Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Сям’я мая ад А да Я». Сямейны вернісаж «Сям’я і сямейныя каштоўнасці» сабраў разам навучэнцаў, бацькоў і педагогаў.
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Сям’я мая ад А да Я». Сямейны вернісаж «Сям’я і сямейныя каштоўнасці» сабраў разам навучэнцаў, бацькоў і педагогаў.
Навучэнцы 1-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.
Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
900 – 945 Гульнёвая праграма “Сям’я мая ад а да Я” (1– 4 класы)
Месца правядзення – кабінет №14
Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі
950 – 1040 Інтэрактыўная гульня «В семейном кругу мы с вами растём…» (5 – 7 класы)
Месца правядзення – кабінет № 11
Адказныя Пекун Н.А., класныя кіраўнікі
950 – 1040 Сямейны вернісаж «Сям’я і сямейныя каштоўнасці» (8,9 класы)
Месца правядзення – кабінет № 5
Адказныя Вашчук А.В., класныя кіраўнікі
У рамках рэалізацыі Комплекснай сістэмы мер ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма», накіраванай на прапаганду карыснага харчавання і фарміравання правільных харчовых паводзін навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «У гасцях у доктара Здаровае Харчаванне». Рабятам неабходна было выконваць заданні на кожнай станцыі, вырашаць лагічныя задачкі. Пасля праходжання ўсіх станцый кожны навучэнец атрымліваў памятку з парадамі па здаровым харчаванні, якое з’яўляецца неабходнай умовай ЗЛЖ.
21 лістапада навучэнцы 7-9, 11 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сустрэліся з выконваючым абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляевай Ірынай Рыгораўнай, каб абмеркаваць пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення электаральнай кампаніі. Дзеці даведаліся, што адзіным днём галасавання прызначаны дзень 25 лютага 2024 года, што ў гэты дзень будуць абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8‑га склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29‑га склікання, а 4 красавіка 2024 года пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, затым — дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Ірына Рыгораўна звярнула ўвагу прысутных на тое, што ў друкаваных СМІ ў паведамленнях аб утварэнні выбарчай камісіі будуць паказвацца колькасны склад камісіі, спосаб вылучэння і кантактныя дадзеныя камісіі (адрас і нумар тэлефона) без персанальных дадзеных членаў камісіі, паказала межы выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, выкарыстоўваючы Публічную кадастравую карту.
Паэтычны вернісаж «Чароўная кветка беларускай паэзіі» да 75-годдзя з дня нараджэння Я.І.Янішчыц для вучняў 9,11 класаў. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, што паэзія Яўгеніі Янішчыц адкрыла для нашай краіны і далёка за яе межамі цудоўны вобраз чалавека, закаханага ў сваю палескую зямлю.
18 лістапада прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта. Спасылкі на матэрыялы глядзі ніжэй:
1.Выполнение санитарно – гигиенических норм. Организация режима дня школьника
2. Главные правила здорового образа жизни
3. Психологические и физиологические особенности третьеклассников
18 лістапада прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверстітэта. Спасылку на матэрыялы глядзі тут: