Калі цёмна — проста неабходна быць прыкметным на дарозе! Акрамя светлага адзення, ліхтарыкаў, варта скарыстацца святлоадбівальнымі элементамі. Яны з’яўляюцца эфектыўным сродкам павышэння бяспекі руху і прызначаны для адлюстравання светлавога прамяня ў бок крыніцы святла з мінімальным рассейваннем.
⭕️ 25-30 метраў — гэта адлегласць, пры якім пешаход бачны для вадзіцеля аўтамабіля з уключаным блізкім святлом фар;
⭕️ 130-150 метраў — гэта адлегласць, пры якім бачны пешаход з флікерам;
⭕️ для вадзіцеляў, якія едуць з далёкім святлом фар, гэта адлегласць дасягае да 400 метраў.
Карыстайцеся адмысловымі камізэлькамі і аксэсуарамі або выбірайце вопратку са святлоадбівальнымі элементамі.