэме «Гульня як эфектыўны прыём навучання нямецкай мове ў пачатковых класах.
У ходзе месячніка па добраўпарадкаванні членамі школьнай пярвічкі БРСМ праведзена аперацыя «Абеліскі».
Наведзены парадак ля памятнага знака на радзіме Р.Р. Шырмы ў в. Шакуны, помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, помніка на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава (в. Козі Брод).
У правядзенне традыцыйнага месячніка па добраўпарадкаванні актыўна ўключыліся вучні, настаўнікі і тэхперсанал школы.
Прыбрана тэрыторыя плошчай больш за 4 га.
Устаноўлены тэрміны і месцы правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2013 годзе.
Усю неабходную інфармацыю аб правядзенні ЦТ у Брэсце вы зможаце знайсці, адкрыўшы дакументы Рэгістрацыя, Графік і пункты правядзення ЦТ.
Перамогу ў алімпіядзе па гісторыі святкавала вучаніца 7 класа Вярэніч Кацярына, якую падрыхтавала настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Якімавец Святлана Аляксандраўна.
З дыпломамі ІІІ ступені вярнуліся Вашчук Кірыл (6 клас) і Несцяровіч Ксенія (4 клас), якія ўдала выступілі на алімпіядах па гісторыі і рускай мове адпаведна.
5 красавіка вучні 10 — 11 класаў прынялі ўдзел у кірмашы «Скарбы роднага краю», які завяршыў тыдзень геаграфіі.
Нацыянальны каларыт мерапрыемства быў дасягнуты не толькі пры дапамозе адмысловага ўпрыгожання залы ручнікамі і выцінанкамі, але і пры дапамозе непадробнай акцёрскай гульні вядучых. Змітрок, Васіль і Несцерка на працягу ўсяго мерапрыемства запальвалі цікавасць абедзвюх каманд. Вучні мелі магчымасць не толькі праверыць свае веды па геаграфіі, адгадаць загадкі, успомніць беларускія песні, але і самі дэкламавалі вершы пра родны край. Па выніках гульні абедзве каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведнай ступені.
2 красавіка вучні 7 — 8 класаў здзейснілі «Геаграфічны круіз». Яны наведалі востраў Прыказак і прымавак, Аўтамабіляў, Кулінарыі і інш. На кожным з астравоў выконвалі разнастайныя геаграфічныя заданні: складзі геаграфічную анаграму, адгадай геаграфічны тэрмін, назаві адным словам геаграфічныя аб’екты, складзі прыказку з геаграфічнымі назвамі і інш. Абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. У выніку перамагла дружба! Віншуем!
З 1 па 6 красавіка ў школе праходзіць тыдзень геаграфіі, які пачаўся з агульнашкольнай лінейкі.
Вучні 9 — 11 класаў удзельнічалі ў абмеркаванні прэзентыцыі «Глабальныя праблемы чалавецтва».
З 27 па 29 сакавіка для вучняў школы была арганізавана экскурсія ў Полацк.
Школьнікам, настаўнікам і бацькам, якія суправаджалі дзяцей, была прапанавана разнастайная і цікавая экскурсійная праграма па памятных мясцінах славутага горада.
У Спасаўскім храме вучні змаглі ўбачыць фрэскі XII стагоддзя, пакланіцца абразу Еўфрасінні Полацкай, пазнаёміцца з гісторыяй жыцця асветніцы.