У Беларусі з 27 мая па 5 чэрвеня пройдзе дэкада кібербяспекі, падчас якой супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў будуць праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне лічбавай пісьменнасці беларусаў. Асаблівая ўвага — уразлівым катэгорыям насельніцтва: пажылым людзям і дзецям. Супрацоўнікі міліцыі нагадаюць непаўналетнім аб правілах паводзін у сацсетках, месэнджарах і анлайн-гульнях, наведаюць школьныя сходы, дзе педагогам і бацькам раскажуць аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях падлеткаў у інтэрнеце, адказнасці за падобныя дзеянні.

Продолжить чтение

Апошні званок

25 мая для навучэнцаў 9,11 класаў прайшла ўрачыстая лінейка «Апошні званок», прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Заканчэнне школы — незабыўны, хвалюючы момант у жыцці кожнага чалавека. Школьны двор напоўніўся водарам кветак, прыгожымі выпускнікамі, гукамі школьнага вальса. Атмасфера панавала адначасова радасная і крыху сумная. Бо менавіта тут нашы выпускнікі развітваліся з дзяцінствам. Са словамі на дарогу да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. і старшыня Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляева І.Р. Выпускнікі, прыгожыя і сумныя, на развітанне сказалі трапяткія словы сваім настаўнікам, бацькам, пацешыўшы ўсіх прысутных выдатным танцам і песнямі. Свята атрымалася вельмі добрым і кранальным. Усім нашым выпускнікам мы жадаем удачы ў будучыні. У добры шлях, выпуск-2024!

 

Продолжить чтениеАпошні званок

Выпускніца нашай школы Міранюк Анастасія стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята «Апошні званок»

Выдатнікі вучобы, дыпламанты прадметных алімпіяд і творчых конкурсаў, пераможцы спартыўных спаборніцтваў, члены Маладзёжнага парламента і ваенна-патрыятычных клубаў — больш за 2,6 тысячы чалавек (700 з абласцей і Мінска плюс амаль дзве тысячы брэсцкіх выпускнікоў) сабраліся сёння, 24 мая, у Брэсце на рэспубліканскае свята «Апошні званок». Усяго 4 выпускнікі з Пружанскага раёна прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве. У іх ліку выпускніца нашай школы Міранюк Анастасія. За гады вучобы ў школе Анастасія неаднаразова станавілася пераможцам не толькі раённых, абласных, але і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

 

Продолжить чтениеВыпускніца нашай школы Міранюк Анастасія стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята «Апошні званок»

Анонс суботы 25 мая

25 мая для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 10. 00 Лінейка, прысвечаная апошняму званку “Бывай, школа!” (1-9, 11 класы)

Месца правядзення — школьная пляцоўка

Адказны Граб В.М.

10.00 — 11.45 Спартыўны турнір “Алімпійскія надзеі Беларусі” (5-9, 11 класы)

Месца правядзення — стадыён

Адказны Чыбісава М.В., Аблаушка І.М.

 

Продолжить чтениеАнонс суботы 25 мая