3 ліпеня ў Якуцку адбыўся заключны дзень лёгкаатлетычных спаборніцтваў у рамках VIII Міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Азіі»
3 ліпеня ў Якуцку адбыўся заключны дзень лёгкаатлетычных спаборніцтваў у рамках VIII Міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Азіі». Залатым эстафетным поспехам вызначыліся і нашы юнакі- Ягор Берашко, Кірыл Яшчук, Станіслаў Сцямасаў і Андрэй Літвіновіч. З першага этапу спартсмены захапілі лідарства і ўпэўнена фінішавалі першымі, прынёсшы ў скарбонку Беларусі яшчэ адно золата. Чатыры кругі па стадыёне хлопцы пераадолелі за 3:27.05. Віншуем! Андрэй, мы табой ганарымся!
Вучні школы наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Лідзія Васільеўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымаюць віншаванні ад навучэнцаў. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмерны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу. #мыпомнім
Выдатнае свята для дзяцей у Дзень моладзі арганізавала адміністрацыя ААТ «Шані-аграпрадукт»
Галоўнымі героямі свята былі члены студатрада «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Вясёлыя конкурсы, запальныя песні і танцы, казачныя героі. Ну а потым адбылося дзейства, дзеля якога на дзіцячую пляцоўку прыйшлі дзеці — пенная вечарынка. Магутная гармата завуркатала і пачала выдаваць патокі пены, прыгожымі шматкамі клалася на галовы ўдзельнікаў вечарынкі. Здавалася, што надышла зіма і пляцоўка пакрылася снегам. Усіх ахапіла весялосць — рабяты гарэзавалі, танцавалі і літаральна купаліся ў пене. Усе прысутныя атрымалі мора яскравых і пазітыўных эмоцый. Выказваем падзяку дырэктару ААТ «Шані-аграпрадукт» Якімаўцу А.П. за цудоўнае свята для нашых навучэнцаў.
Былы выпускнік школы Андрэй Літвіновіч у VIII летніх гульнях «Дзеці Азіі» па бегу на 400 м стаў пераможцам
На стадыёне «Туймаада» ў Якуцку завяршыўся першы фінальны дзень для лёгкаатлетаў, якія бяруць удзел у VIII летніх гульнях «Дзеці Азіі». Сярод 180 спартоўцаў выбіралі лепшых па бегу на 100, 200, 400, 1500 і 2000 м з перашкодамі, а таксама па трайных і якуцкіх скачках. Сярод юнакоў па бегу на 400 м пераможцам стаў Андрэй Літвіновіч. Віншуем!!! Мы табой ганарымся!!!
Вось і завяршыў работу студэнцкі атрад «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў ААТ «Шані-аграпрадукт»
10 дзён праляцелі неўзаметку. Рабяты атрымалі не толькі працоўны досвед, але і масу прыемных уражанняў. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. павіншавала будатрадаўцаў з заканчэннем працоўнага семестра. Хрысціна Вячаславаўна падзякавала хлопцам за добрую працу, уручыла памятныя падарункі, выдатныя фатаграфіі, што выклікала шквал станоўчых эмоцый. У нядзелю хлопчыкаў і дзяўчынак чакае цудоўны сюрпрыз ад ААТ «Шані-аграпрадукт». Многія з дзяцей будуць індывідуальна працаўладкаваны і прадоўжаць далей працаваць на карысць роднай гаспадаркі.
#карысныя канікулы
За здаровы лад жыцця
У наш час вядзенне здаровага ладу жыцця стала не толькі карысным, але і модным захапленнем. Усё больш людзей выбіраюць для сябе актыўны занятак спортам. У рамках Тыдня моладзі і Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй юнакі і дзяўчаты са студэнцкага атрада «Лідар» на базе ААТ «Шані-аграпрадукт» перад пачаткам працоўнага дня пазаймаліся на трэнажорах.
Эфектыўнае лета
Старшакласнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прадаўжаюць працаваць у складзе студэнцкага атрада ў ААТ «Шані — аграпрадукт» і дапамагаюць роднай гаспадарцы ў захаванні ўраджаю. Дзеці не толькі добра працуюць, але і знаходзяць час для арыгінальных фотаздымкаў.
#моладзьзараджай #эфектыўнаелета
Помним!
Пусть этот день напоминает нам, что мы должны ценить мир и спокойствие, свободу и независимость, которые мы имеем сегодня. Пусть он будет напоминанием о том, что мы должны беречь свою Родину и ее народ, чтобы ужасающие события того времени больше никогда не повторились.