Вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт»

У рамках Года якасці вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт». Экскурсію для дзяцей правяла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.У. Дзеці яшчэ раз успомнілі прафесіі, без якіх не абысціся ў гаспадарцы. Нехта з дзетак убачыў сваіх бацькоў на дошцы гонару. Падзяліліся думкамі аб прафесіі сваіх бацькоў і прыйшлі да адзінай думкі: ад таго, як спрацуеш зараз — залежыць будучыня.🌿🕊️🌍🕊️🌲🌳

Продолжить чтениеВучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт»

Прафарыентацыйная сустрэча студэнткі 1 курса УА «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Рамановіч Юліі са старшакласнікамі.

Продолжить чтениеПрафарыентацыйная сустрэча студэнткі 1 курса УА «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Рамановіч Юліі са старшакласнікамі.

Экскурсія па памятных месцах г.Пружаны

У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне вучні пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. здзейснілі экскурсію па памятных месцах г.Пружаны. Помнік «Спаленым вёскам» — Пружанскі помнік у выглядзе дагараючага полымя з крыжом на вяршыні ўвекавечвае памяць аб вёсках, якіх не далічылася Беларусь за гады Вялікай Айчыннай вайны, 58 — з Пружаншчыны. Памяць аб ахвярах спаленых вёсак адклікаецца болем у сэрцах беларусаў. Гэтую памяць аб тых страшных падзеях мы павінны захоўваць і перадаваць дзецям і ўнукам, каб яны ведалі, праз якія цяжкія выпрабаванні прыйшлося прайсці іх продкам. Таксама дзеці наведалі сквер імя Гудзімава С.М., дзе знаходзіцца алея герояў, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада. Сквер створаны для патрыятычнага выхавання моладзі. Уяўляе сабой музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія па памятных месцах г.Пружаны

Фотабердынг — вясна 2024

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін дзяцей і навучэнскай моладзі да прыроды праз уцягванне іх у практычную дзейнасць па ахове прыроды, захавання біяразнастайнасці арнітафауны каманда «Крылаты дазор» і вучаніца 11 класа Міранюк Анастасія прынялі ўдзел у абласным адкрытым спаборніцтве па фатаграфаванні птушак «Фотабердынг — вясна 2024».

Пажадаем дзецям поспехаў!🦆🦉🦆

Продолжить чтениеФотабердынг — вясна 2024

Вучні 5-9 класаў праглядзелі фільм «Скарбніца Беларусі»

У рамках Года якасці для вучняў 5-9 класаў прайшоў кіналекторый «Скарбніца Беларусі» 18 красавіка.

Продолжить чтениеВучні 5-9 класаў праглядзелі фільм «Скарбніца Беларусі»

Логотип к 85-летию Брестской области

Автор эмблемы — старший преподаватель кафедры архитектуры Брестского государственного технического университета Анастасия Винник.

Логотип вобрал в себя ключевые черты #1региона:

  • решение в основных цветах герба Брестской области — дань традиции и уважение к прошлому;
  • использование одного из главных символов природного богатства, могущественности и мудрости;
  • вектор к развитию и приумножению наследия на основе достижений разных поколений.

 

Продолжить чтениеЛоготип к 85-летию Брестской области

Анонс суботы 20 красавіка

20 красавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

0900 – 0945 Працоўная акцыя “От лени болеют, от труда здоровеют”

або “Веснавы дзень у вёсцы” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення – тэрыторыя школы

Адказныя Тарасава М.В., класныя кіраўнікі

0955 – 1040 Прафесійны навігатар “Ля дошкі гонару ААТ “Шані-аграпрадукт” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  ААТ “Шані-аграпрадукт”

Адказныя Сунік А.М., класныя кіраўнікі

0800 – 1000 Удзел у выкананні тэставых практыкаванняў па навыкам плавання (8, 9 класы)

Месца правядзення – Водны палац г. Пружаны

Адказныя Сахарэвіч М.М., класныя кіраўнікі

0900 – 1300 Удзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў (3 – 9,11класы)

Месца правядзення –  стадыён г. Пружаны

Адказныя Сахарэвіч М.М., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 20 красавіка