Вучні 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»
У рамках Года якасці з мэтай папулярызацыі прэстыжу рабочых прафесій навучэнцы 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў». Навучэнцы змаглі наведаць некалькі цэхаў, даведаліся, вытворчасцю якіх дэталей займаецца завод. Падобныя экскурсіі — выдатная магчымасць для школьнікаў убачыць, як арганізуецца прамысловая вытворчасць, якое абсталяванне выкарыстоўваецца, пазнаёміцца з прафесіямі і «прымерыць» іх на сябе.
Вучні 1, 2, 4 класаў наведалі Пружанскі выратавальны пост зоны адпачынку па вул. Пушкіна.
Напярэдадні летніх канікул навучэнцы 1, 2, 4 класаў наведалі Пружанскі выратавальны пост зоны адпачынку па вул. Пушкіна. Старшыня АСВОД Амельянчук Юрый Міхайлавіч правёў з хлопцамі гутарку па правілах паводзін і мерах бяспекі пры адпачынку ля вады, таксама былі прадэманстраваны выратавальныя сродкі і ўручаны буклеты па асновах бяспечных паводзін на вадзе.
У рамках акцыі «Увага — дзеці!» ва ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы
Напярэдадні летніх канікул у рамках акцыі «Увага — дзеці!» ва ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы. Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках акцыі, паслужылі асновай для далейшай матывацыі вучняў да вывучэння правілаў бяспечных паводзін. Разнастайнасць форм, выкарыстанне пазнавальнага і займальнага матэрыялу дало магчымасць дзецям праявіць сваю актыўнасць і творчасць. Усё гэта дазволіла пашырыць уяўленні дзяцей і выпрацаваць у іх цвёрдыя навыкі правіл бяспечных і культурных паводзін на вуліцах і дарогах, у грамадскім і асабістым транспарце.
Валодзькіна Вераніка ўзнагароджана дыпломам 1 ступені ў раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей»
Навучэнцы школы прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй, які прайшоў ў Пружанскім РАНС. Валодзькіна Вераніка прыняла актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» і была ўзнагароджана дыпломам 1 ступені.
Дыплом 3 ступені ў раённым этапе Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» атрымала вучаніца 7 класа Сіліна Сняжана
З 22 па 24 мая праводзіўся раённы этап Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прыняў удзел 21 навучэнец. Дыпломам 3 ступені ўзнагароджваецца навучэнка 7 класа Сіліна Сняжана. Віншуем Сняжану і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сунік Алену Мікалаеўну!