Пазнаваўчая гадзіна “Адкуль да нас прыйшла кніга” прайшла для вучняў 4-7 класаў

Пазнаваўчая гадзіна “Адкуль да нас прыйшла кніга” была праведзена ў рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніжная вясёлка дзяцінства». Бібліятэкар разам з настаўнікам рускай мовы і літаратуры  расказалі пра тое, як да нас прыйшла кніга. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі, дапамагалі “Нязнайку” выбраць кнігі. Гулялі ў гульні “Складзі прыказку”, “З якой кніжкі герой?”. Вясёлыя і задаволеныя вучні развіталіся з героямі любімых кніг.

 

Продолжить чтениеПазнаваўчая гадзіна “Адкуль да нас прыйшла кніга” прайшла для вучняў 4-7 класаў

Фестываль дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніжная вясёлка дзяцінства»

У гэтым годзе Тыдню дзіцячай кнігі спаўняецца 81 год! Першыя «КНІЖКІНЫ імяніны» задумаў Леў Кассіль — 26 сакавіка 1943 года ў Маскве адбылася вялікая сустрэча пісьменнікаў і юных чытачоў.

Традыцыйна ў час вясновых канікул  школьная бібліятэка  праводзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтыя веснавыя дні навучэнцам прадастаўляецца магчымасць паўдзельнічаць у  розных літаратурных конкурсах, віктарынах. Бібліятэкар разам з настаўнікамі  падрыхтавалі шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў

Тыдзень дзіцячай кнігі-гэта мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю дзіцячай кнігі. Прайшлі гады, а Кніжкін тыдзень не састарэў, а наадварот маладзее з кожным годам разам з новымі кнігамі, новымі імёнамі дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў. У межах тыдня  была праведзена гульня “Поле Цудаў” для вучняў 1-5 классаў. Дзеці пашырылі веды пра беларускую мову, традыціі, святы.

Продолжить чтениеФестываль дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніжная вясёлка дзяцінства»

Відэасалон да 85-гадовага юбілея Брэсцкай вобласці “Брэсцкая вобласць – 85 гадоў” быў арганізаваны ў школе

У 2024 годзе Брэсцкая вобласць адзначае свой 85-гадовы юбілей. Юбілей значны і яркі. Каб больш пазнаёміцца з прыроднымі багаццямі, дасягненнямі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, для навучэнцаў быў арганізаваны відэасалон “Брэсцкая вобласць – 85 гадоў”. Пасля прагляду відэафільма вучні з лёгкасцю справіліся з віктарынай “Гісторыя роднага краю”.

Продолжить чтениеВідэасалон да 85-гадовага юбілея Брэсцкай вобласці “Брэсцкая вобласць – 85 гадоў” быў арганізаваны ў школе

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

23 сакавіка для вучняў школы быў праведзены дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны конкурс па лега-канструяванні “Лега-батл”. З вялікім задавальненнем вучні канструявалі розныя мадэлі машын, робатаў,  іншыя фігуры.   Калаж «Сям’я – прыпынак шчасця» быў арганізаваны для вучняў 5 — 9 класаў. Кожны з ўдзельнікаў праявіў ініцыятыву і прапанаваў свае ідэі ў яго афармленні. Вучні прынеслі фота з сямейных альбомаў, выражалі сваё меркаванне аб ролі сям’і ў сучасным грамадстве. Усе адзінагалосна прыйшлі да высновы, што сям’я — гэта прытулак шчасця.

 

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Адзіны ўрок «Хатынь і яе сёстры» прайшоў 22 сакавіка ва ўстанове адукацыі

З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях ў Хатыні, фактах генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 22 сакавіка ва ўсіх класах прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя гадавіне трагедыі ў в.Хатынь «Хатынь і яе сёстры». Падчас урока вучням быў прапанаваны прагляд відэаматэрыялу аб злачынствах фашыстаў на тэрыторыі Беларусі, інфармацыя аб спаленых весках, якія раздзялілі лёс Хатыні. Ніколі нельга забыць аб тых жудасных падзеях, якія здзяйснялі фашысты. Трагедыя Хатыні — адзін з шматлікіх фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Хатынь увасабляе сабой беларускія вёскі, шмат з якіх былі спалены разам з людзьмі і ніколі не адрадзіліся.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Хатынь і яе сёстры» прайшоў 22 сакавіка ва ўстанове адукацыі

Мітынг, прысвечаны Дню памяці жыхароў спаленых вёсак, прайшоў 22 сакавіка ў аг.Шані

22 сакавіка ў аграгарадку Шані каля помніка загінулым аднавяскоўцам прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці жыхароў спаленых вёсак. Загадчык Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кабрынец Т.Ф. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. расказалі прысутным аб жудасных злачынствах фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду беларускага народа, напомнілі, якой цаной мы здабывалі Перамогу, колькі ахвяр засталося пасля каральных акцый гітлераўцаў. Памяць забыць нельга, яе немагчыма знішчыць, у ёй так шмат болю і пакут!

Продолжить чтениеМітынг, прысвечаны Дню памяці жыхароў спаленых вёсак, прайшоў 22 сакавіка ў аг.Шані

Работа валанцёрскага атрада «ДОМ» адзначана дыпломам Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

За актыўны ўдзел у абласным конкурсе на лепшую ініцыятыву ў намінацыі «Маладзёжная аўдыторыя» у рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» і рэалізацыю валанцёрскага праекта «ДОМ» узнагароджваецца ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма». Віншуем членаў атрада і яго кіраўніка Граб Вольгу Мікалаеўну!

Продолжить чтениеРабота валанцёрскага атрада «ДОМ» адзначана дыпломам Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 21 сакавіка. Урачыстасць мерапрыемству надаў выхад сцягавай групы, якая функцыянуе ў школе для афіцыйных выхадаў. Вучні спявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а дырэктар школы падвяла вынікі чвэрці і нагадала вучням аб правілах паводзін на канікулах.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне»

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» прайшоў 21 сакавіка для навучэнцаў 8-11 класаў. На першым этапе актуалізаваліся веды аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведваемся». У фокусе абмеркавання: дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь, правы выбаршчыка, маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, работа Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, маладзёжная кадравая палітыка, праект «Школа кіравання» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Госцем мерапрыемства стала старшыня Шаняўскога сельскага Савета Бяляева І.Р., якая ў фармаце «Сто пытанняў даросламу» адказала на хвалюючыя пытанні падлеткаў, распавяла пра сваю працу, захапленні і сям’ю. Дзеці зрабілі выснову, што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі ў грамадстве залежыць наша далейшае жыццё.

 

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне»

Юныя інспектары дарожнага руху ўстановы адукацыі правялі агульнашкольную лінейку «Правілы бяспекі»

У рамках тыдня ведаў Правіл дарожнага руху пад агульным дэвізам «Сеў у машыну — прысцягніся!» юныя інспектары дарожнага руху ўстановы адукацыі правялі агульнашкольную лінейку «Правілы бяспекі». Яны расказалі прысутным аб правілах бяспекі дарожнага руху і нагадалі аб неабходнасці выкарыстоўваць рамні бяспекі ў машыне, паколькі гэта важна для захавання жыцця чалавека.

Продолжить чтениеЮныя інспектары дарожнага руху ўстановы адукацыі правялі агульнашкольную лінейку «Правілы бяспекі»