Анонс суботы 25 мая

25 мая для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 10. 00 Лінейка, прысвечаная апошняму званку “Бывай, школа!” (1-9, 11 класы)

Месца правядзення — школьная пляцоўка

Адказны Граб В.М.

10.00 — 11.45 Спартыўны турнір “Алімпійскія надзеі Беларусі” (5-9, 11 класы)

Месца правядзення — стадыён

Адказны Чыбісава М.В., Аблаушка І.М.

 

Продолжить чтениеАнонс суботы 25 мая

Выпускнікі школы атрымалі новую прафесію

На працягу двух гадоў навучэнцы 11 класа асвойвалі веды і ўменні па прафесіі «рабочы зялёнага будаўніцтва». Пасля заканчэння навучання 20 мая навучэнцы паспяхова здалі экзамен і атрымалі прафесію «рабочы зялёнага будаўніцтва» другога разраду. Веды і ўменні дзяцей ацэньвалі педагогі ўстановы адукацыі, а таксама галоўны аграном ААТ «Шані — аграпрадукт» Наджафава Т.І. Віншуем рабят з паспяховай здачай экзамена!

Продолжить чтениеВыпускнікі школы атрымалі новую прафесію

Заданне 1.10. Стварыць і размясціць на тэрыторыі ўстановы адукацыі «Кветнік для матылькоў»

     Вучні 8,11 класаў на тэрыторыі ўстановы адукацыі добраўпарадкавалі кветнік для матылькоў, абнавілі гасцініцу для насякомых, якая была створана вучнямі два гады назад.
Спіс вучняў
1. Андрухін Іван
2. Бабей Ягор
3. Гац Канстанцін
4. Канюшык Вікторыя
5. Пекун Данііл
6. Рамановіч Анастасія
7. Батура Ксенія
8. Казлоўскі Ўладзіслаў
9. Краўчук Вікторыя
10. Міранюк Анастасія

Продолжить чтениеЗаданне 1.10. Стварыць і размясціць на тэрыторыі ўстановы адукацыі «Кветнік для матылькоў»

Штогод, у трэцюю нядзелю мая, ва ўсім свеце праводзіцца Міжнародны Дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. У 2024 годзе Дзень памяці пройдзе 19 мая пад лозунгам: «Каханне і салідарнасць у імя ацалення і памяці». У гэты дзень мы аддаём даніну памяці тым, каго забрала хвароба, і заяўляем аб падтрымцы ВІЧ-станоўчых людзей, прыхільнасці да прафілактыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі.

 

Продолжить чтение

Дзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

Адно з самых яркіх піянерскіх свят — Дзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Аб’ядноўваючы ў сваіх шэрагах больш за 570 тысяч хлапчукоў і дзяўчынак, піянераў і акцябрат, дарослых лідэраў — педагогаў і кіраўнікоў, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя з’яўляецца адной з лідзіруючых грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. З заклікам “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”, у якім закладзены асноўныя прынцыпы – Справа, Дабро, Радзіма, Справядлівасць!, беларуская піянерыя накіроўвае ўсю сваю энергію на карысць роднай і любімай краіны і актыўна крочыць у нагу з часам.

Продолжить чтениеДзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

Удзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Напярэдадні Дня піянерыі з мэтай прапаганды дзейнасці дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў, фарміравання ідэйна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення, патрыятычнага выхавання навучэнцаў, папулярызацыі грамадскага дзіцячага руху, абмену вопытам работы дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў у працэсе рознабаковых зносін дзіцячых лідэраў 18 мая 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» прайшоў раённы злёт прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

6 самых актыўных членаў ГА «БРПА» нашай дружыны сталі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Злёт быў сапраўдным святам: актывісты спявалі, танцавалі, прымалі віншаванні, а лепшыя піянеры і піянерскія дружыны раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Продолжить чтениеУдзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

19 мая — Дзень піянерыі! Праходзіць час, мяняюцца людзі, перакананні і сама гісторыя, а піянерскі рух жыве і застаецца патрэбным для юнага пакалення. Сёння на ўрачыстым піянерскім зборы наша піянерская дружына папоўнілася новымі членамі. 7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры. На зборы вучні перад сваімі сябрамі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць сумленнымі і справядлівымі, прытрымлівацца традыцый БРПА. Піянераў-навічкоў павіншавалі прысутныя піянеры і іх класны кіраўнік Ханіла І.В.

Продолжить чтение7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная палітычная падзея года»

Школа Актыўнага Грамадзяніна “Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная палітычная падзея года” для навучэнцаў 8 — 11 класаў. На першым этапе актуалізавалі веды аб Усебеларускім народным сходзе з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведаемся».

У фокусе абмеркавання: 7 Усебеларускі народны сход, новы канстытуцыйны статус, новыя функцыі, новыя паўнамоцтвы дэлегатаў, стратэгічнае развіццё Беларусі, народаўлады, мадэль палітычнага ладу, прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства, розных прафесій (кіраўнікі, ваенныя, працаўнікі вёскі, работнікі прадпрыемстваў і сферы паслуг), прадпрымальнікі, педагогі, урачы, дзеячы навукі і мастацтва, спартсмены — сапраўдныя прадстаўнікі народа.

Дзеці зрабілі выснову, што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі ў грамадстве залежыць будучыня нашай краіны.

 

 

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная палітычная падзея года»