«Узаемапавага — залог бяспекі»
У адзіны дзень бяспекі дарожнага руху адбылася прафілактычная сустрэча са старэйшым інспектарам АП АДАІ Пружанскага РАУС Ільяшуком Д.М. Інспектар паведаміў вучням пра новыя выпадкі трагедый на дарогах Пружанскага раёна, нагадаў правілы паводзін на дарозе, карыстання транспартнымі сродкамі і адказнасці напаўналетніх.
Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»
25 студзеня длля вучняў 8-11 класаў прайшоў яшчэ адзін «ШАГ». «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры» — пад такім дэвізам і менавіта такой тэме ён быў прысвечаны. На першым этапе вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Другі этап прайшоў у форме тэлешоу “Сто пытанняў даросламу”, госцем якога стала дырэктар установы адукацыі Ярмашэвіч А.М. Усе імкнуліся задаць хвалюючыя пытанні. Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы. Вучні даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця Алены Мікалаеўны і прадэманстравалі зацікаўленасць да жыцця школы. На апошнім этапе падвялі вынікі мерапрыемства, адзначылі вялікую ролю навукі і адукацыі ў сучасным жыцці.
Анонс суботы 27 студзеня
У суботу 27 студзеня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:
Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
900 – 945 Сямейны квэст “Зімовай парой весела гуляем” (1 – 4 класы)
Месца правядзення – кабінет № 18
Адказныя Ханіла І.В., класныя кіраўнікі
Творчая лабараторыя “Умееш сам – навучы другога” з удзелам загадчыка Шаняўскога клуба-бібліятэкі (5 – 7 класы)
Адказныя Пекун Н.А., класныя кіраўнікі
Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Маладзёжны круіз”
Адказныя Жырыкава Н.І., класныя кіраўнікі
120-годдзю Аркадзя Гайдара прысвячаецца …
22 студзеня прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю Аркадзя Гайдара. Пісьменнік паправе займае ганаровае месца ў дзіцячай літаратуры, а ва ўспрыманні сучасных чытачоў ён хутчэй літаратурны персанаж, чым рэальны чалавек. Яго творы дагэтуль працягваюць спраўна прывіваць падрастаючаму пакаленню лепшыя якасці: вернасць сяброўству і дадзенаму слову, любоў да Радзімы, сумленнасць і адкрытасць.
Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Школьныя прафесіі
У суботу 20 студзеня вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне адкрыццяў «Прафесіі будучага». Члена валанцерскага атрада «ДОМ» правялі для навучэнцаў 5-7 класаў конкурс знаўцаў «У свеце прафесій» з удзелам бібліятэкара Каляды А.Г. Інтэлектуальны батл «Прафесіі 21 стагоддзя» з удзелам кіраўніка аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» Коверзневай І.М. сабраў разам вучняў 8-9 класаў.