Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай, прайшоў ва ўстанове адукацыі

Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Ефрасінні Полацкай для навучэнцаў 7-9,11 класаў прайшоў 20 снежня з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы. Айцец Сергій расказаў вучням пра значэнне асобы Ефрасінні Полацкай, якую аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і каталікі, акцэнтаваў увагу навучэнцаў на духоўнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай, яе асветніцкай дзейнасці. Жыццё Еўфрасінні, яе бязмежнае самаадрачэнне спрыялі росквіту ў беларускім народзе хрысціянскіх цнотаў. Святая ўвасабляе вельмі важныя каштоўнасці, асабліва актуальныя ў нашы дні: міралюбнасць, духоўнасць, адукаванасць і любоў да сваіх каранёў. Гэта бясцэнная духоўная спадчына прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай, прайшоў ва ўстанове адукацыі

Дыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» прайшла ў школе

1 студзеня 2024 г. споўніцца 105-гадоў з дня абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. 19 снежня для навучэнцаў 8,9,11 класаў нашай установы адукацыі кіраўніком па ВПВ Чыбісавай М.В. была праведзена дыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» з удзелам настаўніка гісторыі Пекун Н.А. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі, якія папярэднічалі ўтварэнню БССР, даведаліся пра гістарычных асоб, якія стаялі ля вытокаў стварэння беларускай дзяржаўнасці. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся ў меркаваннях, што БССР — гэта цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. А цяперашняе пакаленне беларусаў павінна беражліва захоўваць і памятаць гісторыю.

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» прайшла ў школе

У мэтах распрацоўкі візуальных макетаў сацыяльнай рэкламы УУС сумесна з Галоўным упраўленнем па адукацыі сярод навучэнцаў Брэсцкай вобласці праведзены конкурс на тэму «Лепшыя візуальныя крэатыўныя прафілактычныя матэрыялы па прафілактыцы сексуальнага насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет. Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».
2-е месца  заняла Анастасія Міранюк, навучэнка 11 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці  (творчая работа  малюнак). Начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Алег Шулякоўскі ўручыў канкурсантам заслужаныя дыпломы і каштоўныя падарункі. Віншуем Насцю і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтение

Актыў ГА «БРПА» завітаў ў госці да акцябрат

Актыў ГА «БРПА» завітаў ў госці да акцябрат. У ходзе сустрэчы дзяўчынкі праводзілі гульні, расказвалі малодшым, хто такія піянеры і чым яны займаюцца.

Продолжить чтениеАктыў ГА «БРПА» завітаў ў госці да акцябрат

Сустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ»

Для навучэнцаў 6-9 класаў была арганізавана сустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ» Жыгалка М.В. на тэму «Раннія палавыя сувязі і іх наступствы. Прафілактыка сэксуальнага насілля». Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты пераканаліся ў актуальнасці абмяркоўваемай праблемы, пазнаёміліся з рознымі відамі насілля і сумесна выпрацавалі магчымыя шляхі выхаду з цяжкіх жыццёвых сітуацый, атрымалі рэкамендацыі, як абараніць сябе ад сексуальнага насілля.

Продолжить чтениеСустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ»

Кожную суботу разам

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у творчай майстэрні «Зімовае натхненне» з удзелам загадчыка Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кобрынец Т.Ф., а вучні 5-7 класаў пабывалі на кірмашы прафесій 21 стагоддзя “Все профессии нужны, все профессии важны”. На занятках аб’яднання па інтарэсах «Умелыя ручкі» дзеці  змайстравалі кармушку для птушак, а на занятках аб’яднання па інтарэсах «Здаравячок» — умацавалі сваё здароўе.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Настаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

16 снежня  педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у майстар-класе настаўніцы пачатковых класаў Коверзневай І.М. па тэме  “А я выкарыстоўваю сучасныя сродкі візуалізацыі так”. Ірына Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з разнастайнымі сродкамі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі і дала шэраг парад па іх выкарыстанні. Кожны ўдзельнік майстар-класа атрымаў памятку “Сучасныя сродкі візуалізацыі інфармацыі”.

Продолжить чтениеНастаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

У школе прайшоў Тыдзень нямецкай мовы

З 11 па 15 снежня ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень нямецкай мовы. Ён быў насычаны мерапрыемствамі для розных  узроставых груп. Для малодшых школьнікаў быў арганізаваны інтэлектуальны турнір «Знаўца нямецкай мовы», дзе вучні паказалі свае веды па розных тэмах. Навучэнцам 5-6 класаў была прапанавана пазнавальна-забаўляльная праграма «Каляды», у ходзе якой яны пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Каляд у Германіі. Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел гульні «Хто хоча стаць мільянерам?» А старшакласнікі сталі ўдзельнікамі конкурснай праграмы «Усё пра прадукты». Цікавыя і забаўляльныя нумары нікога не аставілі абыякавымі.

Продолжить чтениеУ школе прайшоў Тыдзень нямецкай мовы

Удзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»

15 снежня 2023 года Ханіла Яўгений у складзе дэлегацыі навучэнцаў Пружанскага раёна прыняў удзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». А пропускам на гэтае свята стала перамога Яўгена ў творчых конкурсах раённага і абласнога ўзроўню. Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» стартавала 15 снежня і будзе працягвацца ўсе навагоднія і калядныя святы.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»

Субота запрашае

16 снежня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

900 – 945 Творчая майстэрня “Зімовае натхненне” з удзелам кіраўніка гуртка Шаняўскога клуба-бібліятэкі (1 – 4 класы)                                     

Месца правядзення – кабінет № 14

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Кірмаш прафесій 21 стагоддзя

“Все профессии нужны, все профессии важны” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 7

Адказныя Семянчук В.М., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Сустрэча з урачом-гінеколагам Пружанскай ЦРБ

«Раннія палавыя сувязі» (8,9 класы)                                                                                                                                                                               

Месца правядзення –  кабінет № 5

Адказныя Вашчук А.В., класныя кіраўнікі

1050 – 1135 Майстэрня  “Навагодняя” (актыў БРПА, БРСМ)

Месца правядзення – кабінет №15

Адказныя Каляда А.Г., класныя кіраўні

Продолжить чтениеСубота запрашае