Дзіўны шлях даўжынёй у цэлы навучальны год пачаўся з першага званка, які 2 верасня паклікаў навучэнцаў школы ў займальны свет ведаў

     Прыбраныя школьнікі са стракатымі букетамі кветак віталі адзін аднаго з усмешкамі і абдымкамі. Гэтай сустрэчы яны чакалі цэлае лета. Не хавалі хвалявання і радасці таксама бацькі і настаўнікі. На ўрачыстай лінейцы панавала святочная атмасфера. Дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна пажадала ўсім навучэнцам і педагогам здароўя, аптымізму, першакласнікам – добра вучыцца, старшакласнікам – выбраць верную дарогу ў жыцці і быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Павіншаваць і падзяліць радасць з гэтай нагоды разам з вучнямі, іх бацькамі і настаўнікамі прыйшлі ганаровыя госці. Душэўна і цёпла павіншавала дзяцей, бацькоў і педагогаў кіраўнік спраў Пружанскага райвыканкама Валянцюк Іна Антонаўна. Са словамі пажадання да вучняў звярнулася старшыня Шаняўского сельвыканкама Бяляева Ірына Рыгораўна. Для ўсіх прысутных Дзень ведаў стаў святам сяброў, усмешак, дабра!

Продолжить чтениеДзіўны шлях даўжынёй у цэлы навучальны год пачаўся з першага званка, які 2 верасня паклікаў навучэнцаў школы ў займальны свет ведаў

План работы бацькоўскага ўніверсітэта на 2024/2025 навучальны год

Клас Тэма Тэрмін правядзення Адказны
1 Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя першакласніка ў школе верасень кл. кіраўнік

1 класа

Захаванне рэжыму дня – важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Прафілактыка захворванняў органаў зроку і апорна-рухальнага апарату. лістапад
Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям’і. Значэнне прыкладу бацькоў ў выхаванні дзяцей студзень
Значэнне эмацыянальнай сферы для фарміравання асобы першакласніка красавік
2 Уплыў сям’і на эмацыянальны стан дзіцяці верасень кл. кіраўнік

2 класа

Як дапамагчы дзіцяці добра вучыцца лістапад
Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і студзень
Дзіця і камп’ютар. Як правільна арганізаваць працу навучэнца за камп’ютарам. Прафілактыка захворвання органаў зроку красавік
3 Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні  і развіцці дзіцяці верасень кл. кіраўнік

3 класа

Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці вучняў 3 класа лістапад
Здаровая сям’я – здаровае дзіця. Асновы рацыянальнага харчавання ў сям’і студзень
Эфектыўныя ўзаемаадносіны ў сям’і – поспех школьніка. Прафілактыка насілля ў адносінах да дзяцей, у тым ліку сексуальнага красавік
4 Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў верасень кл. кіраўнік

4 класа

Як навучыць дзіця жыць ў свеце людзей. Вырашэнне канфліктных сітуацый лістапад
Дзіця і камп’ютар: бяспека непаўналетніх у сетцы Інтэрнэт; як зберагчы здароўе дзіцяці студзень
Меры пакарання і заахвочвання ў сям’і красавік
5 Адаптацыя дзіцяці ў новых вучэбных умовах верасень кл.кіраўнік

5 класа

Шкодныя залежнасці: як ім супрацьстаяць? Прафілактыка  наркаманіі, супрацьпраўных паводзін, тлумачэнне адказнасці  за ўжыванне і  распаўсюджванне наркатычных рэчываў; фарміраванне культуры харчавання лістапад
Культура паводзін у канфліктных сітуацыях. Шляхі вырашэння канфліктных сітуацый студзень
Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і. Прафілактыка насілля ў адносінах да непаўналетніх, у тым ліку сексуальнага красавік
6 Першыя праблемы падлеткавага ўзросту верасень кл.кіраўнік

