Анонс суботы 11 мая

11 мая для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09. 45 Турыстычная эстафета «Паласа перашкод» (5-9 класы)

Месца правядзення — стадыён

Адказныя класныя кіраўнікі 5-9 класаў

09.00 — 09.45 Гульня — падарожжа «От простой воды и мыла у микробов тают силы» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №14

Адказны Чыбісава М.В.

09.55 — 10.40 Прагляд і абмеркаванне відэафільма  «Уплыў алкаголя на здароўе падлетка» (8,9 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Пекун Н.А.

Продолжить чтениеАнонс суботы 11 мая

Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе

Продолжить чтениеСклад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе

Расклад выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе

Продолжить чтениеРасклад выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе

У 1-9,11 класах 7 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі.

З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміравання разумення каштоўнасці свету на Зямлі ў 1-9,11 класах 7 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Вучні ўспомнілі аб подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, якой цаной была заваявана Перамога, генацыдзе беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, аб тым, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай вайне, якая мужнасць была праяўлена пры гэтым. Яны яшчэ раз дакрануліся да подзвігу землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, разважалі, што такое гераізм, і каго можна назваць героем, выказвалі прапановы, што трэба рабіць, каб памяць аб падзеях і героях вайны заставалася надоўга. Захаванне гістарычнай памяці і пакланенне перад подзвігам савецкага народу – наш маральны абавязак перад тымі, хто змагаўся і загінуў за Радзіму.

Продолжить чтениеУ 1-9,11 класах 7 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі.

6 мая прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход з удзелам інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У.М.

Продолжить чтение6 мая прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход з удзелам інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У.М.

Удзел у акцыі «Абеліскі»

Напярэдадні святкавання 79-й гадавіны Вялікай Перамогі актывісты БРСМ і БРПА, педагогі ДУА «Шаняўской сярэдняй школы імя Міколы Засіма» сумесна са старшынёй Шаняўскога сельвыканкама Бяляевай І.Р. прынялі ўдзел у акцыі «Абеліскі».

Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля нас, дзеля мірнага неба над галавой. І наша галоўная задача — як мага даўжэй пранесці гэтую памяць.

 

 

Продолжить чтениеУдзел у акцыі «Абеліскі»

Інтэрактыўная пляцоўка «Святыя сімвалы Радзімы» для вучняў 5-7 класаў прайшла ў рамках занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правялі ў рамках занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» інтэрактыўную пляцоўку «Святыя сімвалы Радзімы» для навучэнцаў 5-7 класаў. Кожная каманда павінна была выканаць заданні на 6 пляцоўках: «Дапытлівая», «Інтэлектуальная», «Беларуская», «Дзяржаўная», «Музычная», «Святочная». Дзеці ўcпомнілі карту Беларусі, беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміліся з гербамі гарадоў раённых цэнтраў Брэстчыны, узгадалі, што абазначаюць сімвалы на дзяржаўным гербе, знакавыя даты дзяржаўных свят, праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь. З прапанаванымі заданнямі каманды справіліся паспяхова. Гульня атрымалася цікавай і захапляльнай.

 

Продолжить чтениеІнтэрактыўная пляцоўка «Святыя сімвалы Радзімы» для вучняў 5-7 класаў прайшла ў рамках занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Віншуем!

Віншуем Хоміча Анатолія з рэкордам на адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкаатлетычных кіданнях памяці заслужанага трэнера СССР А.М. Шукевіча. Мы табой ганарымся!

 

Продолжить чтениеВіншуем!

Удзел у раённым конкурсе інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг»

З мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі, захавання гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў раённы конкурс інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг». Члены аб’яднання па інтарэсах «Драматычны» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Засіма» пад кіраўніцтвам педагога Вашчук А.В. прынялі ўдзел у конкурсе і былі ўзнагароджаны дыплом 3 ступені і салодкім падарункам. Віншуем вучняў і Алёну Віктараўну з паспяховым выступленнем!

Продолжить чтениеУдзел у раённым конкурсе інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг»