21 верасня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.20  Лёгкаатлетычны забег «Мы выбіраем — здароўе! » (1-5 класы)

Месца правядзення — стадыён

Адказны Тарасава М.Б.

9.20-10.05  Экскурсія-назіранне «Прафесіі маіх бацькоў» на вытворчыя аб’екты ААТ «Шані-аграпрадукт» (1-5 класы)

Месца правядзення — аб’екты ААТ «Шані-аграпрадукт»

Адказны Коверзнева І.М.

12.30-17.30 Удзел у рэспубліканскім турніры «Кубак адзінства» (6-10 класы)

Месца правядзення — в. Клятное

Адказныя Сахарэвіч М.М., Чыбісава М.В.

Продолжить чтение

Навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны

     З мэтай фарміравання цікавасці да гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй краіны навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны. Рабяты наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Увазе дзяцей была прадстаўлена выстава карт XV-XVIII стагоддзяў з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства. Экспазіцыя прымеркавана да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства, 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі і 55-годдзя кафедры геадэзіі і касмааэракартаграфіі Беларускага геаграфічнага таварыства. Таксама навучэнцы пабывалі ў зале, дзе азнаёміліся з матэрыяламі па генацыдзе беларускага народа. Каля помніка «Спаленым вёскам» ушанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны

18 верасня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбылася сустрэча навучэнцаў 5 класа з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы

    Айцец Сергій распавёў дзецям пра значэнне святаў у жыцці праваслаўных хрысціян і пра сэнс святкуемых падзей для ўсяго чалавецтва. На канкрэтных прыкладах айцец Сергій растлумачыў, наколькі важная вера ў жыцці чалавека і што ўчынкі не павінны ісці насуперак з запаведзямі Божымі. Патлумачыў навучэнцам праваслаўнае разуменне адвечных пытанняў чалавечага быцця: што ёсць дабро і зло, што такое сумленне, якую ролю адыгрывае ў жыцці кожнага чалавека. Гутарка плаўна перайшла ў дыялог, падчас якога навучэнцы мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні. Завяршаючы сустрэчу, святар пажадаў дзецям быць добрымі і сумленнымі ў сваіх учынках, міласэрнымі і праўдзівымі ва ўсім, наведваць храм.

 

Продолжить чтение18 верасня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбылася сустрэча навучэнцаў 5 класа з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы

16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

     Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту. «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі.

Продолжить чтение16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

 У рамках 85-гадовай гадавіны ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР ва ўсіх класах ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» 17 верасня прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства

Продолжить чтение У рамках 85-гадовай гадавіны ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР ва ўсіх класах ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» 17 верасня прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства

Міранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам у раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?»

     У раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?» Міранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам. Віншуем Анастасію і педагога Жэдзік Галіну Мікалаеўну!

Продолжить чтениеМіранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам у раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?»

17 верасня 2024 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства

     Навучэнцы яшчэ раз успомнілі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную Рэспубліку Беларусь гучаў у кожным слове.

 

Продолжить чтение17 верасня 2024 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства

Сёння наша краіна адзначае дзяржаўнае свята- Дзень народнага адзінства!

     Урокі мінулага паказваюць, што мы- моцная краіна. Вера ў свае сілы, самаадданасць, патрыятызм беларускага народа з’яўляюцца трывалым фундаментам для далейшага развіцця нашай Айчыны. Ва ўсе часы беларусы былі адзіныя ў любові да Радзімы і яе гісторыі — гэта сімвалізуе сапраўднае яднанне народа і пераемнасць пакаленняў. Сёння Дзень народнага адзінства ўвасабляе нашы галоўныя маральныя каштоўнасці: даніна глыбокай павагі нашых продкаў, згуртаванасць, імкненне да дабра, узаемную падтрымку і дапамогу. У гэты святочны дзень шчыра жадаем пажадаць усім сілы духу, адзінства нацыі, свабоды, стабільнасці і працвітання! А галоўнае, мірнага неба над галавой, моцнага здароўя і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў!

Продолжить чтениеСёння наша краіна адзначае дзяржаўнае свята- Дзень народнага адзінства!