6 класа

Уплыў унутрысямейных адносін на эмацыянальны стан падлетка лістапад
Паспяховасць навучання: ад чаго яна залежыць? студзень
Праблемы здароўя школьніка і шляхі іх папярэджвання красавік
7 Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў. Папярэджанне захворванняў школьнікаў верасень кл. кіраўнік

7 класа

Прафілактыка насілля ў адносінах да непаўналетніх, у тым ліку сексуальнага лістапад
Як павысіць вучэбную матывацыю студзень
Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту красавік
8 Роля бацькоў у папярэджванні  правапарушэнняў і злачынстваў. Супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыка іх спажывання сярод падлеткаў. Адказнасць, прадугледжаная арт.328, 339, 340 крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь верасень кл. кіраўнік

8 класа

Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат. Прафілактыка насілля ў адносінах да дзяцей, у тым ліку сексуальнага лістапад
Прафілактыка суіцыднебяспечных паводзін, бяспечага выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў, рызык і пагроз, звязаных з выкарыстаннем інтэрнэту студзень
Культура паводзін у канфліктных сітуацыях красавік
9 Партрэт сучаснага падлетка верасень кл. кіраўнік

9 класа

Роля бацькоў у папярэджванні правапарушэнняў і злачынстваў. Супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыка іх спажывання сярод падлеткаў. Адказнасць, прадугледжаная арт.328, 339, 340 крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь лістапад
Фарміраванне ЗЛЖ: шкодныя звычкі,  і як ім супрацьстаяць (злоўжыванне гаджэтамі, няправільнае харчаванне, курэнне і інш.) студзень
Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць будучую прафесію? красавік
10 Сям’я і школа ў супрацьдзеянні правапарушэнням сярод непаўналетніх ужыванню наркатычных і псіхатропных рэчываў, алкаголю, курэння, насілля, у тым ліку сексуальнага, у адносінах да непаўналетніх верасень кл. кіраўнік

10 класа

Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам лістапад
Першае каханне ў жыцці дзіцяці. Узаемаадносіны юнакоў і дзяўчат студзень
Прафесійная арыентацыя дзесяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць будучую прафесію? красавік

 

 

 

Продолжить чтениеПлан работы бацькоўскага ўніверсітэта на 2024/2025 навучальны год

ПАМЯТКА ПА АРГАНІЗАЦЫІ І ЎДАСКАНАЛЕННІ КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА

  1. Праверка ведаў павінна весціся ў адпаведнасці з праграмай, яе рубрыкай «Патрабаванні да ведаў і ўменнем вучняў». Праграма вызначае максімум і мінімум ведаў. У ёй пазначаны аб’екты праверкі, той навучальны матэрыял, які павінен быць засвоены школьнікамі.
  2. Алгарытм арганізацыі праверкі: настаўнік адбірае матэрыял для праверкі ў адпаведнасці з праграмай, распрацоўвае сістэму пытанняў і заданняў, падбірае неабходныя дапаможнікі і сродкі навучання, загадзя плануе, веды і ўменні якіх вучняў будуць правераны, вызначае метады і формы праверкі.
  3. Аб’ектыўная і сістэматычная ацэнка (і адзнака) стымулюе работу вучняў, развіццё іх пазнавальных інтарэсаў, садзейнічае рэгулярнаму выкананню работ.
  4. Пры ўліку ведаў любая работа школьніка павінна быць ацэнена.

Праверку ведаў неабходна праводзіць пастаянна, па ўсіх тэмах праграмы, ахопліваючы пры гэтым значную колькасць вучняў або ўвесь клас у цэлым.

  1. Адзнакі выстаўляюцца за:

* вусныя адказы пры індывідуальнай праверцы,

* за выкананне практычнай работы,

* пры франтальнай вуснай праверцы за сукупнасць адказаў,

* за выпраўленні і дапаўненні адказаў іншых вучняў,

* за адказы ў працэсе гутаркі пры вывучэнні і замацаванні новага матэрыялу.

  1. Што правяраць?

