Навагодні вечар «Новы год на парозе» сабраў старшакласнікаў

Члены драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. падрыхтавалі і правялі цікавую навагоднюю праграму. Усе атрымалі порцыю добрага настрою і пазітыву ад добрай музыкі, танцаў, вясёлых конкурсаў і гульняў. Весяліліся так, што школа звінела ад музыкі, весялосці, добрага настрою, пазітыву.

Продолжить чтениеНавагодні вечар «Новы год на парозе» сабраў старшакласнікаў

Навагодні ранішнік запрасіў малодшых школьнікаў на ёлку

З самай раніцы ў школе панавала сапраўдная святочная атмасфера. Весела і задорна прайшоў навагодні ранішнік. Навучэнцы 1-6 класаў адправіліся разам з казачнымі героямі ў займальнае падарожжа ў Дзедмарозаўку. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі ўсіх з Новым годам, гулялі з дзецьмі ў вясёлыя гульні і дарылі прысмакі.

Продолжить чтениеНавагодні ранішнік запрасіў малодшых школьнікаў на ёлку

Анонс суботы 30 снежня

1000 – 1045 Студыя дызайну “Экакармушкі для птушак”  у рамках абласной экалагічнай акцыі “Дапаможам птушкам” (1 – 4 класы)                                                                                                                                                                               

Месца правядзення – школьны двор

Адказныя — Коверзнева І.М., класныя кіраўнікі

1000 – 1045 Творчая майстэрня  “На парозе Новы год” (5 – 9,11 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказныя — Каляда А.Г., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 30 снежня

Кожную суботу разам

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульні — поле цудаў “Навагоднія прыгоды». Караоке-клуб «Спяваем і танцуем разам пад навагоднія песні» сабраў разам навучэнцаў 5-9 класаў. Пазітыўны навагодні настрой быў забяспечаны ўсім прысутным! Дзеці гулялі ў шахматы і шашкі, а таксама розныя рухомыя гульні.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Традыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці, прайшла 22 снежня

22 снежня ў школе адбылася традыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці. Пераможцы і прызёры творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў з рук дырэктара школы Ярмашэвіч А.М. атрымалі дыпломы і граматы. Перад пачаткам канікул вучням яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін як на вуліцы, так і падчас навагодніх свят.

Продолжить чтениеТрадыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці, прайшла 22 снежня

Акцыя “Нашы дзеці” прайшла ў школе

Акцыя “Нашы дзеці” крочыць па Беларусі. 22 снежня ў рамках акцыі прайшло свята ўшанавання лепшых вучняў школы, якія дабіліся ў 2023 годзе асаблівых поспехаў, удзельнічаючы ў алімпіядах, конкурсах, спаборніцтвах на раённым і абласным узроўнях. Усяго ў 2023 годзе нашы вучні заваявалі 50 грамат і дыпломаў. Без салодкіх падарункаў на свяце не застаўся ніхто.

Святочны настрой стваралі не толькі Дзед Мароз са Снягуркай, але і ўдзельнікі драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Вашчук А.В., а таксама актывісты БРСМ разам з педагогам-арганізатарам Калядой А.Г. Фундатарам свята для школьнікаў стала ААТ “Шані-аграпрадукт”. Гэтую цудоўную традыцыю гаспадарка падтрымлівае ўжо шмат гадоў.

Продолжить чтениеАкцыя “Нашы дзеці” прайшла ў школе

У раёне прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Дараванне-2023»

Вучні нашай школы, члены атрада «Выток», прынялі ўдзел у штогадовай урачыстай цырымоніі ўзнагароджання дзяцей Пружанскага раёна, якія з’яўляюцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў «Дараванне-2023». Віншуем!

Продолжить чтениеУ раёне прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Дараванне-2023»

ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» атрымала грамату упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама

Упраўленнем унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана дырэктар ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» Ярмашэвіч А.М. за ўзаемадзеянне і актыўнае супрацоўніцтва з УУС Брэсцкага аблвыканкама па прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Віншуем!

Продолжить чтениеДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» атрымала грамату упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама

Анонс суботы 23 снежня

23 снежня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень узаемадзеяння з сям’ей

9.00 – 9.45 Поле цудаў “Навагоднія прыгоды” (1-4 класы)

Месца правядзення – кабінет №2

Адказныя – Тарасава М.Б., класныя кіраўнікі

9.55 – 10.40 Караоке-клуб “Спяваем разам навагоднія песні”

Месца правядзення – кабінет №8

Адказныя – Жырыкава Н.І., Коверзнева І.М., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 23 снежня