Заданне 3.2. Правесці аналіз сітуацыі па эфектыўнасці выкарыстання вады ва ўстанове адукацыі і скласці план дзеянняў па яе зберажэнні

     Вучні 6,7 класаў разам з настаўнікам Жэдзік Г.М. прааналізавалі выкарыстанне вады ва ўстанове адукацыі на аснове паказанняў лічыльніка за 2023 год і склалі план работы па беражліваму выкарыстанню вады.
Спіс вучняў
1. Ганчарук Ангеліна
2. Краўчук Пётр
3. Папова Юлія
4. Пасько Мтіхаіл
5. Пекун Кірыл
6. Шпарла Іван
7. Ціханчук Паліна
8. Шчалкунова Ганна
9. Андрухін Ягор
10. Варажбіцкі Інакенцій
11. Гац Кацярына
12. Крысевіч Юлія
13. Пераедзенка Аляксандр
14. Сіліна Сняжана
План работы па беражліваму выкарыстанню вады ў ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”

 

Продолжить чтениеЗаданне 3.2. Правесці аналіз сітуацыі па эфектыўнасці выкарыстання вады ва ўстанове адукацыі і скласці план дзеянняў па яе зберажэнні

Расклад правядзення кансультацый да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Продолжить чтениеРасклад правядзення кансультацый да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ва ўстанове адукацыі

Урачыстая лінейка «Пад флагам Беларусі мы адзіныя», прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». У ходзе лінейкі навучэнцы ўспомнілі пра гісторыю станаўлення дзяржаўнай сімволікі краіны, значэнне асобных элементаў дзяржаўных сімвалаў. Сучасныя герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з’яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны — мірнай, моцнай і суверэннай.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ва ўстанове адукацыі

Анонс суботы 13 мая

13 мая для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09. 45 Віктарына “Прафесіі з вялікай перспектывай” (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №4

Адказны Коверзнева І.М.

09.00 — 09.45 Кулінарны конкурс “Бабуліны рэцэпты” (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Сунік А.М.

09.55 — 10.40 Прафесійны форум  «Пружаншчына аграрная» з удзелам спецыялістаў ААТ “Шані – аграпрадукт” (8,9 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Мянжынская Г.А.

 

Продолжить чтениеАнонс суботы 13 мая

6.4. Правесці практычныя экалагічныя акцыі з далучэннем мясцовага насельніцтва

     Удзел у разнастайных экалагічных акцыях прымалі ўсе вучні школы 65 (100%). Традыцыйнымі акцыямі , якія праводзяцца штогод з’яўляюцца акцыі “Чысты лес”, “Чысты двор”, “Час Зямлі”, “Дзень Зямлі”, “Дапаможам птушкам”, “Збяры макулатуру – захавай дрэва”, акцыя па зборы металалому і іншыя.

 

 

 

Продолжить чтение6.4. Правесці практычныя экалагічныя акцыі з далучэннем мясцовага насельніцтва

Віншуем ветэранаў!

У свята Вялікай Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Леанідаўна прымаюць віншаванні. Словы бясконцай падзякі былі сказаны ў адрас ветэранаў, якія ветліва прымалі гасцей, дзякавалі за ўвагу. Нажаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмежны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу.

Продолжить чтениеВіншуем ветэранаў!

Мы не забудзем!

У 79-ую гадавіну Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць дзякуй прадзедам і дзядам за 79 гадоў мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Навучэнцы і педагагічны калектыў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, прынялі ўдзел у мітынгу і ўсклалі кветкі каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.

Продолжить чтениеМы не забудзем!