* Устанаўліваецца, ці ўвесь праграмны матэрыял засвоены, ці ўсімі названымі ў праграме практычнымі ўменнямі і навыкамі валодае.

* Правяраецца аб’ём, якасць ведаў, трываласць, сістэматычнасць, глыбіня і дзейснасць ведаў, ацэньваецца форма іх выражэння.

* Пры выкананні пісьмовых работ правяраецца не толькі якасць адказу, але і граматнасць напісання.

  1. Настаўнік абавязаны абвяшчаць адзнаку вучню, які адказвае і ўсяму класу, тлумачыць, чаму пастаўлена тая ці іншая адзнака.
  2. Адзнака абавязкова каменціруецца. Пры ацэньванні настаўнік павінен коратка адзначыць, у чым станоўчыя і адмоўныя бакі адказу, паказаць, на што трэба звярнуць увагу.
  3. Настаўнік абавязаны загадзя тлумачыць крытэрыі адзнак, каб вучні ведалі, пры якіх умовах ставіцца тая ці іншая адзнака.
  4. Пры аналізе адказу настаўнік вызначае:

* ці ўсё расказаў вучань,

* колькі памылак было, якія гэта былі памылкі,

* якія былі дапушчаны недакладнасці,

* ці правільна зразумелы вучэбны матэрыял,

* ці ведае вучань азначэнне паняццяў,

* ці ўмее тлумачыць сувязі і залежнасці,

* даслоўна пераказвае матэрыял ці пераасэнсаваў яго,

* ці ўмее вылучаць галоўнае, аперыраваць ведамі, прымяняць іх для тлумачэння новых фактаў, падзей, лагічна, паслядоўна пераказваць матэрыял.

* наколькі звязна, коратка і ўпэўнена вучань пераказвае матэрыял,

* ці мае патрэбу вучань у навадных пытаннях, падказках.

* ці ўмее выконваць дзеянні, усведамляць сістэму дзеянняў, вусна пералічваць парадак дзеянняў, практычна карыстацца ім.

  1. Выстаўленне адзнак у дзённікі – абавязак настаўніка!
  2. Недапушчальна зніжэнне адзнакі і выстаўленне нездавальняючай адзнакі з мэтай пакарання вучня за парушэнне дысцыпліны, забытыя падручнікі, сшыткі, спартыўную форму.
  3. Праверка носіць навучальны характар. Веды не толькі ўзнаўляюцца і паўтараюцца, але і замацоўваюцца, сістэматызуюцца, удасканальваюцца і паглыбляюцца.
  4. Навучальныя, кантрольныя, дыягнастычныя заданні павінны перш за ўсё вучыць дзяцей думаць, аналізаваць, прымяняць тэарэтычныя веды на практыцы, а не проста пераказваць матэрыял.
  5. Праверка носіць навучальны характар – навучанне школьнікаў прыёмам узаемакантролю і самакантролю, фарміраванне патрэбы ў самакантролі і ўзаемакантролі.
  6. Неабходна сістэматычна праводзіць колькасны і якасны аналіз кантрольных і навучальных работ.
  7. Памятаеце, што граматна арганізаваная (сістэматычная) зваротная сувязь дасць вам магчымасць зразумець, якія веды і ў якім аб’ёме засвоены, ці працавалі вучні самастойна над засваеннем матэрыялу, ці гатовыя яны да ўспрымання новага матэрыялу.
  8. Правярайце рабочыя сшыткі, звяртайце ўвагу на культуру пісьмовай мовы, на якасць выкананай работы на ўроку, дома. Суадносіць адзнаку за заданне ў рабочым сшытку з регламенціруемым «Інструктыўна-метадычным пісьмом» аб’ёмам работы.
  9. Прагназуйце сваю кантрольна-ацэначную дзейнасць на ўроку.
  10. Не забывайце аб стымулюючай функцыі 10-бальнай сістэмы, старайцеся адзначыць нестандартныя спосабы рашэння, станоўчыя дасягненні школьнікаў.
  11. Прадумвайце формы апытвання загадзя, у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў у класе.
  12. Важна паўрочнае ацэньванне! Неправераныя або непрадуманыя заданні падчас урока прыводзяць да дрэнна выкананых кантрольных работ, да неаб’ектыўных адзнак за чвэрць, год.
  13. Пры падрыхтоўцы да ўрока настаўніку неабходна старанна прадумаць дыдактычнае забеспячэнне: дыферэнцыраваныя заданні ўсіх 5-ці узроўняў, папярэджанне тыповых памылак, карэкцыйныя заданні па выніках папярэдняй «зваротнай сувязі
  14. Вашы вучні «выйграюць», калі кантрольная работа па тэме будзе складзена вамі да першага ўрока па тэме: сумесная работа будзе адраснай, якая б’е ў мэту. Значыць, вучні з высокай матывацыяй справяцца з ёй лепш.
  15. Чаканне апытвання і само апытванне – сітуацыя павышанай трывожнасці для многіх вучняў. Не пагаршайце яе неабдуманымі заўвагамі, недарэчнымі жартамі.
  16. Дакладна пастаўце пытанне, сфармулюйце заданне. Вучням можа быць штосці незразумелым ў вашых заданнях, пракаменціруйце іх. Недапушчальна гэта толькі ў час кантрольных работ.
  17. Вучыце рабят быць выхаванымі слухачамі, прызнаваць права чалавека на памылку. Вучань, які адказвае чакае ад Вас разумення і падтрымкі.
  18. Дзецям патрэбны час на абдумванне дадатковых пытанняў.
  19. Дзейнасць вучняў, не занятых пры апытванні, павінна быць прадумана (запіс у сшытак кароткіх высноў па нарыхтаваных шаблонах, рашэнне апераджальнага задання і т. п.), інакш гэта страчаны час.
Продолжить чтениеПАМЯТКА ПА АРГАНІЗАЦЫІ І ЎДАСКАНАЛЕННІ КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА

