Цэнтр бяспекі Камянецкага РАНС наведалі вучні 1-3 класаў
З мэтай замацавання на практыцы ведаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, навучэнцы 1-3 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС. Дзеці акунуліся ў свет бяспекі, атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.
Не прайшлі бокам тэму пажараў. Успомнілі прычыны пажару, спосабы яго тушэння. Паспрабавалі на практыцы, як правільна паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару ў школе, доме або кватэры. Як правільна эвакуіравацца з задымленага памяшкання.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай прадухілення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і папярэджання дзіцячага траўматызму.
Анонс суботы 6 красавіка
6 красавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:
0900 – 0945 Гульнёвая параграма “Пра сяброў і сяброўства” (1 – 4 класы)
Месца правядзення – кабінет № 4
Адказныя Коверзнева І.М., класныя кіраўнікі
0955 – 1040 Валанцёрскі навігатар “Хто, калі не мы”, акцыя “Аднавім лясы разам!”, прысвечаная Году якасці (5 – 8 класы)
Месца правядзення – вадаём, лес аг. Шані
Адказныя Семянчук В.М., класныя кіраўнікі
0930 – 1130 Удзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве “Білет у будучае” (9 клас)
Месца правядзення – СШ № 5 г. Пружаны
Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі
Дарагія чытачы і госці нашага сайта, прапануем вам пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі.
Перыядычныя выданні дзецям
Азеляненне школьнай тэрыторыі
У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, праводзяцца работы па азеляненні школьнай тэрыторыі. Кветкавыя кампазіцыі спаборнічаюць у арыгінальнасці выканання, складанасці кампазіцыйнага рашэння, эстэтычнасці афармлення. Пры гэтым усе яны сімвалічныя. Навучэнцы нашай школы прапануюць любавацца прыгажосцю кветак. Клумбы — галоўнае ўпрыгажэнне тэрыторыі.
Противодействие торговле людьми
Актуальные информационные материалы о помощи жертвам торговли людьми содержатся на официальном сайте МВД по ссылкам:
https://www.mvd.gov.by/ru/page/guniptl/ptl
https://www.mvd.gov.by/ru/page/departament-po-grazhdanstvu-i-migraci
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў ва ўсіх класах 2 красавіка
З мэтай фарміравання ўяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей, усведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка 2024 года ва ўсіх класах былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
2 красавіка — Дзень яднання адзначаюць народы двух братэрскіх славянскіх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У час мерапрыемстваў вучні ўспомнілі гісторыю стварэння свята, пагаварылі аб яго важнасці і значэнні для двух брацкіх народаў, аб сяброўскіх адносінах паміж імі. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі абапіраецца на памяць і вопыт беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучае, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не парвуць сваіх брацкіх сувязей.
Справаздача аб расходаванні сродкаў папячыцельскага савета ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» за І квартал 2024 года
Справаздача аб расходаванні сродкаў папячыцельскага савета
ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»
за І квартал 2024 года
Астатак на 01.01.2024 – 229,96 бел.руб.
Паступіла на рахунак у І квартале 2024 г. – 820, 00 бел.руб.
Расходавана ў І квартале 2024 г. – 0,00 бел.руб.
Астатак на 01.04.2024 – 1049,96 бел.руб.
Вучні школы сталі прызёрамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
Падведзены вынікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Вучаніца 5 класа Варажбіцкая Анастасія адзначана дыпломам II ступені па нямецкай мове.
Вучаніца 6 класа Ганчарук Ангеліна адзначана дыпломам II ступені па беларускай мове і літаратуры.
Вучань 5 класа Курыльчук Павел адзначаны дыпломам III ступені па матэматыцы.
Вучаніца 6 класа Ціханчук Паліна адзначана дыпломам II ступені па матэматыцы.
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 1 красавіка
Традыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі, з вынасам сцяга і выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вучням уручылі дыпломы за перамогі ў конкурсах, павіншавалі з пачаткам новай вучэбнай чвэрці, пажадалі добрых адзнак, новых перамог і творчых поспехаў. Таксама агучаны планы і задачы, абазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у чацвёртай чвэрці навучальнага года.