Правілы бяспечных паводзін ля вады
У летнія гарачыя дні вада прыцягвае як магніт як дзяцей, так і дарослых. Кожны хоча выкупацца ў прахалоднай вадзе, папесціцца пад прамянямі сонца, прагуляцца па беразе ракі ці возера. Падчас адпачынку ля вадаёмаў заўсёды трэба памятаць- вада тоіць у сабе небяспеку! Каб ваш адпачынак быў удалым, варта не забываць правілы бяспечных паводзін ля вады.
Нашыя рабяты апрабавалі новую скейт-пляцоўку і пазаймаліся на трэнажорах
Казлоўскі Уладзіслаў, Кот Яўген, Ханіла Яўген, Ханіла Канстанцін у рамках спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі» паглядзелі фільм пад адкрытым небам «Паддубны», апрабавалі новую скейт-пляцоўку і пазаймаліся на трэнажорах.
3 чэрвеня ў Пружанскім раёне стартуе кампанія МНС «Канікулы без дыму і агню!»
3 чэрвеня ў Пружанскім раёне стартуе кампанія МНС «Канікулы без дыму і агню!»
Летнія канікулы-гэта адпачынак, падарожжа, прыгоды і адкрыцці. Гэта весялосць, радасць, рух, новыя адчуванні і ўражанні! Каб летнія канікулы для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі азмрочаны трагічнымі падзеямі, работнікі МНС правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію «Канікулы без дыму і агню!» і напоўняць вольны час дзяцей мноствам карысных мерапрыемстваў. Кампанія пройдзе з 3 чэрвеня па 16 жніўня ў Брэсцкай вобласці ў аздараўленчых і прышкольных лагерах. Яе мэта-папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанне правілам паводзін на вадаёмах. У кожную лагерную летнюю змену ў госці будуць прыязджаць ратавальнікі, каб унесці нотку бяспекі ў звыклы вольны час дзяцей. МНС нагадвае: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі! Не пакідайце дзяцей без нагляду!
Як забяспечыць бяспеку дзяцей у анлайн-асяроддзі і прадухіліць іх трапленне ў даркнет?
Як забяспечыць бяспеку дзяцей у анлайн-асяроддзі і прадухіліць іх трапленне ў даркнет?
З кожным днём дзеці ўсё больш часу праводзяць у Інтэрнэце, дзе ім пагражаюць розныя небяспекі, уключаючы даркнет. Даркнет-гэта цёмны бок Інтэрнэту, дзе злачынцы гандлююць незаконнымі таварамі і паслугамі, а таксама распаўсюджваюць шкодны кантэнт, небяспечны для дзяцей. Таму важна забяспечыць бяспеку дзяцей анлайн.
Асноўныя пагрозы ўключаюць у сябе:
-заражэнне прылад шкоднаснымі праграмамі;
-узлом акаўнтаў у сацыяльных сетках;
-крадзеж асабістай інфармацыі для здзяйснення злачынстваў;
-розныя сцэнары, якія закранаюць асабістую бяспеку дзіцяці.
Першы крок-бацькі і настаўнікі павінны расказваць дзецям пра магчымыя пагрозы ў Інтэрнэце, устанаўліваць правілы выкарыстання Інтэрнэту і сачыць за актыўнасцю дзяцей у сетцы.
Таксама важна выкарыстоўваць спецыяльныя праграмы і фільтры для кантролю доступу да Інтэрнэту.
Уручэнне членскіх білетаў БРСМ
31 мая ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. урачыста ўручыла членскія білеты БРСМ Бабею Ягору і Гацу Канстанціну. Віншуем хлопцаў з уступленнем у шэрагі грамадскага аб’яднання і жадаем поспехаў, дасягнення новых вынікаў. Спадзяемся, што жыццё кожнага з вас у БРСМ будзе цікавым. Канюшык Вікторыі было ўручана падарункавае выданне»Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Уручэнне членскіх білетаў БРСМ
31 мая ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. урачыста ўручыла членскія білеты БРСМ Бабею Ягору і Гацу Канстанціну. Віншуем хлопцаў з уступленнем у шэрагі грамадскага аб’яднання і жадаем поспехаў, дасягнення новых вынікаў. Спадзяемся, што жыццё кожнага з вас у БРСМ будзе цікавым. Канюшык Вікторыі было ўручана падарункавае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок
31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок, які апавясціў аб заканчэнні навучальнага года. Урачыстыя віншаванні старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляевай І. Г. і дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальнае выступленне бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных. Шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах. Падзячныя лісты былі ўручаны самым актыўным бацькам і настаўнікам. Лепшыя навучэнцы школы ад ААТ «Шані-аграпрадукт» атрымалі грашовыя прэміі. Мы жадаем усім выдатнага летняга адпачынку, радасных момантаў, новых поспехаў і толькі правільных рашэнняў!