График питания учащихся

Понедельник — четверг

10.40 — 11.00 (после второго урока) — завтрак 1-4 классы

11.45 — 12.05 (после третьего урока) — обед 5-11 классы

14.40 — 14.55 (после шестого урока) — полдник для детей из  многодетных семей

Пятница

09.45 — 10.05 (после первого урока) — завтрак 1-4 классы

10.50 — 11.10 (после второго урока) — обед 5-11 классы

13.45 — 14.00 (после пятого урока) — полдник для детей из  многодетных семей

Продолжить чтениеГрафик питания учащихся

Факультатыўныя заняткі, арганізаваныя ў 2024/2025 навучальны годзе, накіраваныя на дапрофільную падрыхтоўку

 

Прадмет Клас Прозвішча, імя і  імя па бацьку педагога
беларуская мова 6 Сунік А.М.
руская мова 7 Вашчук А. В.
нямецкая мова 6 Аблаушка І.М.
матэматыка 7 Семянчук В.М.
матэматыка 5 Менжынская Г.А.
Продолжить чтениеФакультатыўныя заняткі, арганізаваныя ў 2024/2025 навучальны годзе, накіраваныя на дапрофільную падрыхтоўку

Дырэктар

Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна

тэл. 801632-72-3-21

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Граб Вольга Мікалаеўна

тэл. 801632-72-3-21

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні

Пекун Наталля Аляксандраўна

Педагог сацыяльны

Чыбісава Марына Валер’еўна

Педагог-арганізатар

Каляда Ала Георгіеўна

Бібліятэкар

Каляда Ала Георгіеўна

Загадчык гаспадаркі

Пракаповіч Вераніка Віктараўна

тэл. 801632-72-3-21

Продолжить чтение

В течении каждого учебного года в организации, на всех ее уровнях, успешно реализуется более 2000 проектов для детей и подростков. Внедряются новые формы и методы работы с детьми. Каждый проект имеет свое лого https://brpo.by/events-list/

 

Продолжить чтение